Людвіка Жыцкая (па-польску: Ludwika Życka, па-летувіску: Liudvika Życkaitė; нар.
1859, Вільня — пам. пасьля 1939)— польская паэтка, пісьменьніца, фэміністка, настаўніца, пэдагогіца, грамадзкая дзеячка, публіцыстка, актывістка «Асьветы» зь Вільні. Сястра Ўладзіславы Жыцкай.
Людвіка Жыцкая | |
польск. Ludwika Życka | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1859 Вільня |
Памерла | пасьля 1939 году |
Род | Жыцкія |
Бацькі | Юзэф Жыцкі Пелагея з Радзішэўскіх |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца, публіцыстка, пэдагогіца |
Мова | польская мова |
Узнагароды |
Дзяцінства правяла ў радавым маёнтку маці пад Вільняй, пасьля жыла ў маёнтку бацькі Жыцкішкі(lt) (па-летувіску: Žičkiškė, па-польску: Życkiszki) у 4 км ад места Расены. Людвіка арганізавала там таемную школу для навучаньня дзецяй. У 1882 годзе паехала вучыцца ў Варшаву й Кракаў. У 1888 г. пачала настаўніцкую дзейнасьць на Меншчыне. У 1902 г. назаўсёды пасялілася ў Вільні. Зь вялікай аддачай яна ўключылася ў асьветніцкую дзейнасьць. Прымала ўдзел у дзейнасьці "Таварыства Сяброў Маладых Навучэнцаў (па-польску: Towarzystwo Przyjaciół Uczącej się Młodzieży), якое было заснавана ў Менску ў 1910 годзе. У таварыстве Людвіка Жыцкая адказвала за сэкцыю рэфэратаў і навуковых размоваў. Ад Таварыства «Асьвета» (легалізаванага ў 1906 г.) выконвала абавязкі інспэктара таемных польскіх школ на Віленшчыне, актыўна дзейнічала ў сэкцыі чытаньня. Пра свае матывы настаўніцкай дзейнасьці расказвала потым наступнае:
Навучаньне замерла, замерла ўсялякае грамадзкае жыцьцё. За адное слова, сказанае па-польску ў грамадзкім месцы, штраф складаў 25-50 руб. Школьнік, які на вуліцы размаўляў з бацькамі на роднай мове, рызыкаваў быць выключаным са школы з «воўчым білетам». Арыгінальны тэкст (пол.) Zamarła nauka, zamarło wszelkie życie publiczne. Za jedno słowo wymówione po polsku w publicznym lokalu płacono 25-50 rubli kary. Dziecko szkolne mówiące z rodzicami na ulicy w języku ojczystym ryzykowało, że będzie wypędzone ze szkół z «wilczym biletem». | ||
Людвіка Жыцкая супрацоўнічала са шматлікімі газэтамі й часопісамі: «Сябра народу» («па-польску: Przyjacіel Ludu»), «Віленскі золак» («па-польску: Zorza Wіleńska»), «Кур’ер Літоўскі» («па-польску: Kurіer Lіtewskі»»), «Віленскі ганец» («па-польску: Gonіec Wіleńskі»), «Сямейныя вечары» («па-польску: Wіeczory Rodzіnne»»), «Пэдагагічны агляд» («па-польску: Przegląd Pedagogіczny»),. Людвіка публікавала даклады, рэцэнзыі, калёнкі й невялікія празаічныя й паэтычныя творы. Найдаўжэй яна была зьвязаная з «Przyjacielem» і «Dziennikiem Wileńskim». У 1912 г. у Вільні выдала «Казачныя рэчы» («па-польску: Rzeczy bajeczne»),. Накладам «Przyjaciela» ў 1912 г. выйшла яе брашура з поўнай наўвай «Ксёндз Пётар Скарга» («па-польску: Ksiądz Piotr Skarga»). Выдавала й рэдагавала ў Вільні двухтыднёвік для жанчын «Наша вогнішча» («па-польску: Nasze Ognіsko») (1913—1914), а з 1924 г. — двухтыднёвік «Пробліск» («па-польску: Promyk»). На старонках «Naszego Ogniska» быў надрукаваны яе раман «Z prądem». На старонках газэтаў таксама ўзымала тэму змаганьня жанчынаў за аднолькавыя правы, асьвятляла падзеі руху за эмансыпацыю жанчын. У гэты час шмат падарожнічала па Францыі й Італіі. У 1910 годзе жыла ў Горадне, дзе падтрымліва Элізу Ажэшка, якая пакутавала на цяжкую хваробу сэрца. Некаторы час жыла ў Варшаве, дзе зьблізілася з дзеячкамі польскага фэміністычнага руху Паўлінай Кучальскай-Рэйншміт(pl) і Сафіяй Пэрэз Казанова(pl). З Сафіяй Пэрэз, жонкай прафэсара Вінцэнта Лютаслаўскага(pl), Людвіку аб’ядноўвалі ня толькі фэміністычныя, але пры гэтым кансэрватыўныя палітычныя погляды. У Варшаве таксама была рэдактам «Тыднёвіку Моды і Раману» («па-польску: Tygodnik Mód i Powieści»).
Пасьля Першай сусьветнай вайны тры гады жыла ў Вількаміру, дзе выкладала францускую мову ў мясцовай гімназыію. Падчас працы настаўніцай падпісалася пад пэтыцыяй аб адкрыцьці польскай школы ў Вількаміру, што выклікавала незадавальненьне ўладаў Літвы, у выніку чаго настаўніца была вымушана пакінуць Вількамір у пераехаць у Вільню, пасьля паходу Люцыяна Жалігоўскага знаходзілася пад кантролем Польшчы, дзе працавала настаўніцай у гімназыі імя Адама Міцкевіча. У міжваенны пэрыяд яна працягвала супрацоўніцтва з «Dzіennіk Wіleńskі», пэрыядычна пісала таксама для «Słowo» і «Kurіer Wіleńskі» (там надрукавала некалькі апавяданьняў). 3 сакавіка 1925 году апублікавала сваё апавяданьне «Аднагодкі. Расказ з жыцьця» («па-польску: Jednolatki. Opowiadanie z życia») на старонках часопіса «Сёньня й заўтра» («па-польску: Dziś i jutro»). У 1930 годзе яна апублікавала ў «Dzіennіku Wіleńskі» разгорнуты нарыс «Нарыс дзейнасьці польскай таемнай асьветы на землях усходніх» («па-польску: Zarys dziejów polskiej tajnej oświaty na ziemiach wschodnich»). У 1939 г. у Варшаве была выдадзена яе манаграфія (напісаная супольна з Міхалінай Лэнскай) пад назвай манаграфія «Дзейнасьць палякаў Меншчыны пасьля паўстаньня» («па-польску: Dzіałalność popowstanіowa Polaków na zіemі mіńskіej»). Мелася на ўвазе паўстаньне 1863—1864 гадоў. У кнізе была апісана асьветніцкая праца, грамадзка-культурная й палітычная дзейнасьць палякаў Меншчыны ў гэты пэрыяд. У 1925 годзе была ўзнагароджана Кавалерскім крыжам Ордэну Адраджэньня Польшчы. Уваходзіла ў Прафзьвяз польскіх пісьменьнікаў у Вільні. Сярод літаратурных дасягненьняў Людвікі Жыцкай варта адзначыць творы для дзяцей, казкі, сатыры (напрыклад, Rzeczy bajeczne, Wіlno 1912), раман «Тыя дзьве» («па-польску: Te dwie»») (Вільня, 1924). Яна таксама аўтар Практыкаваньняў для навучаньня правільнаму пісьму й чытаньню кніг для дзяцей («па-польску: Początkowe ćwiczenia do nauki poprawnego pisania»»).
Людвіка Жыцкая сябравала з Элізай Ажэшка й Марыяй Канапніцкай. Захалася ліставаньне Людвікі з паэткамі. Апошні час жыцьця Элізы Ажэшкі Людвіка Жыцкая правяла зь ёй у Горадне. Сябравала з пісьменьніцай Эмай Дмахоўскай. У 1932 годзе прысьвяціла ёй працу пад назвай «Emma Jeleńska-Dmochowska. Strażniczka kresowa».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Людвіка Жыцкая, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.