Хатынь: колішняя вёска ў Беларусі

Хаты́нь — колішняя вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі.

22 сакавіка 1943 году была зьнішчаная(de) падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле 118-га батальёну дапаможнай паліцыі у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.

Мэмарыяльны музэй «Хатынь»
Месцазнаходжаньне Беларусь
Закрыты 22 сакавіка 1943
Геаграфічныя каардынаты 54°20′10″ пн. ш. 27°56′26″ у. д. / 54.33611° пн. ш. 27.94056° у. д. / 54.33611; 27.94056 27°56′26″ у. д. / 54.33611° пн. ш. 27.94056° у. д. / 54.33611; 27.94056
Мэмарыяльны музэй «Хатынь» на мапе Беларусі
Мэмарыяльны музэй «Хатынь»
Мэмарыяльны музэй «Хатынь»
Мэмарыяльны музэй «Хатынь»
khatyn.by

У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мэмарыяльны комплекс. Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ўсяго былога СССР.

Гісторыя

Напярэдадні трагедыі

21 сакавіка 1943 году ў Хатыні заначавалі партызаны з атраду Дзядзі Васі (Васіля Варанянскага). Раніцай 22 сакавіка яны сышлі ў бок Плешчаніц. Адначасова з Плешчаніц ім насустрач у кірунку Лагойску выехаў легкавік і два грузавіка 118 шуцманшафт батальёну 201 нямецкай ахоўнай дывізіі. На скрыжаваньні дарог за 6 км ад Хатыні калёна была абстраляная. Застаецца невядомым, кім былі абстраляныя немцы: ці то партызанамі Дзядзі Васі, ці то нейкай іншай невялікай неарганізаванай узброенай групай. Былі забітыя шэф-камандзір першай роты капітан паліцыі Ганс Вэльке, кулямётчык Шнайдэр і трое паліцаяў, яшчэ двое былі параненыя. Камандзір узводу Мялешка, паранены ў галаву, аддаў загад зьнішчыць партызанаў. Падчас перасьледу карнікі натыкнуліся на жыхароў вёскі Казыры, што працавалі на лесанарыхтоўцы, 26 зь якіх былі забітыя пры спробе ўцячы, а астатнія накіраваныя ў Плешчаніцы. Аб нападзе на карны батальён было дакладзена штурмбанфюрэру СС Оскару Дырлевангеру.

Дырлевангер, дазнаўшыся аб забойстве Ганса Вэльке, чэмпіёна Летніх Алімпійскіх гульняў 1936 году і асабіста знаёмага з Гітлерам, загадаў зьнішчыць Хатынь разам з жыхарамі. Паручэньне было даручанае 118-й шуцманшафт батальёну. У другой палове дня 22 сакавіка 1943 году карнікі атачылі вёску.

118-ы батальён дапаможнай паліцыі

118-ы батальён дапаможнай паліцыі быў сфармаваны ў чэрвені 1942 году ў раёне Кіеву ў асноўным з ваеннапалонных Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (РСЧА), якія трапілі ў Кіеўскі кацёл, а таксама мясцовых жыхароў. Камандаваў батальёнам ураджэнец Кубані, былы маёр Войска Польскага Канстантын Смоўскі, начальнік штабу — былы кадравы афіцэр, старшы лейтэнант Чырвонай Арміі Рыгор Васюра, камандзір узводу — былы лейтэнант Чырвонай Арміі Васіль Мялешка. Нямецкім «шэфам» 118-га ахоўнага батальёну быў маёр паліцыі Эрых Кернэр. У канцы 1942-га 118 батальён быў накіраваны на тэрыторыю Беларусі.

Дзеяньні ў Хатыні былі не адзінымі ў «паслужным» сьпісе батальёну. 13 траўня Васюра ўзначальваў баявыя дзеяньні супраць партызанаў у раёне сяла Дальковічы. 27 траўня батальён праводзіць карную апэрацыю ў сяле Осаві, дзе былі расстраляныя 78 чалавек. Далей карная апэрацыя «Котбус» на тэрыторыі Менскай і Віцебскай абласьцей — расправа над жыхарамі вёскі Вялейкі; зьнішчэньне жыхароў вёскі Макоўе і Ўборак, расстрэл 50 габрэяў ля сяла Камінская Слабада. За гэтыя «заслугі» гітлераўцы надалі Васюры званьне лейтэнанта і ўзнагародзілі двума мэдалямі.

У ліпені 1944 году ў выніку адступленьня нямецкіх войскаў зь Беларусі батальён быў перакінуты ў Францыю, дзе амаль у поўным складзе перайшоў на бок францускага Руху Супраціву «Макі». Пасьля вызваленьня тэрыторыі Францыі асабовы склад быў уключаны ў 13-ую паўбрыгаду францускага Замежнага легіёну, у складзе якога ваяваў да канца вайны. Пасьля вайны некаторыя з ацалелых працягнулі службу ў Замежным францускім легіёне.

Спаленьне вёскі і жыхароў

Жыхары вёскі нічога ня ведалі аб ранішнім інцыдэнце, у адказ на які быў ужыты прынцып калектыўнага пакараньня, які парушае правілы і звычаі вядзеньня вайны.

На загад Кэрнэра і Смоўскага паліцаі пад кіраўніцтвам Васюры сагналі ўсіх жыхароў Хатыні ў калгасны хлеў і замкнулі ў ім. Тых, хто спрабаваў уцячы, забівалі на месцы. Сярод жыхароў вёскі былі шматдзетныя сем’і: так, напрыклад, у сям’і Ёсіфа і Ганны Бараноўскіх было дзевяць дзяцей, у сям’і Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх — сямёра. У хляве замкнулі таксама Антона Кункевіча зь вёскі Юркавічы і Хрысьціну Слонскую зь вёскі Камена, якія апынуліся ў гэты час у Хатыні. Хлеў аблажылі саломай, аблілі бэнзінам, перакладчык-паліцай Луковіч падпаліў яго. Дакладна вядома, што ў ачапленьні падчас карнай апэрацыі стаяў прынамсі і адзін зь мясцовых паліцаяў, нейкі Іван Петрычук зь Плешчаніц.

Драўляны хлеў хутка заняўся. Пад націскам дзясяткаў чалавечых целаў ня вытрымалі і ўпалі дзьверы, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, расстрэльвалі. Згарэлі ў вогнішчы і былі расстраляныя 149 жыхароў вёскі, зь іх 75 дзяцей маладзейшыя за 16 гадоў. Сама вёска была зьнішчана цалкам.

Дзьве дзяўчыны — Марыя Федаровіч і Юлія Клімовіч — цудам змаглі выбрацца з палаючага хлява і дапаўзьці да лесу, дзе іх падабралі жыхары вёскі Хварасьцені Каменскага сельсавету. Пазьней і гэтая вёска была спаленая, і абедзьве дзяўчыны загінулі.

Двое дзяцей, сямігадовы Віктар Жалабковіч і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі, якія знаходзіліся ў падпаленым хляве, засталіся ў жывых. Віця схаваўся пад целам сваёй маці, якая прыкрыла сына сабой. Дзіця, параненае ў руку, праляжала пад трупам маці да адыходу карнікаў зь вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу куляй, і яго прынялі за мёртвага. Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Пасьля вайны дзеці выхоўваліся ў дзіцячым доме ў мястэчку Плешчаніцы. Яшчэ траім — Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні і Сашу Жалабковічу — таксама ўдалося схавацца.

З дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі 56-гадовы вясковы каваль Ёсіф Ёсіфавіч Камінскі (1887—1973). Зь ягоных словаў, абгарэлы і паранены, ён прыйшоў у прытомнасьць толькі позна ўначы, калі аддзелы нацыстаў пакінулі вёску. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў сьмяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Ёсіф Камінскі з сынам Адамам паслужылі прататыпамі знакамітага помніку ў мэмарыяльным комплексе.

Аднаму з тых, хто выжыў, жыхару Хатыні Антону Бараноўскаму 22 сакавіка 1943 году было 12 гадоў. Ён ніколі не хаваў праўду пра падзеі ў Хатыні, адкрыта пра гэта казаў, ведаў імёны многіх паліцаяў, якія спальвалі людзей. У сьнежні 1969 году — праз 5 месяцаў пасьля адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу — Антон загінуў пры нявысьветленых абставінах.

Вэрсію падзей з шэрагам адрозьненьняў апублікаваў у 2012 годзе ўкраінскі гісторык Іван Дэрэйко ў манаграфіі «Місцеві формування німецької армії та поліції у Райхскомісаріаті „Україна“ (1941—1944 роки)». Ён піша, што 118-й паліцэйскі батальён пасьля нападу аддзелу «Народныя мсьціўцы» атакаваў вёску, дзе замест адыходу ў лес зь невядомай прычыны вырашылі замацавацца партызаны. У выніку штурму вёскі было забіта 30 партызан і некаторая колькасьць мірных жыхароў, яшчэ каля 20 чалавек былі захопленыя ў палон. Сама ж вёска з астатнімі жыхарамі пасьля бою на загад обэргрупэнфюрэра Курта фон Готбэрга была спалена батальёнам СС пад камандаваньнем Дырлевангера.

Сьпіс ахвяраў

У адпаведнасьці з Актам камісіі Лагойскага выканкаму райсавету народных дэпутатаў ад 26 траўня 1969 году ўстаноўлена дата і час спаленьня вёскі Хатынь 22 сакавіка 1943 году а другой дня, а таксама сьпіс спаленых мірных жыхароў:

Усяго 149 чалавек (зь іх 75 дзяцей), 26 двароў:

Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»

Від асноўнай часткі мэмарыяльнага комплексу (ад уваходу)

У памяць беларускіх вёсак, зьнішчаных нацыстамі ў гады апошняй вайны, у студзені 1966 году было прынятае рашэньне аб стварэньні ў Лагойскім раёне мэмарыяльнага комплексу «Хатынь». У сакавіку 1967 быў аб’яўлены конкурс на стварэньне праекту мэмарыялу. У конкурсе перамог калектыў архітэктараў: Юры Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін, скульптар народны мастак БССР Сяргей Селіханаў (усе чацьвёра атрымалі Ленінскую прэмію). Урачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнага комплексу «Хатынь» адбылося 5 ліпеня 1969 году.

Хатынь: Гісторыя, Мэмарыяльны комплекс «Хатынь», Галерэя 
Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» на месцы спаленай вёскі.

Мэмарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс плошчай 50 гектараў месьціцца на месцы Хатыні, паўтараючы пляніроўку былога селішча, улучаючы Могілкі вёсак, плошчу Памяці, Сьцяну Жалобы і Дрэва жыцьця. У цэнтры кампазыцыі мэмарыялу знаходзіцца шасьцімэтровая бронзавая скульптура «Няскораны чалавек» зь мёртвым дзіцём на руках. Побач злучаныя гранітныя пліты, што сымбалізуюць дах адрыны, у якой былі спаленыя жыхары вёскі. На брацкай магіле зь белага мармуру — Вянок памяці. На ім — наказ загінулых жывым:

Хатынь: Гісторыя, Мэмарыяльны комплекс «Хатынь», Галерэя 

Людзі добрыя, памятайце:
Любілі мы жыцьцё, і Радзіму, і вас, дарагія.
Мы згарэлі жывымі ў агні.
Наша просьба да ўсіх:
Хай жалоба і смутак абярнуцца ў мужнасьць вашу і сілу,
Каб змаглі вы зацьвердзіць навечна мір і спакой на зямлі.
Каб ад сёньня нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыцьцё не канала!

Хатынь: Гісторыя, Мэмарыяльны комплекс «Хатынь», Галерэя 

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

  • Колокола Хатыни // 100 великих некрополей / Автор-сост. Н. А. Ионина. — М.: Вече, 2004. — С. 448-453. — (100 великих). — 15 000 ас. — ISBN 5-9535-0219-3

Вонкавыя спасылкі

Хатынь: Гісторыя, Мэмарыяльны комплекс «Хатынь», Галерэя  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  611Д000279

Tags:

Хатынь ГісторыяХатынь Мэмарыяльны комплекс «»Хатынь ГалерэяХатынь КрыніцыХатынь ЛітаратураХатынь Вонкавыя спасылкіХатынь118-ы батальён дапаможнай паліцыіde:Nationale Gedenkstätte der Republik BelarusЛагойскі раёнМенская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТрыбадызмДзікVirusTotalСяргей ДарожныЗлучаныя Штаты АмэрыкіСпакусьнікіАдвакатНіл ГілевічБітаўтСлавамір АдамовічПрыродаАлесь КажадубЮры ГумянюкНямеччынаБаркэмпУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціРадАндрэй ХадановічРахункаводПрыметнікАнальны сэксЮрась СьвіркаЗ воўчым білетамЗбожжаІван ШамякінБасовішчаАсенДрыгавічыРыдмонт15 красавікаФёдар МачалаўЯн ГляўбіцПавал ДураўБеларуская Народная РэспублікаQ AwardsЎВыказьнікПінскМястэчкаТэўтонскі ордэнБеларускае нацыянальнае адраджэньнеЗоя КоўшПарнаграфія ў ЗШАБусел белыУладзімер ТарасевічТацяна СапачРыдлёўкаКнураВялікабрытаніяПарнаграфія ў ЧэхііЛаскаценьВялікі шаўковы шляхГрэбляКанстытуцыя БеларусіДзіцячая парнаграфіяГарбатаВольга КараткевічГісторыя СалігорскуX (сацыяльная сетка)Вершаваны памерП’ер Агюст РэнуарМікола МятліцкіN.R.M.Імёны ліцьвінаўСэрбіявозХлопчык як пальчыкПэнсіяПадатакРыгор Кастусёў🡆 More