Змагарныя Дарогі

«Змага́рныя даро́гі» — раман Кастуся Акулы 1960 году, упершыню выдадзены ў Канадзе ў 1962 годзе беларускім клясычным правапісам.

«Змагарныя дарогі»
Жанр: раман
Аўтар: Кастусь Акула
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1959—1960 гады
Публікацыя: 1962 год
Асобнае выданьне: 1962 год
Выдавецтва: «Мастацкая літаратура» (1994)
Сэрыя: Галасы беларускага замежжа (1994)
Колькасьць старонак: 586
Ілюстратар: М. Рачынскі
Афармленьне: Станіслаў Станкевіч
Носьбіт: кніга
Наступны твор: «Дзярлівая птушка» (1965)
ISBN: 5-340-01458-4
Электронная вэрсія

Эпіграфам да раману служыць верш Уладзімера Жылкі «Меч». Падзеі твору адбываюцца ў 8 краінах Эўропы — Беларусі, Летуве, Польшчы, Нямеччыне, Францыі, Італіі, Швайцарыі і Ангельшчыне. У 1994 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» перавыдала яго ў Беларусі накладам 6000 асобнікаў, якія раскупілі за пару месяцаў. У 1995 годзе Беларускі ПЭН-цэнтар узнагародзіў Кастуся Акулу за раман Прэміяй імя Францішка Багушэвіча. У сьнежні 2000 году рэдакцыя газэты «Наша ніва» ўлучыла раман «Змагарныя дарогі» ў 100 найлепшых беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя на падставе чытацкага апытаньня цягам году. У 2005 годзе выдавецва «Логвінаў» зноў перавадала раман у зборніку выбраных твораў «Россыпы».

Дзея

Ва ўводнай частцы «Гітлераўская акупацыя Беларусі» апісваецца падзел захопленай краіны, праца беларускіх настаўнікаў, а таксама беларускія аб’яднаньні і вайсковыя фармаваньні. Гітлераўскі і сталінскі таталітарныя рэжымы параўноўваюцца з вобразнымі пачварамі Сцылай і Харыбдай, ад якіх церпяць людзі. Улетку 1944 году адбываецца эвакуацыя Менскай школы камандзіраў БКА разам з Сымонам Спарышам і ягонымі сябрамі Віктарам Караткевічам і Кастусём Дзежкам. У назвах 3-х асноўных частак раману пазначаецца маршрут постацяў: 1) «Менск — Альткірх — Марсэль», 2) «Бэрлін — Цьвізэль — НэапальБалёньня», 3) «Балёньня — Лёндан». У разьдзелах «Беларуская цэнтральная рада ў Бэрліне. Генэрал Езавітаў, Астроўскі й Шувалаў», «Загуба генэрала Езавітава» і «Дывізія «Беларусь» пераходзіць да амэрыканцаў» падзеі згадваюцца паводле дакумэнтаў. У якасьці постацяў выступаюць кіраўнік Беларускай самапомачы Іван Ермачэнка і камандзір Беларускай краёвай абароны Францішак Кушаль. Таксама згадваецца намесьнік кіраўніка БКА капітан Віталь Мікула, які загінуў у газавым крэматорыі Дахаў.

У якасьці адмоўнай постаці прыводзіцца былы школьны вартаўнік з Каралеўшчыны Вітвіцкі, які ў зялёным мундзіры ўрадніка расстрэльваў жыдоў на вуліцах Глыбокага. Таксама згадваецца начальнік паліцыі раённага мястэчка лейтэнант Сьцервін, які абвяшчаў камуністамі людзей, каб прысабечыць іх набытак.

У Францыі беларускія жаўнеры адмаўляюцца ваяваць супраць мясцовых макісаў, на бок якіх пераходзяць. Затым Сымон Спарыш служыць 2-м Польскім корпусе брытанскага войска на італьянскім фронце. Па вайне Сымон Спарыш навучаецца ў Школе падхаронжых панцырнай зброі з князем Юрыем Радзівілам (зь якім навучаўся аўтар). Аднойчы Спарыш натхнёна чытае эмігранцкую газэту «Беларускія навіны». Узімку 1947 году ў Лёндане Сымон Спарыш сустракаецца зь сябрамі на 1-м Зьезьдзе беларусаў Вялікае Брытаніі.

Крытыка

У 1990-я гады ў газэце «Свабода» Сяргей Лотва згадаў раман у нататцы «Паміж Курапатамі і Хатыньню» словамі: «паміж безьлічы бэсэсэраўскіх выданьняў аб Вялікай Айчыннай – гэты твор, падобна, адзіны, які можна ўважаць Беларускаю кнігаю пра ІІ сусьветную вайну».

Выданьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Змагарныя Дарогі ДзеяЗмагарныя Дарогі КрытыкаЗмагарныя Дарогі ВыданьніЗмагарныя Дарогі КрыніцыЗмагарныя Дарогі Вонкавыя спасылкіЗмагарныя ДарогіБеларускі клясычны правапісКанадаКастусь Акула

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Культура (радыё)ЛяхавічыАпэрацыйная сыстэмаМаксім БагдановічСакрат Яновіч1989ГаянаПаблё ПікасаПастава на каленяхМы, беларусыЛевэркузэн2006Іван ЦерцельЮравічыАлесь РазанаўСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМікола Купрэеў2024ВейшнорыяСпіс марак аўтамабіляўНіл ГілевічКейданыАляксандар ЛукашэнкаC++СмаленскX (літара)НатхненьнеІмёны ліцьвінаўМаёнтакЭякуляцыяАсіпавічыMozilla FirefoxГарбатаПарнаграфія ў ЧэхііМікалай СьлюнькоўУ тумане (фільм, 1992)Юры ПадабедНемежБеларуская дыяспараСаюзная дзяржава Беларусі і РасеіЧэлесЛічэбнікРэвалюцыя гвазьдзікоўМаркетынгМужчына зьверхуЛацінская моваРэспубліка КарэяФундацыя «Вікімэдыя»НаваградакАральны сэксПарнафільм у ФранцыіВячаслаў АдамчыкНапалеон ОрдаПадвойнае пранікненьнеТыльзытПростыя сказыСьпіс вуліц ПружанаўАбыякІгар ТурПолымя (часопіс)IRCЭйсімонтМагілёўЛязьбійская парнаграфіяКандрат КрапіваЭлектронная поштаРусіфікацыя БеларусіГалюцынацыя🡆 More