Магілёўская Ратуша

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Магілёўская ратуша
Магілёўская ратуша
Магілёўская ратуша
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′39.84″ пн. ш. 30°19′54.15″ у. д. / 53.8944° пн. ш. 30.3317083° у. д. / 53.8944; 30.3317083 30°19′54.15″ у. д. / 53.8944° пн. ш. 30.3317083° у. д. / 53.8944; 30.3317083
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1578
Статус Ахоўная зона
Магілёўская ратуша на мапе Беларусі
Магілёўская ратуша
Магілёўская ратуша
Магілёўская ратуша
Магілёўская Ратуша Магілёўская ратуша на Вікісховішчы

Магілёўская ратуша — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Магілёве, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Рынку. Арыгінальны будынак існаваў да 1957 году, калі савецкія ўлады ўзарвалі помнік. У 2008 годзе скончылася адбудова ратушы на ранейшым месцы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

28 студзеня 1577 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Магілёву поўнае Магдэбурскае права. Першую, драўляную ратушу збудавалі тут у 1578 годзе на Ветранай вуліцы, але ў красавіку 1664 году яна згарэла.

Асноўны аб’ём новай мураванай ратушы будаваўся ў 1679—1681 гадох. У 1682—1686 гадох майстар з Быхава ўзьвёў вежу (каля 26 м вышынёй), але неўзабаве яна абвалілася. У 1692 годзе скончылася будаваньне новай вежы (да 38 м), якая стала вэртыкальнай дамінантай места. У гэты ж час на яе ўсталявалі гадзіньнік (паводле іншай вэрсіі — у XVIII або XIX стагодзьдзях).

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў верасьні 1708 году ратуша згарэла, неўзабаве яе аднавілі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1773 годзе ратушу капітальна перабудавалі, а дах накрылі бляхай. З скасаваньнем для Магілёва Магдэбурскага права ратуша перастала выконваць свае пачатковыя функцыі. У 1780 годзе зь яе назіральнай пляцоўкі места аглядалі маскоўская гаспадыня Кацярына II і аўстрыйскі імпэратар Ёзэф II.

Найноўшы час

Будынак пацярпеў у Другую сусьветную вайну. Нягледзячы на тое, што яшчэ ў 1926 годзе яго ўзялі пад ахову дзяржавы, а 11 верасьня 1953 году афіцыйна абвясьцілі помнікам архітэктуры, у ліпені 1957 годзе савецкія ўлады ўзарвалі помнік архітэктуры.

У 1979 і 1984 гадох праводзіліся археалягічныя раскопкі падмуркаў. На падставе архіўных і археалягічных матэрыялаў зьявіўся праект адбудовы ратушы. Аднаўленьне будынка завяршылася ў 2008 годзе (адкрыцьцё — у Дзень места). У наш час тут разьмяшчаюцца музэй гісторыі Магілёва і Палац шлюбу.

Архітэктура

Ратуша ў канцы XVII ст. — мураваны 2-павярховы прастакутным ў пляне (28 на 10,5 мэтраў) будынак з 8-граннай 5-яруснай вежай пасярэдзіне галоўнага фасаду. Вежа завяршалася гранёным купалам з шпілем, мела балькон з мэталічнымі кратамі, вялікі гадзіньнік. Аконныя праёмы зь невялікімі круглаватымі шыбамі аздабляліся алавянымі рамамі-аканіцамі. Галоўны і дваровы ўваходы вылучаліся ганкамі. Пакрыцьцё даху — роўная чырвоная дахоўка. Франтон, дахі ганкаў і вежавы шпіль аздабляліся пазалочанымі флюгерамі — «ветранікамі».

Падлога на першым паверсе была цаглянай, сьцены пабеленыя. На другі паверх вялі драўляныя сходы з разнымі балясамі. У вокнах стаялі вітражы. На першым паверсе знаходзіліся сені, вялікая «ізба» (тут засядаў суд пад старшынствам войта), канцылярыя і сьвятліца, дзе захоўваліся бягучыя справы магістрату; на другім паверсе — сені, судовая «ізба» (месца магістрацкага суду), вялікая заля для паседжаньняў магістрату і дапаможныя памяшканьні; у цокальным паўпадвальным паверсе — скарбніца, склады і астрог. Ацяпленьньне ажыцьцяўлялася з дапамогай кафляных печаў, выкладзеных паліхромный кафляй зь зялёнай палівай.

У выніку перабудовы 1773 году дах накрылі бляхай. Гарызантальны пас падзяляў сьцяну будынка на два ярусы: першы руставаны, аконныя праёмы другога мелі аблямаваньні. Архітэктура фасадаў адпавядала суседнім дамам губэрнатара і віцэ-губэрнатара, узьведзеных у стылі клясыцызм. Да будынка далучаўся гасьціны двор.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Магілёўская Ратуша ГісторыяМагілёўская Ратуша АрхітэктураМагілёўская Ратуша ГалерэяМагілёўская Ратуша ЗаўвагіМагілёўская Ратуша КрыніцыМагілёўская Ратуша ЛітаратураМагілёўская Ратуша Вонкавыя спасылкіМагілёўская Ратуша

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тутэйшыя (п’еса)Пераклады Бібліі на беларускую мовуУкраінаВілаАМаладосьць (часопіс)Вартавыя ісламскай рэвалюцыіЯдзернае паліваЮрась ШамецькаМагатма ГандзіТацяна СапачАлесь ЗайкаBayraktar TB2Google DriveГісторыя СалігорскуРужанецРыдлёўкаАльгерд БахарэвічПлыньВісконсін15891896ЯндаHromadske.TVЛязьбійская парнаграфіяАкторы парнафільмаўXIX стагодзьдзеСтаніслаў ЯроцкіЛюдміла РублеўскаяМаёмасьцьАўгуст МоцныНіл ГілевічТрыбадызмМаксім ТанкІгар БабкАстравецПрыказкаІгар ЛосікКрамаАсенВалошкаВоршаВагінальны сэксКрыж Эўфрасіньні ПолацкайISO 3166СамілаМерулаАфанасі ФіліповічРадЗлучнікАляксандар ЦішкевічГукПоль СэзанМарт (імя)Лявон ВашкоІнфармацыйныя тэхналёгііАснабрукРахункаводЖанчына зьверхуГраматычнае значэньнеДругая сусьветная вайнаВымяУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіISO 3166-1Міжнародны стандартны кніжны нумарЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Дзесяцідзённая вайнаІнданэзія🡆 More