Герб Магілёва

Герб Магілёва — геральдычны сымбаль Магілёва, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімерам 9 чэрвеня 1661: «у блакітным полі тры вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар у панцыры з узьдзетай шабляй у руцэ; на вежы круглы шыльд з выявай дзяржаўнага гербу „Пагоня“».

Герб Магілёва
лац. Hierb Mahilova
Герб Магілёва
Апісаньне
Зацьверджаны 3 студзеня 2005
Ранейшы выгляд Герб Магілёва

Гісторыя

Першы мескі герб Магілёву разам з поўным Магдэбурскім правам надаў 28 студзеня 1577 вялікі князь Стэфан Баторы: «вежа мураваная, высока выведзеная».

Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:

Герб Магілёва  А иж бы тое место неякою помноженья оздоб своих не мело, с тое ласки нашего господарское надаем тому месту печать мескую. Вежу мурованую, высоко выведеную, которую врат того места. У судов и инших справах и потребах печатовоти и того герба уживати мает вечными часы. Герб Магілёва 

Аднак па сканчэньні вайны Расеі з Рэччу Паспалітай за выяўленую мужнасьць у часе паўстаньня супраць маскоўскіх акупантаў Ян Казімер ураўнаваў у правах Магілёў зь Вільняй і надаў яму новы геральдычны сымбаль з «Пагоняй».

Сучаснасьць

У сучаснай Беларусі гістарычны герб Магілёва атрымаў афіцыйны статус 3 студзеня 2005.

Афіцыйнае апісаньне:

Герб места Магілёва ўяўляе сабою выяву ў блакітным полі барокавай тарчы трох срэбных вежаў, у адчыненай браме сярэдняй зь якіх знаходзіцца срэбны рыцар у дасьпехах з паднятым над галавой мечам. Угары над варотамі на ўсечанай па сваёй аснове круглай чырвонай тарчы пад дахам цэнтральнай вежы знаходзіцца срэбны ўзброены вершнік зь мечам і тарчай. Дольны кут тарчы, аддзелены выявай вежаў, зялёны.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.

Tags:

Герб Магілёва ГісторыяГерб Магілёва СучаснасьцьГерб Магілёва Глядзіце таксамаГерб Магілёва КрыніцыГерб Магілёва ЛітаратураГерб МагілёваВялікае Княства ЛітоўскаеГеральдыкаГорадМагілёўПагоняСьпіс вялікіх князёў літоўскіхЯн Казімер

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зіновій ПрыгодзічКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)1891Пагоня (песьня)Данута БічэльБеларускі клясычны правапісКнураТэўтонскі ордэн12 гадоў рабства (фільм)АксысЛеанід ГалубовічЯкуб ЯсінскіУніфікаваная назва рэсурсуБыў. Ёсьць. БудуТаварыства філярэтаўПошукавая аптымізацыяІнвэстыцыйны фондДзесяцідзённая вайнаАвечкаАльгерд БахарэвічЧарнобыльская АЭСРахункаводЛічэбнікУсевалад ГарачкаАўкштотаІван ШамякінЮры ГедыгольдКунілінгусЭякуляцыяСаўгутПацолтУкраінаБерасьцеЎэйлзЛетуваISO 3166-1Згуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеУрадForbesФёдар Лапавухаў2008Карта растэрміноўкіДжынсавая рэвалюцыяПрамысловасьцьАндрусь ГорватГедзімінавічыПлыньПарнаграфія для жанчынМузыкаГрэбляКлёд МанэГрызуныСяржук Сокалаў-ВоюшДыплёмСысуныЧарнобыльская катастрофаСябарЭлектронная поштаАндрэй Павук (актывіст)БаркэмпРаіса БаравіковаISO 3166БінейкаАнатоль ВялюгінМагатма ГандзіТхор стэпавыПорнасайтШпак🡆 More