2018 Канстантынопальска-Маскоўская Схізма

Канстантыно́пальска-маско́ўская схі́зма — прыпыненьне саслужэньня сьвятароў Расейскай праваслаўнай царквы зь сьвятарамі Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю з 15 кастрычніка 2018 году.

2018 Канстантынопальска-Маскоўская Схізма
Кірыла Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі

Здарылася ў сувязі з пастановай Сьвятога сыноду Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю ад 11 кастрычніка 2018 году пра: 1) намер надаць аўтакефалію Ўкраінскай праваслаўнай царкве, 2) аднаўленьне ў архірэйскім і ярэйскім чыне япіскапаў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, 3) скасаваньне дзеяньня Саборнай граматы Канстантынопальскага патрыярхату 1686 году аб перадачы Кіеўскай мітраполіі ў склад Маскоўскага патрыярхату.

20 красавіка 2018 году Сынод Сусьветнага патрыярхату — у адказ на звароты ўлад Украіны і ўсіх біскупаў УПЦ КП і УАПЦ — пастанавіў «прыступіць да распачынаньня крокаў, патрэбных для дараваньня аўтакефаліі праваслаўным хрысьціянам Украіны».

11 кастрычніка 2018 году Канстантынопальскі патрыярхат пацьвердзіў пастанову прыступіць да дараваньня аўтакефаліі Царквы Ўкраіны, аднавіў у царкоўных зносінах былых у схізьме прадстаяцеляў УПЦ КП і УАПЦ — Філарэта Дзенісенкі й Макарыя Малеціча адпаведна, скасаваў грамату 1686 году, паводле якой у юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату была перададзена Кіеўская мітраполія, а таксама аднавіў сваю стаўрапігію ў Кіеве.

15 кастрычніка 2018 году Сьвяты сынод Расейскай праваслаўнай царквы на паседжаньні ў Менску пастанавіў, «з прычыны антыкананічных дзеяньняў Канстантынопальскага Патрыярхату, якія працягваюцца» перапыніць эўхарыстычныя зносіны зь ім. Паводле тлумачэньня Маскоўскай патрыярхіі, разрыў зносінаў азначае, што прыхаджанам Расейскай праваслаўнай царквы не дазваляецца прычашчацца ў храмах Канстантынопальскага патрыярхату дзе б там ні было, а клірыкам — зьдзяйсьняць супольныя набажэнствы. Прэс-сакратар Маскоўскага патрыярха Аляксандар Воўкаў таксама асобна растлумачыў: «Афон зьяўляецца кананічнай тэрыторыяй Канстантынопальскага патрыярхату з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі».

Разам тым, Маскоўскі патрыярх пагражае спыніць зносіны зь Ерусалімскім патрыярхатам у выпадку прызнаньня пастановы Канстантынопальскага патрыярху аб наданьні аўтакефаліі.

2018 Канстантынопальска-Маскоўская Схізма
У сярэдзіне здымка Кірыла Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі і Барталамей патрыярх Канстантынопальскі

Водгук у Беларусі

14 верасьня 2018 году архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сьвятаслаў заявіў: «Мы, вядома, падтрымліваем гэтае рашэньне» канстантынопальскага патрыярха Варфаламея надаць Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефалію. Таксама архіяпіскап Сьвятаслаў удакладніў: «Наша мэта — таксама легалізавацца ў Беларусі і афіцыйна атрымаць статус аўтакефаліі. … Каноны, як вядома, вымагаюць для асобнага праваслаўнага народу асобнай царквы. Гэта 34-е апостальскае правіла. … Тое, што Беларусь, як праваслаўная дзяржава, ня мае свайго незалежнага першагерарха — гэта парушэньне канонаў».

15 кастрычніка 2018 году А. Лукашэнка заявіў Сыноду РПЦ: «Я патрыярху (Кірылу) сказаў аб тым, што прычыны, зь якімі вам потым часта даводзіцца разьбірацца, ляжаць у нас — гаспадаравых людзях. Мы зьяўляемся часам прычынамі або тымі, хто паскарае працэсы, у тым ліку і нэгатыўныя. Напэўна, пара нам папрасіць прабачэньня ў вас за тое, што адбываецца сёньня ў праваслаўным сьвеце, у якім мы жывём».

Мінулае

Апошнім разам на Беларусі адмовіліся ад эўхарыстычных зносінаў з Канстантынопальскім патрыярхам у 1596 годзе.

Водгук у сьвеці

У праваслаўных цэрквах па рознаму аднесьліся да ўчынкаў расейскае цэрквы.

Сэрбія

Па-за межамі Расеі падтрымалі Маскоўскі патрыярхат толькі Сэрбская праваслаўная царква.

— «Сынод Сэрбскай праваслаўнай царквы вымушаны канстатаваць, што Сусьветны патрыярхат прыняў кананічна неабгрунтаванае рашэньне па рэабілітацыі двух украінскіх раскольнікаў Філарэта Дзенісенкі і Макарыя Малеціча разам зь іх духавенствам», — адзначаюць сэрбскія царкоўнікі.

— Сербская праваслаўная Царква не падтрымлівае дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхату па рэабілітацыі кіраўнікоў УПЦ Кіеўскага патрыярхату і УАПЦ Філарэта і Макарыя.

Албанія

Альбанская праваслаўная цэрква асьцярожна аднеслася да схізмы Расейскае цэрквы.

— "<…> астатняе рашэньне цэрквы Расеі таксама выклікае сур’ёзны непакой. Неверагодна, каб сьвятое Прычасьце — найвышэйнае таінства бязьмежнае любові і глыбокае прыніжэньне Хрыста — выкарыстоўвалася ў якасьці зброі аднае цэрквы супраць другое. Магчыма, каб рашэньне або ўказь сьвяшчэнаначальля Цэрквы Расеі адмянялі дзеяньне Сьвятога Духа ў праваслаўных храмах, што служаць пад начальлем Усяленскага патрыярхата?.. Сьведчым, што немагчыма згадзіцца з такімі рашэньнямі. <…>

— Пісьмо Прэдстаяцеля Албанскае цэрквы архіяпіскапа Тыранскага й усяе Албаніі (15 кастрычніка 2018).

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

2018 Канстантынопальска-Маскоўская Схізма Водгук у Беларусі2018 Канстантынопальска-Маскоўская Схізма Мінулае2018 Канстантынопальска-Маскоўская Схізма Водгук у сьвеці2018 Канстантынопальска-Маскоўская Схізма Глядзіце таксама2018 Канстантынопальска-Маскоўская Схізма Крыніцы2018 Канстантынопальска-Маскоўская СхізмаКанстантынопальская праваслаўная царкваРасейская праваслаўная царква

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВойшаФундацыя «Вікімэдыя»ПаронімыЛіпкі (этнаграфічная група)Вольнае аўтарскае права1877192329 красавікаЛёнданАвечкаУладзімер КонанСтамбулЁган Вольфґанґ фон ҐётэВялікі выбух7012024Кірыла ТураўскіВокаГрупавы сэксАркадзь КуляшоўАпэрацыйная сыстэмаВячаслаў Адамчык1944Вісігер800Сэкс602БеларусыУнівэрсальны каардынаваны часАрцём АрашонакАлесь СавіцкіСудаВінцук ВячоркаКастусь КаліноўскіАнгельская мова6 красавікаАдраджэньне мовыБарсэлёнаФранцыяВасіль ГігевічГенадзь ПашкоўПарнаграфія ў ЧэхііГрыбыГішпаніяДрама (аповесьць)ЯпоніяThe Walt Disney CompanyСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьСтэланціс СлаваччыныКрама (гурт)Комсомольская правдаВікіКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)ЛірыкаІзраільГіль (імя)Мілімэтар22 красавікаІндыяMozilla FirefoxЮдаізмХмараБацькаўшчынаШвайцарыяВалянцін ЗубЖодзінСацыяльная сеткаВялікдзеньСпортАлесь БачылаПабуджальны сказП’ер Агюст Рэнуар🡆 More