Камэ́та — малое нябеснае цела якое рухаецца па эліптычнай ці парабалічнай арбіце вакол Сонца.
Камэта характарызуюцца дастаткова моцным зьмяненьнем выгляду пры набліжэньні да Сонца. Яна збудавана зь ядра і мглістай абалонкі, якая таксама складае і хвост. Ядро складаецца з сумесі пылу, дробных скальных абломкаў і лёда, замёрзлага дыяксіду вугляроду, аміяку і мэтану. Падчас збліжэньня з Сонцам, зь ядра камэты пачынае выпарацца газ з пылам, якія ўтвараюць адзін ці некалькі хвастоў. Газавы і пылавы хвост камэты не супадаюць з-за таго, што газавы хвост заўсёды павернуты ў бок супрацьлеглы ад Сонца, гэта тлумачыцца ўзьдзеяньнем сонечнага ветру, які «вее» заўсёды ад Сонца, а пылавы хвост складаецца зь вельмі дробных кавалкаў скальных парод таму сонечны вецер ня можа на іх значна ўзьдзейнічаць і зьмяніць кірунак палёту. З-за гэтага хвост паступова пашыраецца аддаляючыся ад камэты. Камэты, аддаленыя ад Сонца, маюць выгляд туманных аб’ектаў, якія слаба сьвецяцца. Яны выглядаюць як размытыя дыскі, якія маюць згушчэньне ў цэнтры.
Для навукоўцаў дазнаньне паходжаньня камэт зьяўляецца ключом да дазнаньня паходжаньня ўсёй Сонечнай сыстэмы. Камэты разам з астэроідамі належаць да самых малых цел Сонечнай сыстэмы. Іх арбіты найбольш падвержаны зьменам, таму што камэты часта праходзяць каля вялікіх плянэт і трапляюць пад узьдзеяньне іх гравітацыйных палёў. Лічыцца, што ў адлегласьці каля 1 сьветлавога года ад Сонца знаходзіцца воблака Оорта. Гэта зборнік малых цел — менавіта камэт і астэроідаў, якія ў вялікай колькасьці круцяцца вакол Сонца. Калі-некалі некаторыя з іх трапляюць унутр Сонечнай сыстэмы. Калі яны набліжаюцца да Сонца, праяўляецца іх камэтная прырода – зьяўляецца хвост і кома. Мажліва, гэта камэта зьявіцца толькі адзін раз, яле, так сама, пад узьдзеяньнем гравітацыйных палёў яна можа застацца і пачне абарачацца вакол Сонца па іншай, блізкай, выцягнутай арбіце. На такіх камэт можна далічыць камэту Галея ці Энке. З астранамічнага пункту гледжаньня камэты, якія абарачаюцца блізка каля Сонца, маюць кароткае жыцьцё. Кожны яе праход праз пэрыгелій азначае значную страту масы. Такіх візытаў да Сонца можа быць многа — камэта кожны раз зьмяншаецца і губляе ўсё больш матэрыялу зь якога складаецца. Калі Зямля праходзіць праз арбіту якой-небудзь камэты, здараецца што на яе падаюць невялікія кавалкі, што вызывае мэтэорны дождж.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Камэта, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.