Менск Дом Губэрнатара

Дом губэрнатара, або будынак езуіцкай школы — будынак у Менску на плошчы Свабоды, 7.

Славутасьць
Дом губэрнатара
Менск Дом Губэрнатара
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас пл. Свабоды, 9
Каардынаты 53°54′10.73″ пн. ш. 27°33′18.03″ у. д. / 53.9029806° пн. ш. 27.5550083° у. д. / 53.9029806; 27.5550083 27°33′18.03″ у. д. / 53.9029806° пн. ш. 27.5550083° у. д. / 53.9029806; 27.5550083
Дата заснаваньня 1699
Дата пабудовы 1699 год
Асноўныя даты:
кан. XVIII ст.рэканструкцыя
1968перабудова
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дом губэрнатара на мапе Беларусі
Дом губэрнатара
Дом губэрнатара
Дом губэрнатара
Менск Дом Губэрнатара Дом губэрнатара на Вікісховішчы

Уваходзіў комплекс Менскага езуіцкага калегіюму. Цяпер у будынку месьціцца Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Гісторыя

Менск Дом Губэрнатара 
Чарцёж комплексу езуіцкага калегіюму ў канцы XVIII ст. Дом губэрнатара зьлева
Менск Дом Губэрнатара 
Мітынг перад домам губэрнатара ў 1905 годзе (гл. Курлоўскі расстрэл)
Менск Дом Губэрнатара 
Беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг над будынкам Народнага сакратарыяту БНР, 1918

Пабудаваны ў 1699 годзе (паводле іншых зьвестак у 1769—70-я гады) як езуіцкая школа ў складзе комплексу Менскага езуіцкага калегіюму. У час Паўночнай вайны (1700—1721) тут спыняліся Пётар I, украінскі гетман Іван Мазэпа, швэдзкі кароль Карл XII.

У 1770 годзе быў рэканструяваны — уваход у яго быў пазначаны квадратнай у пляне вежай з купалам. З 1773 году, пасьля забароны ордэну езуітаў у будынку разьмешчаная сьвецкая шасьцігадовая школа. Пасьля перабудовы школы ў стылі клясыцызм подле праекту Ф. Крамэра стаў рэзыдэнцыяй губэрнатара.

У 1799—1917 — дом губэрнатара Менскай губэрні. Падчас вайны 1812 году, у 1812 годзе тут спыняўся францускі маршал Люі Нікаля Даву. У 1821—1822 у бібліятэцы працаваў дзекабрыст Мікіта Мураўёў, які напісаў у Менску першы варыянт канстытуцыі будучай Расейскай дзяржавы («Паўночная праўда»).

Ноччу 28 чэрвеня 1905 году ў губэрнатарскі дом была кінутая бомба, пацярпелі казак і гарадавы. З 1910 году тут часова месьцілася губэрнатарская канцылярыя й губэрнскае прысуцтва па забесьпячэньні праваслаўнага духавенства. У 1914 годзе на другім паверсе адкрыўся вайсковы шпіталь, які ўзначальваў старшы лекар С. М. Урванцоў. 22 кастрычніка таго ж году шпіталь наведаў Мікалай II, ён раздаваў параненым Георгіеўскія крыжы.

З 20 лютага 1918 году ў будынку месьціўся Народны сакратарыят БНР на чале зь Язэпам Варонкам. Тут была прынятая Першая Ўстаўная грамата БНР. 25 лютага нямецкія жаўнеры зьнялі з будынку беларускі сьцяг ды канфіскавалі грашовыя сродкі. Нямецкая адміністрацыя забрала будынак на патрэбы сваёй музычнай васковай каманды.

У студзені—лютым 1919 году тут месьціцца Часовы рабоча-сялянскі ўрад БССР на чале са Зьмітром Жылуновічам (Цішка Гартны). Пасьля 1933 году тут месьціцца Прэзыдыюм ЦВК БССР на чале з Аляксандрам Чарвяковым.

Пасьля Другой сусьветнай вайны тут месьціцца музычная школа. У 1968 годзе зробленая апошняя значная перабудова паводле праекту архітэктара I. Левіна: зробленая прыбудова з боку дваровага фасаду й надбудова верхняга паверху, пераробленыя фасады.

Архітэктура

Да перабудовы будынак уяўляў сабой прамавугольнае ў пляне, двухпавярховае, накрытае вальмавым дахам збудаваньне. Яго галоўны фасад быў вылучаны квадратнай у пляне вежай, завершанай купалам.

Цяпер будынак чатырохпавярховы, галоўны фасад вырашаны плоскасна, пазбаўлены дэкору, чляніцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на верхнім паверсе значна большымі па велічыні. Уваход аформлены строгім парталам.

Літаратура

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.

Крыніцы

Менск Дом Губэрнатара  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г00235

Tags:

Менск Дом Губэрнатара ГісторыяМенск Дом Губэрнатара АрхітэктураМенск Дом Губэрнатара ЛітаратураМенск Дом Губэрнатара КрыніцыМенск Дом ГубэрнатараМенскМенскі езуіцкі калегіюмПлошча Свабоды (Менск)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МагілёўВагінальны сэксВольга ЧамаданаваВіктар ГардзейГабрэіЖалейка (зборнік)Linux.bbСяброўстваПавецьЮрась БарысевічПэтэр ПэлегрыніСловаЛёнданШрубаМужчына зьверхуКантмінКарольЯнка КупалаГрыгарыянскі каляндарКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)МоваБерасьцеФэрамоныЧорная ночЛексычнае значэньнеІван ПташнікаўТып (біялёгія)Сяргей СматрычэнкаПабуджальны сказАпэрацыйная сыстэма2010-яМікола ГамолкаАрмэніяЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Віетнамская ВікіпэдыяСураж (Польшча)Вадзім СаранчукоўКойданаўСысуныАртур ВольскіМэдаль Францішка СкарыныЭўропаЮры ГумянюкЛесьбійская эротыкаISO 4217МэрЦэнтонАльфаІнфляцыяКасілаўцыВольная Беларусь (рух)Беларуская Народная РэспублікаЗьміцер БартосікБайструкХвойнікіТураўПарнаграфія ў сецівеКурыцаЛітваЮлі ТаўбінПрыдатак (мовазнаўства)Уладзімер Арлоў (гісторык)Беларуская мінуўшчына (часопіс)Пак (спадарожнік Урана)Бісэксуальная парнаграфіяПратэстанцкая РэфармацыяДомінік СобаслаіУладзімер ПуцінТутэйшыя (літаб’яднаньне)Google🡆 More