Шклоў Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Краіна Беларусь
Места Шклоў
Каардынаты 54°11′48″ пн. ш. 30°18′04″ у. д. / 54.19667° пн. ш. 30.30111° у. д. / 54.19667; 30.30111 30°18′04″ у. д. / 54.19667° пн. ш. 30.30111° у. д. / 54.19667; 30.30111
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Першае згадваньне 1849
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Шклоў Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвяты́х Апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла — помнік архітэктуры XIX ст. у Шклове. Знаходзіцца на гістарычнай Касьцельнай вуліцы. Дзейнічае Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Шклоў Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла 
Касьцёл і кляштар дамініканаў, з гравюры XVIII ст.

Першы касьцёл у Шклове збудавалі ў XVI ст. У XVII ст. у Старым Месьце збудавалі мураваныя касьцёл і кляштар дамініканаў, якія часам памылкова атаясамлваюць з захаваным да нашага часу касьцёлам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Шклоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1780 годзе на падмурку старога тэатра ў Новым Месьце збудавалі драўляны касьцёл.

У 1849 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл. 10 верасьня 1863 году ў касьцёле адбыўся пажар, які пашкодзіў бакавы прастол і некаторыя касьцельныя рэчы. У пачатку XX ст. у касьцёле праводзіўся рамонт.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады закрылі касьцёл і прыстасавалі яго пад кінатэатар.

У 1994 годзе ў Шклове аднавілася каталіцкая парафія. 20 верасьня 1999 году кардынал Казімер Сьвёнтак асьвяціў адноўлены касьцёл.

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму з рысамі нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая базыліка з закругленай алтарнай часткай, накрытая 2-схільным дахам. Роўны франтальны фасад завяршаецца 2-гранным шчытом. Над фасадам узвышаюцца здвоеныя гранёныя пілёны. Над уваходным прастакутным праёмам месьціцца стральчаты праём-трыфорыюм. Бакавыя фасады падзяляюцца пілястрамі і прастакутнымі аконнымі праёмамі, апярэзваюцца тонкапрафіляваным карнізам.

Усярэдзіне заля перакрываецца роўнай стольлю і падзяляецца 4 слупамі на 3 нэфы. У бакавых нэфах з бакоў вылучаюцца закрысьціі. Алтарная сьцяна мела наверсе круглую люкарну і 2-калённы алтар. Інтэр'ер аздаблялі скульптурныя пано «Крыжовы шлях Хрыста», на хорах месьціўся арган.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

Шклоў Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000568

Tags:

Шклоў Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла ГісторыяШклоў Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла АрхітэктураШклоў Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла ГалерэяШклоў Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла ЗаўвагіШклоў Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла КрыніцыШклоў Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла ЛітаратураШклоў Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла Вонкавыя спасылкіШклоў Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чарнобыльская катастрофаБел-чырвона-белы сьцягБагоўкаРагачоўЛічэбнікЛюдзі на балоце (раман)ЛаскаценьЭнцыкляпэдыяІгар БабкоўВіды сувязі словаўМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніFacebookЮлі ТаўбінВерасеньАлег ЖданЭль НіньнёІксвідэаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВокаФрыдрых ШылерКанстытуцыяКарта растэрміноўкіВісігер.comЛетуваЧасьціцаЛесьбійская эротыкаЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўУнівэрсытэтМікола ЕрмаловічСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМенскАкіянЛінда ГамільтанСьпіс беларускіх імёнаўЭпідэміялёгіяЭнэргія1949Велімір ХлебнікаўСям’яБусел белыАлегорыяСпадчына (верш)Беларуская музычная альтэрнатываМакс ШчурQR-кодШтучны інтэлектЮнікодЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Полацак)ПагоняКасьцёл Сьвятога Стэфана (Полацак)Лязьбійская парнаграфіяПаэзіяБеларусьГрупавы сэксГерб БеларусіТрыбадызмСанкт-ПецярбургГіпэртаніяАшмяныПаўліна МядзёлкаСэксуальныя пазыцыіГарэлкаКапрыўніцка-Крыжэвацкая жупанія🡆 More