Магілёў Архірэйскі Палац

Архірэйскі палац — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII ст.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Магілёўскі архірэйскі палац
Архірэйскі палац
Архірэйскі палац
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Магілёў
Каардынаты 53°53′43″ пн. ш. 30°20′05″ у. д. / 53.89528° пн. ш. 30.33472° у. д. / 53.89528; 30.33472 30°20′05″ у. д. / 53.89528° пн. ш. 30.33472° у. д. / 53.89528; 30.33472
Архітэктурны стыль позьняе барока
Аўтар праекту Ян Гляўбіц
Заснавальнік Георгі (Каніскі)
Дата заснаваньня 1772
Будаваньне 17721785 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Магілёўскі архірэйскі палац на мапе Беларусі
Магілёўскі архірэйскі палац
Магілёўскі архірэйскі палац
Магілёўскі архірэйскі палац
Магілёў Архірэйскі Палац Магілёўскі архірэйскі палац на Вікісховішчы

у Магілёве. Знаходзіцца на гістарычнай Ветранай вуліцы, у глыбіні квартала на высокім беразе Дняпра. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Уваходзіў у ансамбль Спаскага манастыра, разам зь якім і будынкам духоўнай сэмінарыі складаў адзіны архітэктурны комплекс

Гісторыя

Магілёў Архірэйскі Палац 
Георгі Каніскі
Магілёў Архірэйскі Палац 
Палац, 1917 г.

Мураваны палац дзеля архіяпіскапа Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) Георгія Каніскага ў Магілёве збудавалі ў 1772—1785 гадох паводле праекту віленскага архітэктара Яна Гляўбіца. Да 1795 годй быў рэзыдэнцыяй Георгія Каніскага, з 1797 году — А. Братаноўскага. Па 1853 годзе перад палацам збудавалі мураваную браму.

У 1918 годзе будынак займала Магілёўская губэрнская надзвычайная камісія.

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга барока. Гэта 3-павярховы будынак, прастакутны ў пляне з сымэтрычнымі 2-павярховымі рызалітамі з бакоў, накрыты высокім ламаным дахам. Галоўны і дваровы фасады маюць крывалінейныя пераходы да рызалітаў. Сьцены аздабляюцца глыбокім гарызантальным рустам і руставанымі пілястрамі на вуглах, прасакутнымі аконнымі праёмамі зь ліштвамі, філянговымі нішамі, тонкапрафіляванымі карнізамі. Трэці паверх атыкавы ў цэнтральнай частцы. Галоўны ўваход вылучаецца аркавым парталам з брылём на мэталічных калёнках.

Цэнтральнае месца ў інтэр’еры палаца займаў вэстыбюль з трохмаршавай лесьвіцай. На першым паверсе знаходзілася парадная заля для прыёмаў і службовыя пакоі, на другім — асабістыя пакоі ахіяпіскапа: адпачывальня, кабінет, бібліятэка, на трэцім — гаспадарчыя памяшканьні. У XX ст. унутраны плян быў зьменены.

На тэрыторыі архірэйскага двара на галоўнай восі палаца як галоўны ўезд стаіць мураваная брама. Гэта два масіўныя пілёны, аздобленыя дзьвюма калёнкамі дарычнага ордэру і завершаныя франтонамі, накрытыя 2-схільным дахам. Далучаныя да яе паўкругам слупы злучаюцца мэталічнай агароджай.

Галерэя

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

Магілёў Архірэйскі Палац  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  511Г000025

Tags:

Магілёў Архірэйскі Палац ГісторыяМагілёў Архірэйскі Палац АрхітэктураМагілёў Архірэйскі Палац ГалерэяМагілёў Архірэйскі Палац ЗаўвагіМагілёў Архірэйскі Палац КрыніцыМагілёў Архірэйскі Палац ЛітаратураМагілёў Архірэйскі Палац Вонкавыя спасылкіМагілёў Архірэйскі ПалацБарокаВуліца Ленінская (Магілёў)Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьДняпроМагілёў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуГарнастайАлесь СавіцкіМэдыяВікіАрктычны акіянЭнцыкляпэдыяБелая РусьПарнаграфія ў ЯпонііГрэцыяКанюшынаАзартная гульняВільняОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаZuzana (зброя)ВікікрыніцыГуда (імя)Кастусь КаліноўскіАпэрацыйная сыстэмаHromadske.TVАшмяныПоўдзеньMicrosoft WindowsМрояЯнка СіпакоўГільGoogleБДСММядзьведзевыяАдзёрАрцём АрашонакЭўрапейскі ЗьвязЛявон БаразнаКанадаЛёнданУладзіслаў СыракомляЛатаваГарэлкаПалітыка2018Усевалад ІгнатоўскіГомасэксуальнасьцьАляксандар Лукашэнка31 траўняПагоняЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуАляксей Бацюкоў19891896АльгімонтВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ПтушкіЗянон ПазьнякПерабудоваКалі-югаВіктар ШніпЗлучаныя Штаты Амэрыкі.neІсламская дзяржаваПарнаграфія ў Чэхіі1997HTMLБеларуская энцыкляпэдыяЭстоніяЗіновій ПрыгодзічВялікі выбухМенскМаршы недармаедаўЛіпкі (этнаграфічная група)Людміла Сільнова1629Рэформа беларускага правапісу 1933 году🡆 More