Камэта Галея: камэта

Камэ́та Гале́я (афіцыйная назва 1P/Halley) — яркая камэта, адна з самых старых пэрыядычных камэт.

Першая камэта, для якой вызначылі эліптычную арбіту і ўсталявалі пэрыядычнасьць вяртаньняў. Названая ў гонар ангельскага астранома і прыродазнаўцы Эдмунда Галея. З камэтай зьвязаныя мэтэорныя струмені Эта-Акварыды і Арыяніды.

1P/Галея
Камэта Галея ў 1986 годзе
Камэта Галея ў 1986 годзе
Адкрыцьцё
Першаадкрывальнік Названая ў гонар Эдмунда Галея
Дата адкрыцьця 1758 (першы прадказаны пэрыгелій)
Альтэрнатыўныя абазначэньні Камэта Галея, 1P
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 2449400.5 (17 лютага, 1994)
Афэлій 35.1 а. а.
Пэрыгелій 0.586 а. а.
Вялікая паўвось 17.8 а. а.
Эксцэнтрысытэт арбіты 0.967
Арбітальны пэрыяд 75.3 a
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі 162.3°
Апошні пэрыгелій 9 лютага 1986
Наступны пэрыгелій 28 ліпеня 2061

Адкрыцьцё

Галей, склаўшы першы каталёг элемэнтаў арбіт камэт, зьвярнуў увагу на супадзеньне шляхоў камэт 1531, 1607 і 1682 гадоў і выказаў здагадку, што ў гэтыя гады назіралася адна камэта, якая абарачаецца вакол Сонца з пэрыядам прыкладна 75 гадоў. Таксама ён прадказаў вяртаньне гэтай камэты ў 1758 годзе. Галей амаль адгадаў — камэта вярнулася ў 1759 годзе, калі яго не было ў жывых. Прадказаньне камэты Галея зьявілася бліскучым пацьверджаньнем мэханікі Ньютана.

Характарыстыка арбіты

Камэта мае адлегласьць пэрыгелія, роўную 0.587 а. а. і адлегласьць афэлія больш за 35 а. а. Арбіта камэты моцна нахіленая да плоскасьці экліптыкі — на 162,5° (г. зн. яна рухаецца ў кірунку, процілеглым руху плянэт). Эксцэнтрысытэт арбіты роўны 0.967275.

Гісторыя

Камэта Галея — самая старая пэрыядычная камэта. Яна назіралася 31 раз, прычым першы раз — у 446 да н. э. (паводле іншых зьвестак, заўважаная кітайцамі яшчэ ў 611 да н. э.), эпізод яе зьяўленьня выяўлены на дыване з Баё. Лічылася, што гэта былі розныя камэты, і толькі ў XVIII стагодзьдзі Галей выявіў пэрыядычнасьць гэтай камэты. У 1910 годзе Зямля праходзіла праз хвост камэты Галея. У сувязі з гэтым чакалася, што ў руху Месяца будуць узбурэньні, што дапамагло б вызначыць масу камэты. Але іх не выявілася, і тым самым было даказана, што камэта мае вельмі малую масу.

Вывучэньне

Першым з касьмічных апаратаў, які здолеў падыйсьці да камэты, быў «Піянэр-7».

Падчас апошняга мінаньня пэрыгелія, у 1986 годзе, да камэты былі запушчаныя некалькі міжплянэтных станцый: «Вэга» (СССР), «Джота» (ЭКА), «Суісэі» і «Сакігаке» (Японія). Місіі былі пасьпяховымі — апараты вывучылі камэту зблізу ды зрабілі першыя здымкі камэтнага ядра.

Вонкавыя спасылкі

Камэта Галея: Адкрыцьцё, Характарыстыка арбіты, Гісторыя  Камэта Галеясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Камэты
186P/Гарада | 187P/LINEAR | 1P/Галея | 2P/Энке | 3D/Біелы
Сьпіс пэрыядычных камэт

Tags:

Камэта Галея АдкрыцьцёКамэта Галея Характарыстыка арбітыКамэта Галея ГісторыяКамэта Галея ВывучэньнеКамэта Галея Вонкавыя спасылкіКамэта ГалеяАрбітаКамэтаЭдмунд ГалейЭліпс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксей БацюкоўМараторыйВыказьнікДзеяслоўІгар ЛосікСельская гаспадарка БеларусіГарбатаНаша НіваЛацінкаПарнаграфія ў ЧэхііМагатма ГандзіМужчына зьверхуВашынгтон (акруга Калюмбія)Белы вершІнфармацыйныя тэхналёгііГімн Беларускай ССРНіл Гілевіч16 красавікаДыназаўрМіжнародны стандартны кніжны нумарВасіль ЖуковічБудынакЧарнобыльская АЭСБэрсэнДругая сусьветная вайнаСьляпун букавінскіМэдаль Францішка СкарыныЗ воўчым білетамБДСМСпадар1951Чарнігаўскае княстваСьцяг БанглядэшМарыя АнтуанэтаГрызуныВасіль ЦяпінскіСысуныThe SuperbullzСоня садоваяЭнэргіяЮры БеленькіБілінгвізмТрыбуна працыМагаЦанаГалаўны мозагВіцебскПаронімыДыплёмПЛіндаДражна (Менская вобласьць)Лявон ВашкоМыш курганцаваВербавічыДжавагарлал НэруСьпіс гарадоў БеларусіBayraktar TB2ПакістанСтаралітваІўеДзесяцідзённая вайнаЧарнобыльская катастрофаПарнаграфія ў ЗШАВольга КараткевічПартыя аматараў піваРадзімічы🡆 More