Канзас (анг.
Kansas) — штат у цэнтральнай частцы ЗША, адзін з штатаў Сярэдняга захаду.
Канзас | |||||
| |||||
[[Файл:|250пкс|Штат Канзас на мапе ЗША]] | |||||
Сталіца | Топіка | ||||
---|---|---|---|---|---|
Найбуйнейшы горад | [[Ўічыта]] |
Плошча штата складае 213 096 км². Насельніцтва — 2.688.000 чалавек (2000). Сталіца — Топіка. Найбуйнейшы горад — Ўічыта.
Штат называюць «кошык хлеба нацыі»: ён лідыруе сярод штатаў па вырошчваньню пшаніцы. Кветка штата — сланечнік, дрэва штата — таполя. Дэвіз — «Празь цёрні да зораў». На мове індзейцаў каў ці канза, якія засялялі Канзас, назва штата азначае «людзі (паўднёвага) ветру» або «людзі вады».
Абшары будучага Канзасу, упяршыню дасьледаваныя канкістадорамі Васкэса дэ Каранада, паводле Луізіянскае купоўлі перайшлі пад амерыканскую ўладу ў 1803 годзе, паўднёва-захадная частка штату належала пачаргова да Гішпаніі, Мексікі й Рэспублікі Тэхас да 1848 года.
Перад Грамадзянскай вайною Канзас стаў баёвішчам прыхільнікаў і супраціўнікаў нявольніцтва. Пасьля вайны штат даў прытулак асаднікам-стараваярам ды чарнаскурым-вальнаадпушчанікам, што ўцякалі ад прыгнёту ў паўднёвых штатах. З адчыненьнем Чізгольмскага шляху ў Канзас прыйшоў дзеячас Дзікага Захада, вядомыя Біл Гікак і Ўаят Эрп шчыравалі ў мястох штату. Аднаго года праз Додж-сіці прайшло восемь мільёнаў галоў гавяды, пасьля чаго места набыла годнасьць «Каралевы Каровіных мястэчак». Адказваючы вымогам мэтадыстаў ды іншых пратэстанцкіх плыняў Канзас першым, у 1881 годзе, прыйняў статутную папраўку, якая ўсталёўвала сухі закон. Папраўку скасавалася толькі ў 1948 годзе.
Канзас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Канзас, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.