Фэмінізм

Фэмінізм (лац.

femina — жанчына) — жаночы грамадзкі рух за ўраўнаваньне ў правах з мужчынамі, заснаваны ў 2-й палове XIX ст. у Францыі. Больш як паўвека да таго, у верасьні 1791 г. у Парыжы француская пісьменьніца Алімпія дэ Гуж[прыбраць шаблён] (сапр. Марыя Гуз; 1748—1793) выдала брашуру «Правы жанчыны. Да каралевы» на 24 старонкі, дзе на 6—11 старонках зьмясьціла «Дэклярацыю правоў жанчыны і грамадзянкі» зь 17 артыкулаў, што паўтаралі такія самыя 17 артыкулаў 1-й францускай «Дэклярацыі правоў чалавека і грамадзяніна» ад 27 жніўня 1789 г. з даданьнем згадак пра жанчынаў. 1-ы артыкул «Дэклярацыі» дэ Гуж пачынаўся сказам: «Жанчына нараджаецца свабоднай і застаецца роўнай з мужчынам у правах». У 1792 г. у Лёндане ангельская пісьменьніца Марыя Ўулстэнкрафт(en) (1759—1797) выдала кнігу «Апраўданьне правоў жанчыны» з 13 разьдзелаў (274 старонкі), перад якой у 1790 г. выдала памфлет «Апраўданьне правоў людзей(en) у лісьце да высокашаноўнага Эдмунда Бэрка» на 159 старонках. 20 ліпеня 1848 г. у Сэнэка Фолз(en) (акруга Сэнэка(en), штат Нью-Ёрк, ЗША) сход 68 жанчынаў і 32 мужчынаў ухваліў «Дэклярацыю пачуцьцяў»(en) са сьцьвярджэньнем: «Мы лічым відавочнымі ісьцінамі, што ўсе мужчыны і жанчыны створаныя роўнымі і надзеленыя іх Творцам пэўнымі неад'емнымі правамі, сярод якіх жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця». 6 лістапада 1867 г. у Ангельшчыне заснавалі Нацыянальнае таварыства за жаночае права голасу(en). У 1871 г. зьявілася Дацкае жаночае таварыства(da). 29 сакавіка 1894 г. утварылі Саюз нямецкіх жаночых аб'яднаньняў(de). Галоўнымі патрабаваньнямі руху былі правы на валоданьне маёмасьцю, навучаньне па-за домам і ўдзелу ў выбарах. У 1920-х гг. у большасьці краінаў Амэрыкі і Эўропы жанчыны атрымалі выбарчае права.

Фэмінізм
Жаночае шэсьце за выбарчае права (Нью-Ёрк, ЗША; 1912 г.)
Фэмінізм

14 сьнежня 1991 г. заснавалі Беларускі саюз жанчынаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Фэмінізм  Фэмінізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

da:Dansk Kvindesamfundde:Bund Deutscher Frauenvereineen:A Vindication of the Rights of Menen:Declaration of Sentimentsen:Mary Wollstonecraften:National Society for Women's Suffrageen:Seneca County, New Yorken:Seneca Falls, New YorkІсьцінаАлімпія дэ ГужБогЖанчынаЖыцьцёЗШАЗлучаныя Штаты АмэрыкіЛацінская моваЛёнданМужчынаНью-Ёрк (штат)ПамфлетПарыжСвабодаУласнасьцьШаблён:Артыкул у іншым разьдзелеШтат ЗШАЭдмунд БэркЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гражына (паэма)Беларускае нацыянальнае адраджэньнеВерцельСтаніслаў Булак-БалаховічСлуцакБеларуская моваГанна ВалентыновічПольская моваБеларусьВялікі Бор (Хвойніцкі раён)Расейская акупацыя БеларусіКрывое Сяло (Вялейскі раён)ВызнаВагінальны сэксВоднае полаСударгСусьветная служба Бі-Бі-СіВугорская рэвалюцыя 1956 годуГомасэксуальнасьцьДжордж Гэрбэрт Ўокер БушВаршаўская дамоваЛявон ЗаяцМестаПятрусь БроўкаКамунізмП̑Беларуская Народная РэспублікаДругая сусьветная вайнаКузьма ЧорныКультурная рэвалюцыя ў КітаіМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк ў ТыхахГалакостФальваракЯн Павал IIБатько наш — Бандера, Україна — мати!Павал ДземідовічНэшвілРаман СкірмунтКімантАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыФалькіЛібэралізмАбу Бэкір ШабановічБеларусыСудаКрытыка ВікіпэдыіМножаньнеМіграцыя нумароўВойшынЭманюэль 5Аўтарытарызм1980Жанчына з жанчынай20 сакавікаАнатоль ГрачанікаўШахматы1200ГорадняРакаўПольшчаБлакітніца звычайнаяОрля (гміна)Штучны інтэлектТэлефонБел-чырвона-белы сьцягПадвойнае пранікненьнеПаўночная МакедоніяPDF🡆 More