Карачаева-Чаркесія

Карача́ева-Чарке́ская Рэспу́бліка (Карача́ева-Чарке́сія; па-расейску: Карачаево-Черкесская Республика, па-карачаева-балкарску: Къарачай-Черкес Республика, па-абазінску: Къарча-Черкес Республика, па-нагайску: Карашай-Шеркеш Республикасы, па-кабардзіна-чаркеску: Къэрэшей-Шэрджэс Республикэ) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на Паўночным Каўказе.

Уваходзіць у склад Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі.

Карачаева-Чаркеская Рэспубліка
рас. Карачаево-Черкесская Республика
карач-балк. Къарачай-Черкес Республика
абаз. Къарча-Черкес Республика
наг. Карашай-Шеркеш Республикасы
кабард.-чарк. Къэрэшей-Шэрджэс Республикэ
Карачаева-Чаркесія
Герб
Карачаева-Чаркесія

Сьцяг
Гімн Гімн Карачаева-Чаркесіі
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Эканамічны раён Паўночна-Каўкаскі
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Паўночна-Каўкаскую фэдэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтар Чаркеск
Улучае 10 раёнаў,
2 мескія акругі
Найбольшы горад Чаркеск
Іншыя буйныя гарады Чаркеск, Вусьць-Джэгута, Карачаеўск
Дата ўтварэньня 12 студзеня 1922 (як Карачаева-Чаркеская АВ)
26 красавіка 1926 (падзел на Карачаеўскую АВ, Чаркескую НА,
Баталпашынскі ды Зелянчуцкі раёны;
ад 30 красавіка 1928 Чаркеская НА набывае статус аўт. вобласьці)

12 кастрычніка 1943 (ліквідацыя Карачаеўскай АВ)
12 студзеня 1957 (аднаўленьне Карачаева-Чаркескай АВ)
30 студзеня 1990 (як Карачаева-Чаркеская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка)
9 сьнежня 1992 (як Карачаева-Чаркеская Рэспубліка)
Кіраўнік Рэспублікі Рашыд Цямрэзаў
Старшыня Ўраду Мурат Карданаў
Афіцыйныя мовы расейская, карачаеўская, кабардзіна-чаркеская, абазінская
Насельніцтва (2013)
Карачаева-Чаркесія471 847 (75-е месца)
Шчыльнасьць 33,05 чал./км²
Нацыянальны склад карачаеўцы, расейцы, чаркесы, абазіны, нагайцы
Плошча 14 277 км² (77-е месца)
Месцазнаходжаньне Карачаева-Чаркесіі
Карачаева-Чаркеская Рэспубліка на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +4
Код ISO 3166-2 RU-KC
Код аўтам. нумароў 09
Афіцыйны сайт
Карачаева-Чаркесія   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Карачаева-Чаркесія
Мапа Карачаева-Чаркесіі

Знаходзіцца ў перадгор’ях паўночнай часткі Вялікага Каўказу. Рэспубліка мяжуе на захадзе з Краснадарскім краем, на поўначы з Стаўрапальскім краем, на ўсходзе — з Кабардзіна-Балкарскай рэспублікай, на поўдні ўздоўж Галоўнага Каўкаскага хрыбту — з часткова прызнанай Абхазіяй і Грузіяй. Адміністрацыйны цэнтар — места Чаркеск.

Геаграфія і прырода

Найбуйнейшая частка (каля 80%) Карачаева-Чаркескай Рэспублікі разьмешчаная ў горнай мясцовасьці. У межах рэспублікі вылучаюцца 3 зоны: перадгорная раўніна, перадгор’і і горы Каўказа. На поўначы цягнуцца Перадавыя хрыбты Вялікага Каўказа, на поўдні — Водаразьдзельны і Бакавы, іх вышыня дасягае 4000 м. Да ўзьбярэжжа Чорнага мора вядуць Марускі і Клухорскі перавалы. На мяжы з Кабардзіна-Балкарыяй ляжыць гара Эльбрус, самая высокая вяршыня Каўказу.

У рэспубліцы шмат водных рэсурсаў: каля 130 высакагорных азёраў, мноства горных вадаспадаў. Працякаюць 172 ракі, зь іх самыя буйныя — Кубань, Вялікі і Малы Зелянчук, Уруп, Лаба; маецца Кубанскае вадасховішча. Дзейная ў рэспубліцы сыстэма Вялікага Стаўрапальскага каналу зьяўляецца крыніцай водазабесьпячэньня для Стаўрапальскага краю.

Нетры багатыя на карысныя выкапні: каменны вугаль, граніт, мармур, розныя руды і гліны. У вялікіх запасах — лекавыя мінэральныя воды, мноства тэрмальных крыніцаў. Карачаева-Чаркесія разьмешчаная ў зоне горных стэпаў і шырокалісьцевых лясоў. У лясох і на высакагор’і захавалася багатая флёра і фаўна. На тэрыторыі рэспублікі знаходзяцца Цебердзінскі запаведнік і частка Каўкаскага запаведніку.

Насельніцтва

Карачаева-Чаркесія зьяўляецца шматнацыянальнай рэспублікай: на яе тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш за 80 нацыянальнасьцяў. Агульная колькасьць насельніцтва складае 471 847 чал. (паводле зьвестак на 2013 год). Шчыльнасьць насельніцтва — 33,05 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 42,88% (паводле зьвестак на 2013 год).

Нацыянальны склад паводле зьвестак Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 року выглядае наступным чынам: карачаеўцы — 41,0%; расейцы — 31,6%; чаркесы — 11,9%; абазіны — 7,8%; нагайцы — 3,3%.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Рэспубліка падзеленая на 2 мескія акругі ды 10 раёнаў; налічваецца 144 паселішчы, зь іх — 4 буйныя месты (Чаркеск, Карачаеўск, Усьць-Джэгута і Цэбэрда). Раёны:

  • Вусьць-Джэгуцінскі
  • Зелянчуцкі
  • Малакарачаеўскі
  • Прыкубанскі
  • Хабескі
  • Адыгэ-Хабльскі
  • Карачаеўскі
  • Урупскі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Карачаева-Чаркесія  Карачаева-Чаркесіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Карачаева-Чаркесія Геаграфія і прыродаКарачаева-Чаркесія НасельніцтваКарачаева-Чаркесія Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелКарачаева-Чаркесія КрыніцыКарачаева-Чаркесія Вонкавыя спасылкіКарачаева-ЧаркесіяПаўночна-Каўкаская фэдэральная акругаПаўночны КаўказРасейская моваРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікалай МірскіПолк імя Кастуся Каліноўскага1877КанадаСямён ШарэцкіСонцаТутэйшыя (літаб’яднаньне)ВугоршчынаВіктар ШніпАзэрбайджанская моваПлоцевы актБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтГомельСалігорскГрамадзянінСамагубстваВершаваны памерНаша ўскраінаРыекаЛацінкаСаюз вызваленьня БеларусіДуброўнаГенадзь КарпенкаСказНямецкая моваБеліца (Жлобінскі раён)Беларускае ПалесьсеСырыйскі КурдыстанІван ЧыгрынаўАляксей БелыАдам МіцкевічФранцішак БагушэвічУладзімер КонанСельская гаспадаркаПэнтгаўс (часопіс)РожаваTor BandБаранавіцкі раёнДыяніз ІлкавічПадвойнае пранікненьнеВерасеньАртур ВольскіДзеяслоўВіцебскі сшытакМаркетынгКартагенВікіпэдыяЗьміцер СаўкаАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўУладзімер КаткоўскіТодар КляшторныПрыказкаЛюбарт (імя)Леў СапегаКампутарЗямляПМіхаіл МураўёўМакс ШчурПтушкіАнальны сэксДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Паўднёвы полюсЧалавекДзікЧорны замак Альшанскі (фільм)1951Беларуская народная партызанкаКузьма ЧорныHromadske.TV🡆 More