Магілёўская Япархія

30°20′29″ у. д. / 53.91083° пн. ш.

30.34139° у. д. / 53.91083; 30.34139

Магілёўская і Мсьціслаўская япархія
Япіскап Сафрон (Юшчук)
Катэдральны горад Магілёў
Катэдральны сабор Трох Сьвяціцеляў

Магілё́ўская япа́рхіяяпархія Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы, заснаваная ў лістападзе 1632 году ў падпарадкаваньні Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю. У 1942—1944 гадах дзейнічала ў складзе Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

На 2020 год налічвала 77 прыходаў і 2 манастыры — жаночы Мікольскі ў Магілёве і мужчынскі Ўсьпенскі ў вёсцы Пустынкі Мсьціслаўскага раёну. Служэньне ажыцьцяўлялі 77 сьвятароў і 7 дыяканаў. Прыходы гуртаваліся ў 6 прыхадзкіх акругаў на чале з дабрачынцамі. Епархіяльнае кіраўніцтва мела ў сваім складзе архіў, бухгальтэрыю і канцылярыю. Епархіяльны суд налічваў 5 сябраў. Архіяпіскап узначальваў епархіяльную раду ў складзе 7 чалавек, сярод якіх быў сакратар епархіяльнага кіраўніцтва. Япархія ахоплівала прыходы ў 15 раёнах на поўначы і ўсходзе Магілёўскай вобласьці Беларусі: Амсьціслаўскі, Бялыніцкі, Горацкі, Дрыбінскі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Круглянскі, Касьцюковіцкі, Магілёўскі, Прапойскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі і Шклоўскі.

Дабрачыньні

Магілёўская Япархія 
Разьмяшчэньне прыходаў Магілёўскай япархіі па раёнах (2019 год)

На 2020 год Магілёўская япархія налічвала 8 дабрачыньняў.

  • Амсьціслаўскае. Складалася зь 9 прыходаў у Крычаўскім і Мсьціслаўскім раёнах: сабора Аляксандра Неўскага і храма Тупічэўскага абраза Божай Маці ў Мсьціславе, храма Максіма Спавядальніка ў Ходасах, храма Ўзьнясеньня Хрыстова ў Мазалаве, храма Пакрова Багародзіцы ў Басьценавічах, храма прарока Ільлі ў Слаўным; 3 у Крычавехрама Ўваскрасеньня Хрыстова (Ленінская вул., д. 27) і храма Міколы Цудатворцы (Сажовая вул., д. 43) і храма Пакрова Багародзіцы (вул. Касманаўтаў, д. 12). Дабрачынцам выступаў протаярэй Вячаслаў Івашкевіч.
  • Горацкае. Ахоплівала 11 прыходаў у Горацкім і Дрыбінскім раёнах, у тым ліку 5 у Дрыбінскі раёне: 3 ў Горках — храма Ўзьнясеньня Гасподняга, храма абраза Божай Маці «Спорніца хлябоў» і ўсіх Беларускіх Сьвятых (вул. Якубоўскага, д. 23а); храма Міколы Цудатворцы ў Горах, храма Перамяненьня Гасподняга ў Дрыбіне (Смаленская вул., д. 26), храма Пакрова Багародзіцы ў Кішчыцах і храма Георгія Перамоганосца ў Кароўчыне (Дрыбінскі раён), храма абраза Божай Маці «Сямістрэльная» ў Раманаве, Петрапаўлаўскага храма ў Аўсянцы, храма Сьвятой Троіцы ў Расьне і храма Сьвятой Троіцы ў Чэрнеўцы (Дрыбінскі раён).
  • Клімавіцкае. Налічвала 13 прыходаў у Касьцюковіцкім, Клімавіцкім і Хоцімскім раёнах: храма архістратыга Міхаіла ў Клімавічах (Пралетарская вул., д. 26), храма Сьвятога Духа ў Галічах, Петрапаўлаўскага храма ў Ельні і храма Міколы Цудатворцы ў Трасьціне (Хоцімскі раён), Сьвята-Ўзьнясенскага храма ў Забычаньні і храма Казанскага абраза Божай Маці ў Прусіне (Касьцюковіцкі раён), храма Васіля Вялікага ў Зьвянчатцы, храма Ўзьвіжаньня Крыжа Гасподняга і храма Марыі Магдаліны ў Касьцюковічах, храма Ўзьнясеньня Гасподняга ў Мілаславічах, сабора Сьвятой Троіцы і храма Пакрова Багародзіцы ў Хоцімску. Дабрачынец — сьвятаінак Інакенці (Смалякоў).
  • Магілёўскае гарадзкое. Складалася з 8 прыходаў: сабора Трох Сьвяціцеляў, Крыжаўзьвіжанскага сабора, храма Казанскага абраза Божай Маці, Спаскага сабора, Храм абраза Божай Маці «Ўсецарыца», храма Серафіма Сароўскага, храма царскіх пакутнікаў і храма сьвятых праведнікаў Якіма і Ганны. Пасаду дабрачынца займаў протаярэй Сяргей Лабада.
  • Магілёўскае раённае. Улучала 12 прыходаў: храма Пакрова Багародзіцы ў Вейне, храма Сьвятой Троіцы ў пасёлку Ўсход, храма Ўсьпеньня Багародзіцы ў Галянях, храма Сяргея Раданескага ў Дашкаўцы, храма вялікамучаніка Панцеляймона ў Кадзіне, Петрапаўлаўскага храма ў Махаве, Сьвята-Траецкага храма ў Палыкавічах, храма Матроны Маскоўскай у Прысьне, храма Веры, Надзеі, Любові і іх маці Соф'і ў Раманавічах, храма Ўсьпеньня Багародзіцы ў Сухарах, храма Раства Яна Хрысьціцеля ў Буйнічах і храма князя Ўладзімера ў Мяжысетках. Дабрачынцам быў протаярэй Мікалай Астапчук.
  • Чавускае. Улучала 7 прыходаў у Прапойскім і Чавускім раёнах: храма Ўзьнясеньня Гасподняга ў Чавусах (вул. М. Горкага, д. 51), храма Міколы Цудатворцы ў Благавічах, храма Генадзя Магілёўскага ў Ваўкавічах, храма вялікамучаніцы Кацярыны ў Гарбавічах, Петрапаўлаўскага храма ў Лясной і храма Пакрова Багародзіцы ў Ляцягах (Прапойскі раён), храма Раства Багародзіцы ў Прапойску. Дабрачынцам акругі быў протаярэй Мікалай Змушка.
  • Чэрыкаўскае. Налічвала 5 прыходаў у Краснапольскім і Чэрыкаўскім раёнах: храма Пакрова Багародзіцы ў Верамейках, Сьвята-Міхайлаўскага храма ў Язёрах, храма Раства Багародзіцы ў Чэрыкаве (вул. Дзьмітрыева, д. 22), храма Зьмітра Растоўскага ў Выдранцы (Краснапольскі раён) і храм Усьпеньня Багародзіцы ў Краснапольлі (вул. Ціміразева, д. 22а). Пасаду дабрачынца займаў протаярэй Мікалай Жук.
  • Шклоўскае. Складалася з 13 прыходаў у Бялыніцкім, Круглянскім і Шклоўскім раёнах: храма Перамяненьня Гасподняга і храма Іверскага абраза Божай Маці ў Шклове, храма Бялыніцкага абраза Божай Маці ў Бялынічах (Савецкая вул., д. 88), храма Ўсьпеньня Багародзіцы ў Вялікіх Славенях, храма Пакрова Багародзіцы ў Вялікіх Лазіцах, Петрапаўлаўскага храма ў Вішове і храма Міколы Цудатворцы ў Цяхціне (Бялыніцкі раён), храма Георгія Перамоганосца ў Высокім, храма Сьвятой Троіцы ў Старасельлі, храма Сьвятога Духа ў Галоўчыне (Бялыніцкі раён), храма апосталаў Міколы Цудатворцы ў Заходах, храма Сьвятой Троіцы ў Круглым (Савецкая вул., д. 24), храма Андрэя Першазванага ў Комсенічах і храма абраза Божай Маці «Неўпіваная чаша» ў Цяцерыне (Круглянскі раён). Дабрачынцам акругі быў ярэй Андрэй Рыбакоў.

Брацтва і сястрынствы

На 2020 год у Магілёўскай япархіі дзейнічала брацтва сьвятога Георгія Магілёўскага (ярэй Андрэй Выгоўскі) пры саборы Трох Сьвяціцеляў у Магілёве, клюб «Перасьвет» (протаярэй Сяргей Лабада) пры храме Ўзьвіжаньня Крыжа Гасподняга (вул. Брусава, 4) і 7 сястрынстваў: 1) мучаніц Веры, Надзеі і Любові пры жаночым Мікольскім манастыры ў Магілёве; 2) сьвятога Лукі Война-Ясянецкага (Ленінская вул., д. 11а), 3) храма Бялыніцкага абраза Божай Маці (Бялінічы, Савецкая вул., д. 88), 4) Сьвята-Міхайлаўскага храма ў Клімавічах, 5) храма Раства Багародзіцы ў Прапойску, 6) храма Ўваскрасеньня Хрыстова ў Крычаве (вул. Леніна, д. 27), 7) Узьнясенскага храма ў Чавусах (вул. М. Горкага, д. 51).

Кіраўніцтва

На 2020 год епархіяльнае кіраўніцтва месьцілася ў саборы Трох Сьвяціцеляў па Першамайскай вуліцы, д. 75 у Ленінскім раёне Магілёва. У кіраўніцтве налічвалася 5 супрацоўнікаў: бухгальтарка, выдавец, праўніца, прэс-сакратар і рэфэрэнт. Кіраваньне ажыцьцяўлялі: архіяпіскап Сафрон (Юшчук), сакратар Генадзь Пацэвіч і духаўнік Мікалай Кавалёў. У япархіі дзейнічала 9 падразьдзяленьняў: Музэй гісторыі; мэтадычны кабінэт для работнікаў установаў адукацыі, бібліятэк і ідэолягаў; Цэнтар абароны мацярынства і сямейных каштоўнасьцяў; аддзел місіянэрскага служэньня і катэхізацыі; 5 камісіяў — 1) сацыяльнай дзейнасьці, 2) па справах моладзі, 3) супрацы з папраўчымі ўстановамі, 4) супрацы з Узброенымі сіламі і МУС, 5) супрацы з установамі адукацыі.

Мінуўшчына

1 лістапада 1632 году вялікі князь літоўскі Ўладзіслаў Ваза падпісаў грамату аб ўхваленьні заснаваньня Магілёўскай япархіі з часткі Полацкай. Для знаходжаньня япіскапа вызначылі Спаскі сабор у Магілёўскім спаскім манастыры. У 1633 годзе Ўладзіслаў Ваза дазволіў заснаваць друкарню пры Богаяўленскім манастыры, якая пераважна выдавала служэбнікі да 1736 году. Адначасна пры манастыры заснавалі жаночую абіцель, што праіснавала да 1796 году. У 1636 годзе Ўладзіслаў Ваза даў пацьвярджальны прывілей жаночаму Мікольскаму манастыру пры царкве сьвятога Мікалая ў Магілёве. У 1667 годзе для манастыра заклалі мураваную царкву на ўскрайку места пры Дняпры. У 1757 годзе япіскап Георгі Каніскі заснаваў Магілёўскую духоўную сэмінарыю і аднавіў друкарню. 21 студзеня 1795 году Магілёўскую, Мсьціслаўскую і Аршанскую япархію перайменавалі ў Магілёўскую і Полацкую. 12 верасьня 1797 году яе перайменавалі ў Магілёўскую і Віцебскую япархію. 12 траўня 1833 году япархію перайменавалі ў Магілёўскую і Мсьціслаўскую. Адначасна зь яе складу аднавілі Полацкую япархію. У 1937 годзе Магілёўская япархія прыпыніла існаваньне ў выніку савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі. У 1942—1944 гадах Магілёўская япархія дзейнічала ў складзе Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы пад кіраўніцтвам архіяпіскапа Філафея (Нарко). У чэрвені 1989 году 20 ліпеня 1990 году зь яе складу вылучылі Гомельскую япархію. 24 сьнежня 2004 году вылучылі Бабруйскую япархію. 30 красавіка 2015 году ў Магілёве на Архірэйскім вале, д. 3 адчынілі Духоўна-асьветны цэнтар імя Георгія Каніскага, у складзе якога былі: бібліятэка, навучальна-мэтадычны і царкоўна-археалягічны кабінэты, сямейны клюб «Ачаг», гасьцёўня «Незгасальнае сьвятло праваслаўя», клюб паэзіі і аўтарскай песьні «Адраджэньне».

Япіскапы

  • Язэп (Бабрыковіч) (1632 — 9 красавіка 1635)
  • Сыльвэстар Косаў (жнівень 1635 — 18 студзеня 1649)
  • Ігнат Аксяновіч-Старушыч (12 ліпеня 1650 — 1650)
  • Ёсіф (Канановіч-Гарбацкі) (1650 — 25 лютага 1661)
  • Мятод (Філімановіч) (4 сакавіка 1661 — 1668)
    • Ёсіф (Нялюбовіч-Тукальскі) (3 жніўня — 4 сакавіка 1664)
  • Хвядос (Васілевіч) (1669 — 11 сакавіка 1677)
  • Сэрапіён (Палхоўскі) (30 верасня — люты 1704)
  • Сыльвэстар (Чацьвярцінскі) (1707 — 18 лютага 1728)
  • Арсень (Бэрла) (8 ліпеня 1729 — 28 студзеня 1733)
  • Ёсіф (Ваўчанскі) (30 сьнежня — 1 верасьня 1742)
  • Геранім (Ваўчанскі) (2 кастрычніка 1744 — 14 кастрычніка 1754)
  • Георгі (Каніскі) (20 жніўня 1755 — 13 лютага 1795)
  • Афанасі (Вальхоўскі) (5 сакавіка 1795 — 27 жніўня 1797)
  • Іларыён (Кандратоўскі) (1 верасьня — 24 кастрычніка 1797)
  • Анастас (Раманенка-Братаноўскі) (20 сьнежня 1797 — 20 сьнежня 1805)
  • Варлаам (Шышацкі) (20 снежня 1805 — 1 траўня 1813)
  • Даніл (Наток-Міхайлоўскі) (6 ліпеня 1813 — 31 траўня 1821)
  • Ёасаф (Срэценскі) (7 ліпеня 1821 — 1 сакавіка 1827)
  • Павал (Паўлаў-Мораў) (19 сакавіка 1827 — 7 жніўня 1831)
  • Гаўрыла (Гарадкоў) (26 жніўня 1831 — 18 ліпеня 1837)
  • Смарагд (Крыжаноўскі) (15 чэрвеня 1837 — 6 красавіка 1840)
  • Ісідор (Нікольскі) (19 красавіка 1840 — 12 лістапада 1844)
  • Анатоль (Мартыноўскі) (22 лістапада 1844 — 17 ліпеня 1860)
  • Яўсевій (Арлінскі) (29 жніўня 1860 — 6 кастрычніка 1882)
  • Віталь (Грычулевіч) (6 кастрычніка 1882 — 14 траўня 1885)
  • Сергій (Спаскі) (7чэрвеня 1885 — 21 лістапада 1892)
  • Павал (Вільчынскі) (21 лістапада —19 сьнежня 1892)
  • Ірыней (Орда) (19 сьнежня 1892 — 17 ліпеня 1893)
  • Яўген (Шаршылаў) (17 ліпеня 1893 — 10 жніўня 1896)
  • Місаіл (Крылоў) (10 жніўня 1896 — 29 кастрычніка 1904)
  • Стэфан (Архангельскі) (29 красавіка 1904 — 4 кастрычніка 1911)
  • Канстанцін (Булычоў) (4 кастрычніка 1911 — травень 1922)
  • Ніфонт (Фамін) (1922 — сьнежань 1924)
  • Нікан (Дзегцярэнка) (6 сьнежня 1924 — 5 кастрычніка 1927)
  • Ёасаф (Шышкоўскі-Дрылеўскі) (1927 — 22 жніўня 1928)
  • Феадосі (Вашчанскі) (24 красавіка 1929 — 13 жніўня 1930)
  • Пётар (Сакалоў) (13 жніўня — 5 верасьня 1930)
  • Феадосі (Вашчанскі) (5 верасня 1930 — красавік 1933)
  • Паўлін (Крошачкін) (16 чэрвеня 1933 — студзень 1936)
  • Ёасаф (Жавахаў) (29 июня 1934 — 1936)
  • Аляксандр (Раеўскі) (16 кастычніка 1936 — 3 верасьня 1937)
  • Філафей (Нарко) (1942—1944)
  • Максім (Кроха) (6 чэрвеня 1989 — 27 лютага 2002)
  • Сафрон (Юшчук) (зь 7 кастрычніка 2002 году).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Магілёўская Япархія  Магілёўская япархіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Магілёўская Япархія ДабрачыньніМагілёўская Япархія Брацтва і сястрынствыМагілёўская Япархія КіраўніцтваМагілёўская Япархія МінуўшчынаМагілёўская Япархія КрыніцыМагілёўская Япархія Вонкавыя спасылкіМагілёўская ЯпархіяГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кандрат КрапіваПоўдзеньСяброўстваРагачоўГенрыхБеларусыБацькаўшчынаОксфардБатанікаКарлес ПудждэмонСтамбулСлавамір АдамовічПінгвіныЧалавек24 красавікаУкраінаГенэрал-губэрнатарГімн Савецкага СаюзуБанкаўскі рахунакМаладэчнаАртур ФінькевічКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)Чорны замак АльшанскіГарнастайРэчыца1951ВіківэрсытэтПрыназоўнікАкраHTMLСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»СпортФарс (астан)ВільняХрысьціянстваДубайАлбэртаВярэнаўМрояЕўнаПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)Васіль БыкаўБазыляныВільгетТравеньЯўхім КарскіДзед ТалашMicrosoft WindowsАшмяны1589Google ChromeГіль (імя)ІўрытДыяніз ІлкавічУкраінцыАрцём АрашонакБусел белыЛідаГісторыя БеларусіC++БайкаЛявон ВашкоЧорная РусьJavaScriptРусіфікацыя БеларусіЛічэбнікАлесь ЖаўрукФізыкаТарут🡆 More