Нью-Джэрзі Дэвілз

Нью-Джэрзі Дэвілз (па-ангельску: New Jersey Devils) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе.

Клюб месьціцца ў горадзе Ньюарк, штат Нью-Джэрзі, ЗША. Клюб быў закладзены ў 1974 годзе ў горадзе Канзас-Сіці штату Мізуры. Першай была назва «Канзас-Сіці Скаўтс». Праз два гады каманда пераехала ў Дэнвэр, узяўшы новую назву «Каларада Рокіс». Нарэшце, у 1982 годзе адбыўся апошні пераезд у Нью-Джэрзі, пасьля чаго быў перайменаваны ў «Нью-Джэрзі Дэвілз». Тройчы выйгравалі Кубак Стэнлі — у 1995, 2000 і 2003 гадах.

Нью-Джэрзі Дэвілз
Нью-Джэрзі Дэвілз
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Ньюарк, Нью-Джэрзі
Заснаваны 1974
Стадыён Prudential Center
Колеры Чырвоны, чорны і белы
              
Гісторыя Канзас-Сіці Скаўтс
1974—1976
Каларада Рокіс
1976—1982
Нью-Джэрзі Дэвілз
1982 — цяпер
Афіцыйны сайт devils.nhl.com (анг.)

Гісторыя

У 1972 годзе НХЛ абвесьціла аб плянах пашырыць лігу двума новымі клюбамі, адзін з гэтых клюбаў паўстаў у Канзас-Сіці з штату Мізуры. Ён апынуўся ва ўласнасьці групы, ачоленай Эдўінам Г. Томпсанам. Новая каманда атрымала назоў «Канзас-Сіці Скаўтс», ушаноўваючы статую «Скаўт» працы Сайруса Даліна, якая ўсталяваная ў гарадзкім парку Пэн-Валі. Ва ўступным сэзоне 1974—1975 гадоў «скаўты» пэўны час мусілі пачакаць да дзявятай гульні, каб згуляць на хатняй Кемпэр-Арэне. У дзясятым матчы клюб здабыў і першую перамогу, выгуляўшы яшчэ адзін клюб з пашырэньня «Вашынгтон Кэпіталз». Здабыўшы ўсяго 41 пункт, «Скаўтс» скончылі сэзон апошнімі ў сваім дывізіёне, горшымі былі вынікі толькі ў «Кэпіталз».

Пасьля двух сэзонаў у Канзас-Сіці франшыза пераехала ў Дэнвэр, дзе была перайменавана ў «Каларада Рокіс» і ладзіла матчы ў Макнікалз-Спортс-арэне. У сваёй першай гульні па перабазаваньні «Рокіс» перамаглі «Таронта Мэйпл Ліфс» зь лікам 4:2. Дружына доўга час прэтэндавала на плэй-оф, але сэрыя з 18 матчаў безь перамогаў прымусіла клюб забыцца на плэй-оф. У наступным сэзоне каларадцы прабіліся ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але адразу ж былі выбітыя «Філадэлфіяй Флаерз». Клюбу ўвесь час бракавала стабільнасьці, гэтак у першыя восем гадоў існаваньня «Скаўтс/Рокіс» трэнаваньні дзесяць трэнэраў, кожны зь якіх не правацаў больш за два поўныя сэзоны.

Нью-Джэрзі Дэвілз 
Сьвяткаваньне па здабыцьці Кубка Стэнлі ў 1995 годзе.

Да сэзону 1978—1979 гадоў каманда была прададзеная бізнэсоўцу Артуру Імпэраторэ, які паходзіў зь Нью-Джэрзі. Новы ўладальнік меў намер перанесьці каманду ў свой родны штат, але такі плян быў моцна крытыкаваны, бо ў тым рэгіёне ўжо існавалі тры клюбы НХЛ. У любым выпадку, арэна Мідаўлэнд у Нью-Джэрзі на той час яшчэ была ў стадыі будаўніцтва, а акрамя яе больш не было прыдатнага месца для каманды, таму франшыза засталася ў Дэнвэры. Тым часам гульня каманды ўсё яшчэ была благой. Праз два гады клюб зьмяніў уладальнікаў, якія наважыліся перавезьці франшызу ў Нью-Джэрзі. Каб зьдзейсьніць перабазаваньня клюб быў вымушаны сплаціць кампэнсацыю «Нью-Ёрк Айлэндэрз», «Нью-Ёрк Рэйнджарз» і «Філадэлфіі Флаерз» за тое, што мусілі падзяліць мясцовы рынак.

30 чэрвеня 1982 году каманда была перайменаваная ў «Нью-Джэрзі Дэвілз», спасылаючыся на легенду пра Джэрзійскага д’ябла. Гэтая істота нібыта насяляла хваёвыя лясы Паўднёвага Джэрзі. Больш за 10 тысяч чалавек узялі удзел у галасаваньні на выбар назова. Першы матч скончыўся ўнічыю 3:3. Супернікам у той сустрэчы быў «Пітсбург Пінгвінз», прычым першы гол клюбу ўлучыў у браму «пінгвінаў» Дон Лэвэр. Першая перамога была здабытая ў матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз».

Склад

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
41 Нью-Джэрзі Дэвілз  Вітэк Ванечак 09.01.1996 50 Нью-Джэрзі Дэвілз  Ніка Доўс 22.12.2000
Абаронцы
2 Нью-Джэрзі Дэвілз  Брэндан Сьміт 08.02.1989 6 Нью-Джэрзі Дэвілз  Джон Марына 21.05.1997
7 Нью-Джэрзі Дэвілз  Дугі Гэмілтан 17.06.1993 17 Нью-Джэрзі Дэвілз  Шыман Нэмэц 15.02.2004
24 Нью-Джэрзі Дэвілз  Колін Мілер 29.10.1992 43 Нью-Джэрзі Дэвілз  Люк Г’юз 09.09.2003
57 Нью-Джэрзі Дэвілз  Нік Дэсымон 21.11.1994 71 Нью-Джэрзі Дэвілз  Ёнас Зыгенталер 06.05.1997
88 Нью-Джэрзі Дэвілз  Кевін Бал 27.06.2000
Нападнікі
10 Нью-Джэрзі Дэвілз  Аляксандар Гольц 23.01.2002 11 Нью-Джэрзі Дэвілз  Крыс Тырні 01.07.1994
13 Нью-Джэрзі Дэвілз  Ніка Гішыр 04.01.1999 14 Нью-Джэрзі Дэвілз  Натан Бастыян 06.12.1997
18 Нью-Джэрзі Дэвілз  Ондржэй Палат 28.03.1991 28 Нью-Джэрзі Дэвілз  Тыма Маер 08.10.1996
42 Нью-Джэрзі Дэвілз  Кэртыс Лазар 02.02.1995 46 Нью-Джэрзі Дэвілз  Макс Ўілман 13.02.1995
56 Нью-Джэрзі Дэвілз  Эрык Хаўла 23.03.1991 63 Нью-Джэрзі Дэвілз  Еспэр Брат 30.07.1998
73 Нью-Джэрзі Дэвілз  Тайлер Тафолі 24.04.1992 86 Нью-Джэрзі Дэвілз  Джэк Г’юз 14.05.2001
91 Нью-Джэрзі Дэвілз  Доўсан Мэрсэр 27.10.2001 92 Нью-Джэрзі Дэвілз  Томаш Носэк 01.09.1992

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Нью-Джэрзі Дэвілз ГісторыяНью-Джэрзі Дэвілз СкладНью-Джэрзі Дэвілз КрыніцыНью-Джэрзі Дэвілз Вонкавыя спасылкіНью-Джэрзі ДэвілзАнгельская моваДэнвэрЗлучаныя Штаты АмэрыкіКанзас-Сіці (Мізуры)Кубак СтэнліМізуры (штат)Нацыянальная хакейная лігаНью-ДжэрзіНьюарк (Нью-Джэрзі)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вячаслаў АдамчыкЯдвігін Ш.Янка МаўрЯндэксЭтыкаСаньнікава25 красавікаВершаваны памерНью-ЁркКузьма ЧорныАльгарытмПанцеляймон ПанамарэнкаАрхаізмВікіслоўнікЛінія КэрзанаВусаўТленДжымі ЎэйлзЖанчына зьверхуПаветранае суднаЗіновій ПрыгодзічІгар БабкоўСэкс-турызмСяргей СматрычэнкаСяргей ДавідовічСьпіс беларускіх імёнаўСухотыМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМікола ПапекаЛязьбійская парнаграфіяЭль НіньнёІгнат ДамейкаМіжнародны фанэтычны альфабэтСакуныЯнка КупалаБуркіна-ФасоЛюдміла РублеўскаяВольныя матэрыялыКанюшынаМіжславянская моваСяброўстваШатЛявон БаразнаГарэлка.comГабрэйская аўтаномная вобласьцьАпэрацыйная сыстэмаЧалавекЛошаПрыбытакМінятЭратычнае мастацтваBet365Уладзімер Аляксеевіч АрлоўБіскупАляксандар МарозМажэлаБруна КрайскіПавал ВусаўВусаваНіл ГілевічЗлучнікСэксізмC++1955Тума🡆 More