Кента́ўр — група плянэтоідаў, зьмешчаных паміж арбітамі Юпітэра й Нэптуна, пераходная па ўласьцівасьцях паміж аб'ектамі пояса Койпэра й камэтамі.
Арбіты кентаўраў няўстойлівыя і яны, хутчэй за ўсё, пакінуць Сонечную сыстэму у выніку ўзаемадзеяньні з вялікімі плянэтамі.
Першым адкрытым кентаўрам зьяўляецца Хірон (1977). Пры набліжэньні да пэрыгелію у яго назіраецца кама, характэрная для камэт, таму Хірон лічыцца па клясыфікацыі адначасова камэтай (95/P Chiron) і астэроідам (2060 Chiron), хоць ён істотна больш тыповай камэты.
Плянэтоідам гэтай групы даюцца імёны Кентаўраў антычнай міталёгіі.
Нумар | Назва | Экватарыяльны дыямэтар (км) | Вялікая паўвось а. а. | Пэригелій, а. а. | Афелій а. а. | Адкрыты | Зацемкі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
2060 | Хірон (Chiron) | 137±5 | 13.670 | 8.449 | 18.891 | 1977 | |
5145 | Фол (Pholus) | 185±16 | 20.431 | 8.720 | 32.142 | 1992 | |
7066 | Нэс (Nessus) | ок. 58 | 24.558 | 11.786 | 37.330 | 1993 | |
8405 | Асбол (Asbolus) | 66±4 | 17.942 | 6.834 | 29.049 | 1995 |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Кентаўры (плянэтоіды), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.