Флорыда Пантэрз

Флорыда Пантэрз (па-ангельску: Florida Panthers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе.

Клюб месьціцца ў горадзе Санрайз, штат Флорыда, ЗША. «Пантэрз» запачаткавалі свае выступы ў НХЛ з сэзону 1993—1994 гадоў. У першы ж сэзон яны ўсталявалі рэкорд паводле найбольшай колькасьці здабытых пунктаў сярод камандаў-навакоў. Гэты рэкорд быў перасягнуты «Вэгас Голдэн Найтс» у сэзоне 2017—2018 гадоў.

Флорыда Пантэрз
Флорыда Пантэрз
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Санрайз, Флорыда
Заснаваны 1993
Стадыён BankAtlantic Center (19 250)
Колеры чырвоны, сіні, залаты і белы
                   
Гісторыя Флорыда Пантэрз (1993 — цяпер)
Афіцыйны сайт panthers.nhl.com (анг.)

Гісторыя

10 сьнежня 1992 году ўладальнік сеткі крамаў Blockbuster Ўэйн Гайзэнга атрымаў права стварыць клюб НХЛ у Маямі. У той жа дзень такое ж права, але на каманду ў Анагайме, атрымала кампанія Walt Disney. На той час Гайзэнга ўжо валодаў спартовымі клюбамі, гэтак у ягонай уласнасьці быў бэйсбольны клюб «[[Маямі Марлінз|Флорыда Марлінз» ды доля ў клюбе амэрыканскага футболу «Маямі Долфінз». З стварэньнем хакейнага клюбу Гайзэнга мусіў сплаціць успутны ўнёсак у памеры 50 мільёнаў даляраў. Гайзэнга абвесьціў, што каманда будзе гуляць на Маямі-Арэне, падзяляючы будынак з «Маямі Гіт» Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, пакуль ня будзе пабудаваная новая арэна.

Флорыда Пантэрз 
Гулец «Флорыды Пантэрз» Крыс Ален.

20 красавіка 1993 году на адмысловай канфэрэцыі была агалошаная назва каманды «Флорыда Пантэрз», а дырэктарам клюбу быў прызначаны колішні генэральны мэнэджар «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Біл Торы. Назва клюбу адсылае да зьнікальнага віду каціных флорыдзкай пумы, арэал якой ахоплівае флорыдзкі рэгіён Эвэрглэйд. Пасьля таго, як былі зробленыя лягатыпы і форма, кіраўніцтва клюбу 15 чэрвеня агалосіла аб спансаваньні ахоўных запаведнікаў, дзе жыве згаданая пума.

Новая франшыза далучылася да НХЛ у сэзоне 1993—1994 гадоў поруч з клюбам «Майці Дакс оф Анагайм». Дзеля фармаваньня складоў клюбаў быў зладжаны адмысловы драфт пашырэньня, які праходзіў у Квэбэку. Сярод зорак навастворанай каманды вылучаліся колішні брамнік «Нью-Ёрк Рэйнджарз» Джон Ванбісбрук, малады Роб Нідэрмаер і бамбардзір Скот Мэланбі, які ва ўступным сэзоне закінуў 30 шайбаў. Свой першы матч, які ладзіўся на коўзанцы «Чыкага Блэкгокс», флорыдцы згулялі ўнічыю зь лікам 4:4. Першую перамогу каманда здабыла ў матчы супраць «Тампа Бэй Лайтнінг». Той матч ладзіўся на бэйсбольнай арэне Тандэрдом, а матч наведалі 27 227 гледачоў. Пачатковы сэзон «пантэраў» быў самым пасьпяховым сярод навакоў усіх часоў на той момант, але гэтага ўсё адно не хапіла дзедя прасоўваньня ў плэй-оф Кубка Стэнлі. Такі вынік быў зьвязаны з абарончым стылем гульні каманды, які, аднак, шырока крытыкаваўся.

Склад

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
41 Флорыда Пантэрз  Энтані Столарз 20.01.1994 72 Флорыда Пантэрз  Сяргей Баброўскі 20.09.1988
Абаронцы
5 Флорыда Пантэрз  Ааран Экблад 07.02.1996 7 Флорыда Пантэрз  Дзьмітры Кулікоў 29.10.1990
28 Флорыда Пантэрз  Джош Магура 05.05.1998 42 Флорыда Пантэрз  Густаў Форсьлінг 12.06.1996
62 Флорыда Пантэрз  Брэндан Мантур 11.04.1994 77 Флорыда Пантэрз  Ніка Мікала 27.04.1996
91 Флорыда Пантэрз  Олівэр Экман-Лярсан 17.07.1991
Нападнікі
9 Флорыда Пантэрз  Сэм Бэнэт 20.06.1996 12 Флорыда Пантэрз  Джона Гаджавіч 12.10.1998
13 Флорыда Пантэрз  Сэм Райнгарт 06.11.1995 15 Флорыда Пантэрз  Антон Лундэл 03.10.2001
16 Флорыда Пантэрз  Аляксандар Баркоў 02.09.1995 17 Флорыда Пантэрз  Эван Радрыгес 28.07.1993
18 Флорыда Пантэрз  Стывэн Лорэнц 13.04.1996 19 Флорыда Пантэрз  Мэт’ю Ткачак 11.12.1997
21 Флорыда Пантэрз  Нік Казынз 20.07.1993 23 Флорыда Пантэрз  Картэр Вэргейгі 14.08.1995
27 Флорыда Пантэрз  Ээту Луостарынэн 02.09.1998 67 Флорыда Пантэрз  Ўільям Локўуд 20.06.1998
82 Флорыда Пантэрз  Кевін Стэнлюнд 20.09.1996 94 Флорыда Пантэрз  Раян Ломбэрг 09.12.1994

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Флорыда Пантэрз ГісторыяФлорыда Пантэрз СкладФлорыда Пантэрз КрыніцыФлорыда Пантэрз Вонкавыя спасылкіФлорыда ПантэрзАнгельская моваВэгас Голдэн НайтсЗлучаныя Штаты АмэрыкіНХЛ 2017—2018 гадоўНацыянальная хакейная лігаФлорыда

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МундМакс ШчурМаксім ЛужанінЮрась СьвіркаУладзіслаў ГалубокБука (імя)Мікола ПапекаВадзім СаранчукоўКаскадныя табліцы стыляўМенскі мэтрапалітэнКаштоўная папераРыгор КастусёўСурвэткаБеларусьМіністэрства фінансаў ЗШАМустафа Кемаль АтатуркЖыгімонт АўгустВашынгтон (акруга Калюмбія)ДзеяслоўКоўнаСакавікДзейнікRSSЛеанід ГалубовічВалянцін АкудовічАдвакатЧэлесКаханьне без пранікненьняРэспубліка КарэяСудаЕсьманБыў. Ёсьць. БудуНаркамаўкаМотарІнданэзіяМутУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіМаксім ГарэцкіДанута БічэльРужанецТаджыцкая моваАлесь СавіцкіЛюдміла СільноваЯнка СіпакоўАдам ГлёбусКонрадПрымакі (п’еса)Імя па бацькуВольга ГапееваБеларуская моваБасовішча1874АксысЮрась ШамецькаАндрэй Павук (актывіст)ТаксіГедбудЯкуб КоласКарл Фрыдрых ГаўсКараман (імя)Пацук шэрыЛямбардЗамоваСтарабеларуская моваВілаКірыліцаРэформа беларускага правапісу 1933 годуГук30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Мікола Мятліцкі🡆 More