Леанід Калодзежны

Леані́д Трафі́мавіч Кало́дзежны (*27.02.1935, в.

Солаўе, цяпер Андрэеўшчынскі сельсавет, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — †26.12.2003, Ворша, Віцебская вобласьць, Беларусь) — беларускі пісьменьнік.

Леанід Калодзежны
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Леанід Трафімавіч Калодзежны
Нарадзіўся 28 лютага 1935
вёска Солаўе, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь
Памёр 26 сьнежня 2003
Ворша, Віцебская вобласьць, Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, дызайнэр
Гады творчасьці 1958—2003
Кірунак рэалізм
Жанр Прозааповесьць, навэля, апавяданьне
Мова Беларуская
Дэбют 1958 г. (літаратурна-мастацкі альманах «Дзьвіна»)
Значныя творы зборнікі апавяданьняў «Аўсяны звон» (1975 г.), «Бярозы ў жыце» (1981 г.)

Біяграфія

Нарадзіўся 27 лютага 1935 году ў сялянскай сям’і вёсцы Солаўе. Пасьля заканчэньня школы вучыўся ў Віцебскай мастацка-графічнай педвучэльні з 1951 па 1953 год. Служыў у арміі з 1954 па 1957 год. Супрацоўнік аршанскай раённай газэты «Ленінскі прызыў» у 1958-1960 гадах. З 1961 году – мастак-афарміцель на Аршанскім льнокамбінаце. З 1977 году ў Саюзе пісьменьнікаў БССР. Памёр 26 сьнежня 2003 года.

Творчасьць

Аповесьці й апавяданьні яго вытрыманы ў традыцыйнай для беларускай літаратуры рэалістычнай манеры. Тэматычна творы Леаніда Калодзежнага зьвязаны пераважна з жыцьцём вёскі. Першае апавяданьне пабачыла сьвет у літаратурна-мастацкім альманаху «Дзьвіна» за 1958 год. Мноства апавяданьняў, навэлаў і аповесьцей: «Буян» (1992 г.), «Вечнасьць дымоў» (1996 г.), «Пад халодным небам» (1998 г.) — надрукаваны ў пэрыядычных выданьнях «Літаратура і мастацтва», «Полымя», «Маладосць» і інш. Аўтар кніг апавяданьняў «Аўсяны звон» (1975 г.) і «Бярозы ў жыце» (1981 г.).

Бібліяграфія

  • Леанід Калодзежны. Аўсяны звон : Апавяданьні / Прадмова Т. Хадкевіча. — Менск: Мастацкая літаратура, 1975. — 124 с. — 7000 ас.
  • Леанід Калодзежны. Бярозы ў жыце : Апавяданьні. — Менск: Мастацкая літаратура], 1981. — 205 с. — 12 000 ас.
  • Ян Скриган. Алес Палчевски. Янка Брил. Алес Асипенка. Аркадз Марцинович. Иван Шамякин. Алена Василевич. Иван Навуменка. Иван Пташников. Вечаслав Адамчик. Иван Чигринов. Михас Парахневич. Леанид Гаврилкин. Леанид Калодзежни. Янка Сипаков. Анатол Кудравец. Барис Сачанка. Микола Гил. Микола Воранов. Алес Дзятлов. Адолф Варанович. Леанид Дайнека. Генрих Далидович. Алес Жук. Аляксей Дударов. Под шепота на дъбовете : разкази за белоруското съветско село / Всъстави Симеон Владимиров ; преведоха от белоруски: Иван Дойчинов і інш.. — София: Издателство на Българския земеделски народен съюз, 1981. — 343 с.
  • Леанід Калодзежны . Водар палыну / Кастусь Кірэенка // Полымя : часопіс. — Менск: Полымя, 1985. — № 10(678). — С. 141—148.
  • Mikhas Streltsov, Vassil Khomchenko, Alexei Dudarev, Ivan Chigrinov, Vassil Bykov, Yanka Bryl, Vassil Gigyevich, Victor Karamazov, Alexei Kulakovsky, Vladimir Korotkevich, Anatol Kudravets, Genrikh Dalidovich, Ivan Naumenko, Alyona Vassilyevich, Boris Sachenko, Ivan Shamyakin, Victor Kozko, Olga Ipatova, Ivan Melezh, Vyacheslav Adamchik, Leonid Kolodezhny, Yanka Sipakov, Yan Skrygan, Ales Zhuk. Home fires : stories by writers from Byelorussia / compiled by Elvina Moroz. — Moscow: Raduga, 1986. — 326 с. — ISBN 5-05-000654-6
  • Леанід Калодзежны. Кароткія апавяданьні: «Ральлі пяшчотны дух», «Зялёныя сонцы», «Крыўда», «Сачнелі травы», «Жахі навальнічнай ночы», «Белы бэз», «Вераснёўскія вогнішчы». / Анатоль Грачанікаў і інш. // Маладосць : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. — Менск: Цэнтральны камітэт ЛКСМБ, Саюз пісьменьнікаў Беларусі, 1989. — № 08 (438). — С. 43 - 58. — ISBN ISSN: 0131-2308.
  • Леанід Калодзежны. «Буян». Аповесьць / Гал. рэд. Генрых Далідовіч // Маладосць : часопіс. — Менск: Полымя, 1992. — № 4 (470) Красавік. — С. 41—73. — ISBN ISSN: 0131-2308.
  • Леанід Калодзежны. Мае солаўцы : зборнік твораў / уступны артыкул Ф.Сіўко. — Ворша: Аршанская друкарня, 2004. — 62 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6738-24-5

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Леанід Калодзежны БіяграфіяЛеанід Калодзежны ТворчасьцьЛеанід Калодзежны БібліяграфіяЛеанід Калодзежны ЛітаратураЛеанід Калодзежны Вонкавыя спасылкіЛеанід КалодзежныАндрэеўшчынскі сельсаветАршанскі раёнБеларусьВоршаВіцебская вобласьцьСолаўе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МураўёўкіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуСуд Фрунзэнскага раёнуВасіль ЗуёнакСухоты2010SAAB 90ЭлектронікаПохва (неадназначнасьць)Раман СкірмунтРасейская моваПарнафільм у Францыі1 траўняАнатоль БутэвічВялікае Княства ЛітоўскаеМікола МятліцкіБеларусьРагнедаHromadske.TVРэжым ЛукашэнкіЛеанід ГалубовічСувязь (тэхніка)Васіль СёмухаБеларускі клясычны правапісРадзівілыФішынгРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікДзейнік20062022ЎFTPМаскоўскі мэтрапалітэнНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАЛюдміла РублеўскаяАкінчыцыC++ЛюбартПэтэр ПэлегрыніСтанаДразды (гурт)ГарбатаТэхналёгіяГарадніца (Горадня)ДойлідЯн ЧэрскіАльгарытмУшачыСандра БулакАлесь СавіцкіСаргутЛічэбнікАўтарскае праваСмаленскі паветМарына ВасілеўскаяЮрась ШамецькаГарнастайЯн ВэрмээрGMTЗянон ПазьнякГабрэйская аўтаномная вобласьцьМільянэр з трушчобаўМаскваСэкс па тэлефонеСыбілы🡆 More