Канстытуцыя Гарадзенскага Сойму

Канстыту́цыя Рэ́чы Паспалі́тай 1793 году, вядомая як Гарадзе́нская Канстыту́цыя або Канстыту́цыя Гарадзе́нскага со́йму — асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты без абмеркаваньня Гарадзенскім Соймам 23 лістапада 1793 году.

Сутнасьць

Праект канстытуцыі распрацаваны Казімерам Рачынскім(d), Фёдарам Машчынскім, Людвікам Тышкевічам пад наглядам Якава Сівэрса.

Паводле Канстытуцыі, Рэч Паспалітая захоўвалася як унітарная дзяржава ў складзе правінцый Кароны й ВКЛ, падзялялася на ваяводзтвы, а тыя — на 3 паветы кожнае. Захоўваліся кардынальныя правы, гарантаваныя соймамі 1765, 1775 і Канстытуцыяй 3 траўня 1791 году. Аднаўлялася выбарнасьць караля. Найвышэйшым заканадаўчым органам краіны абвешчаны аднапалатны сойм, які склікаўся раз у 4 гады на 8 тыдняў. Ад кожнага ваяводзтва ў сойм выбіраліся па 6 паслоў. Рашэньні ў сойме прымаліся большасьцю галасоў (бяз права Liberum veto), акрамя самых важных пытаньняў заканадаўства, падаткаў, войска, пры разглядзе якіх каралю давалася права вета.

Выканаўчая ўлада перадавалася Пастаяннай Радзе з 24 чалавек (у тым ліку 11 ад ВКЛ), якая падзялялася на 6 дэпартамэнтаў. Рада павінна была рыхтаваць заканадаўчыя праекты, наглядаць за рэалізацыяй законаў, магла склікаць сойм нават бяз згоды караля. Улада ў паветах перададзена парадкавым камісіям. Сябраў камісіяў абіралі на мясцовых сойміках з аселай шляхты. Немаёмная шляхта пазбаўлялася выбарчых правоў. Мяшчане атрымалі права набываць землю й шляхецкую годнасьць, але ня мелі прадстаўніцтва ў сойме.

У якасьці саступкі рэформам Чатырохгадовага Сойму былі захаваныя земскія суды з выбарнымі пасадамі на дзяржаўным утрыманьні. Найвышэйшай апэляцыйнай інстанцыяй для судоў быў трыбунал, асобна для цывільных і духоўных справаў.

Фактычна гэтая канстытуцыя ня дзеяла, бо страціла сілу ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Канстытуцыя Гарадзенскага Сойму СутнасьцьКанстытуцыя Гарадзенскага Сойму Глядзіце таксамаКанстытуцыя Гарадзенскага Сойму КрыніцыКанстытуцыя Гарадзенскага Сойму ЛітаратураКанстытуцыя Гарадзенскага СоймуГарадзенскі Сойм (1793)Рэч Паспалітая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛетувізацыяДотык пісі рукоюУрліхРужанскі палацЛацінская мова195526 красавікаПэтэр ПэлегрыніЗнак бядыДыялекты беларускай мовыУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціПаветранае суднаАляксандар МарозНа ростаняхGMTf0groЯленскіяДзеяслоўРаман СкірмунтСыбілыПабуджальны сказГрамадзтваЯн СерадаАпэрацыйная сыстэмаАмонімЛепельскі раёнВінцэсь МудроўДзень ПерамогіРамэнШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхТаронтаАлесь СавіцкіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуМужчына зьверхуБеларускі клясычны правапісГраўжышкіСтанаПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Любарт (імя)НефцекамскЭлектронікаНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАПрыдатак (мовазнаўства)ПарыжВілаАпавядальны сказГрупавы сэксАнгельская моваДзяржаўны лад Рэспублікі Беларусь7 (лік)ІўеМілянАтмасфэра (адзінка вымярэньня)ІзраільЧалавекБеларуская ВікіпэдыяСельская гаспадарка БеларусіНідэрляндыРодная моваПірожнаеПрэзыдэнт БеларусіДзейнікПалестынцыГабрэйская аўтаномная вобласьцьЗіновій ПрыгодзічГорадняЭразм ЦёлакАлесь РазанаўСаратаўМы, беларусы🡆 More