Лізьдзейка

Лізьдзейка — легендарны паганскі жрэц вялікага князя літоўскага Гедзіміна.

Лізьдзейка
Лідзьдзейка тлумачыць сон вялікага князя Гедзіміна. Міхал Эльвіра Андрыёлі, 1882 г.

Паводле аднаго з паданьняў, быў пачынальнікам роду Радзівілаў.

Імя

Менскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, зьвяртае ўвагу на тое, што жамойцкае lizdas 'гняздо' ёсьць яўным германізмам — ад усходнегерманскага leizda 'ліштва, планка, рэйка'. Такім парадкам, летапіснае апавяданьне пра наданьне гэтага імя дзеля знаходжаньня хлопчыка ў гнязьдзе паказвае на германскае моўнае асяродзьдзе: нашчадкамі Лізьдзейкі былі носьбіты германскіх імёнаў Віршула, Сірпуць, Гостык і Радзівіл.

Паміж 1537 і 1538 гадамі ўпамінаецца Ян Лезьдзейкавіч, а ў 1586 годзе — Аршуля Марцінаўна Лізьдзяйковіч, манахіня Віленскага францішканскага кляштару.

Гісторыя

Упершыню ўпамінаецца ў летапісе XVI стагодзьдзя.

Легенда

Паводле легенды пра заснаваньне Вільні, зафіксаванай у літоўскіх (беларускіх) летапісах, вялікі князь Віцень у час паляваньня знайшоў у арліным гнязьдзе немаўля. Паводле іншага варыянту паданьня, хлопчыка знайшлі ў кашы сярод зарасьнікаў. Ён атрымаў імя Лізьдзейка, выхоўваўся пры двары вялікага князя і стаў вярхоўным жрацом (крывэ) пры сыне Віценя Гедзіміне. Калі ў час паляваньня Гедзімін заснуў на Туравай гары над ракой Вільняй, то прысьніў жалезнага воўка, што стаяў на Крывой гары і выў як сто ваўкоў. Лізьдзейка патлумачыў сон Гедзіміна наступным спосабам: «Воўк жалезны знамянуе горад сталечны тут будзе, а што ў ім унутры раве, то слава яго будзе слынуці на ўвесь сьвет». Потым Гедзімін заклаў Вільню.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Лізьдзейка ІмяЛізьдзейка ГісторыяЛізьдзейка ЛегендаЛізьдзейка КрыніцыЛізьдзейка ЛітаратураЛізьдзейкаГедзімінПаганстваСьпіс вялікіх князёў літоўскіх

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.bd1385Альгерд Бахарэвіч1899ЛетуваЯн ЧачотЛацінская моваХвойнікі.yt28 сакавіка.gqФ.bn.ckСтрафаВялікабрытаніяWГісторыя ад заснаваньня гораду.bo1960ГартманЖанчына зьверху.bu.kh.wf.gb.gsМінэт1902БраслаўMemento moriПарнаграфія для жанчынСымбіёз.alАрыянстваІван ШамякінЯзэп Лёсік.gmMicrosoft OfficeБлэкджэкТадэвуш КасьцюшкаТулён.reВільня2018Тэндэр (вагон)БортніцтваЗавайцьСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаЛюцыян Жалігоўскі.gwБлакітная валошка.ly.suАўстралійскія АльпыЧжэн ХэБітва пад ВоршайЛацінкаБеларускае нацыянальнае адраджэньнеБеларускі клясычны правапісЯвілTesla Inc.zw1946Андрусь Такінданг.tf.qa.th.tjЧэхіяНадвор’е🡆 More