Патрыя́рх Кіры́ла (Кірыл; сапраўднае імя — Уладзі́мер Міха́йлавіч Гундзя́еў; нарадзіўся 20 лістапада 1946 году, Ленінград) — япіскап Расейскай праваслаўнай царквы, 16-ы патрыярх маскоўскі і ўсяе Расеі (з 1 лютага 2009 году).
Мітрапаліт смаленскі і калінінградзкі (на Смаленскай катэдры з 26 сьнежня 1984 году), старшыня сынадальнага Аддзелу замежных царкоўных дачыненьняў (14 лістапада 1989 — 1 лютага 2009 году) і сталы сябар Сьвятога Сыноду РПЦ.
Кірыла (Патрыярх Маскоўскі) | |
па-расейску: Кирилл | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | праваслаўны сьвятар, спэцыяльны агент, праваслаўны епіскап |
Сапраўднае імя | па-расейску: Владимир Михайлович Гундяев |
Нарадзіўся | 20 лістапада 1946 (77 гадоў) |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Нарадзіўся 20 лістапада 1946 году ў Ленінградзе ў сям’і сьвятара. Скончыў Ленінградзкую духоўную сэмінарыю, потым — Ленінградзкую духоўную акадэмію (1970). У 1969 годзе пастрыгся ў манахі.
У 1971—1988 гадох служыў на пасадах прадстаўніка маскоўскага патрыярха пры Ўсясьветнай радзе цэркваў, намесьнікам патрыяршага экзарха Заходняй Эўропы, намесьнікам кіраўніка аддзелу замежных царкоўных дачыненьняў, кіраваў патрыяршымі прыходамі ў Фінляндыі.
Япіскап Расейскай праваслаўнай царквы, мітрапаліт смаленскі і калініградзкі (на Смаленскай катэдры ад 1984 году); ад 1989 году — старшыня сынадальнага аддзелу замежных царкоўных дачыненьняў і сталы сябар Сьвятога Сыноду.
6 сьнежня 2008 году, па сьмерці патрыярха Аляксія II, стаў месцатрымальнікам патрыяршага пасаду. Неўзабаве на Архірэйскім саборы абралі трох кандыдатаў на патрыяршы пасад (амаль 200 архірэяў бралі ўдзел у галасаваньні: 97 прагаласавалі за мітрапаліта Кірыла, 32 — за мітрапаліта калускага і бораўскага Клімэнта, і 16 — за кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліта менскага і слуцкага Філарэта (Вахрамеева)). У дзень галасаваньня на Памесным саборы мітрапаліт Філярэт узяў самаадвод і заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць за кандыдатуру мітрапаліта Кірыла. 27 студзеня 2009 году на Памесным саборы Расейскай праваслаўнай царквы ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве абраны 16-м патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі. Больш за 700 дэлегатаў бралі ўдзел у таемным галасаваньні: за мітрапаліта Кірыла аддалі свае галасы 508 дэлегатаў, за Клімэнта — 169. Інтэрнізацыя адбылася 1 лютага 2009 году.
8 сьнежня 2009 году атрымаў ад А. Лукашэнкі беларускі ордэн Дружбы народаў.
Адстойвае геапалітычны канцэпт «расейскі сьвет» (па-расейску: «русский мир»), які вызначаецца як агульная «цывілізацыйная прастора», збудаваная на трох слупах:
У сакавіку 2018 годзе ў час свайго візыту ў Баўгарыю Кірыл (Гундзяеў) выказаў у прысутнасьці прэзыдэнта краіны прэтэнзіі да баўгараў. Ён некалькі хвілін гаварыў пра сваё расчараваньне тым, як у Баўгарыі інтэрпрэтуецца вызваленне ад туркаў. Паводле кіраўніка Маскоўскага патрыярхату, пералічэньня ў сьпісе нацыяў, якім падзякавалі за вызваленьне, нароўні з расейцамі народаў былой Расейскай імпэрыі — беларусаў, палякаў, фінаў, летувісаў — зьяўляецца прымяншэньнем ролі Расеі ў гэтых падзеях. Гэта выклікала рэакцыю баўгарскіх уладаў. Віцэ-прэм’ер Валеры Сімяонаў упершыню на высокім узроўні агучыў інфармацыю пра тое, што Кірыла (Гундзяева) называюць тытунёвым мітрапалітам Расеі, бо з 1996 году ён завёз на 14 мільярдаў даляраў безакцызных цыгарэт. Таксама віцэ-прэм’ер зазначыў раней паказаную ў мас-мэдыя раскошу, якая атачае кіраўніка Маскоўскага патрыярхату (асабісты самалёт, гадзіньнік за 30 тысячаў даляраў). Апроч таго, ён зьвярнуў увагу на тое, што Кірыл (Гундзяеў) — даведзены агент КДБ СССР з пазыўным «Міхайлаў».
Кірыла (Патрыярх Маскоўскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Кірыла (Патрыярх Маскоўскі), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.