Казімер: мужчынскае асабовае імя (Kasimir)

Казіме́р — мужчынскае імя.

Памяншальнае імя — Ка́зік. Жаночае імя — Казіме́ра.

Gazmar
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
славянскія
Утворанае ад Gazo + Maro
Іншыя формы
Варыянт(ы) Казімір
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Казімер»

Паходжаньне

Адно з папулярных тлумачэньняў імя Казімер (Казімір) даецца ў «Слоўніку асабовых уласных імёнаў», выдадзеным у 2011 годзе: ад славянскіх асноваў з значэньнем 'прадказваць' ('казаць') і 'мір'. Тым часам польскі мовазнаўца Ян Гжэня(pl) тлумачыць імя Казімер ад злучэньня словаў «нішчыць» (польск. kazić, ст.-бел. казіці) і «мір», прытым зазначаючы, што другая частка зьмянілася на -мер пад уплывам нямецкіх імёнаў з -mar, -mer (напрыклад, Dietmar). Ён прыводзіць наступныя гістарычныя варыянты імя: Kazimir (1145 год) і Kazemir (1177 год), а таксама пазьнейшыя Kazimar (1222 год) і Kaźmierz (1233 год).

Мовазнаўцы Фёдар Усьпенскі(be) і Ганна Літвіна(ru) зьвяртаюць увагу на агульнасьць паходжаньня кампанэнту -měr у імёнах Уладзімер і Казімер. Яны зазначаюць, што гэтая рэліктавая аснова больш імаверна ўзыходзіць не да славянскага 'мір, спакой', а да старажытнага германскага měr 'слава'.

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» выводзіць імя Казімер (як і імя Ўладзімер, Рагвалод ды іншыя) ад агульных індаэўрапейскіх каранёў: першую частку ён тлумачыць ад старакельцкага *gaisom, старагерманскага *gaiza, гальскага gaesa, gaesum, лацінскага gaesum 'дроцік, кап'ё', а другую частку — ад кельцкага māros, стараірляндзкага mór, уэльскага maur, германскаага mar, mer, стараславянскага меръ, миръ 'вялікі, дужы, магутны, моцны, слаўны'. Такім парадкам, імя Казімер азначае «Магутны капейнік» або «Слаўны кап’ём» і адпавядае літоўскаму імю Кезгайла.

Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што ў працы «Gesta Chuonradi II imperatoris» германскага храніста Віпы Бургундзкага (памёр па 1046 годзе) Казімер I завецца dux Gazmerus, а таксама на такія гістарычна зафіксаваныя варыянты гэтага імя, як Kazimarus (1174 год), Kazemarus (1176 год), Kazimer (1221 год). Адзначалася старажытнае германскае імя Gazmar (Gasmarus).

Носьбіты

Казімяровічы (Kazimierzowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні.

Казімерскія (Kazimierski) гербу Бібэрштайн, Казіміры (Kazimir) і Казіміровічы (Kazimirowicz) гербу Габданк — літоўскія шляхецкія роды.

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся грунт Казімерышкі каля Крожаў.

На памежжы гістарычных Браслаўшчыны і Вількаміршчыны існуе вёска Казімерышкі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Казімер ПаходжаньнеКазімер НосьбітыКазімер Глядзіце таксамаКазімер КрыніцыКазімер ЛітаратураКазімер

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мураўёўкі25 красавікаБруна КрайскіПошукавая аптымізацыяДобасна (рака)Банкаўскі рахунакУсебеларускі народны сходВусаўПрыгоды Тома СоераАўкштотаЛінія КэрзанаКузьма ЧорныУсяслаў ЧарадзейРаман СкірмунтБеларусізацыяГумноHTMLБеларускі клясычны правапісСэкс-індустрыяПарнаграфія ў сецівеЛепельскі раён2015GoogleАмсьціслаўПаўднёва-Ўсходняя АзіяОЛюдміла ПайдушакаваБраніслаў ТарашкевічВіды сувязі словаўБібліяКаскадныя табліцы стыляўАмафонСакуныЛявон ВашкоЭразм ЦёлакУнітарная дзяржаваУкраіна (неадназначнасьць)23 красавікаФільмАркадзь КуляшоўЗьвяздаСяргей АлейнікУладзімер КараткевічМэдыяВікіДзярэйкаДж (дыграф)Старабеларуская моваПортуТумілаСямейства (біялёгія)Буркіна-ФасоПолацакЭнэргіяБортны промысел у БеларусіМіжславянская моваПадвойнае пранікненьнеПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуАнголаМужыцкая праўдаЛязьбійская парнаграфіяГабрэйская аўтаномная вобласьцьgfq2uВіктар Шніп🡆 More