Язэп Варонка

Язэп Якаўлевіч Варонка (псэўданімы: Юрий Вегов, В.

Полесскій[Крыніца?]; 4 красавіка 1891, Кузьніца, Сакольскі павет, Расейская імпэрыя — 4 чэрвеня 1952, Чыкага, ЗША) — беларускі палітычны дзяяч. Старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР. Псэўданім — Агасьфер.

Язэп Варонка
лац. Jazep Varonka
Язэп Варонка
Старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР
1918 — 1918
Міністар беларускіх справаў Летувы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 (16) красавіка 1891
Кузьніца, Сакольскі павет, Расейская імпэрыя
Памёр: 4 чэрвеня 1952(1952-06-04) (61 год)
Партыя:
Адукацыя:
Язэп Варонка
Язэп Варонка ў 1910—1914 гг.

Раньнія гады

Нарадзіўся 4 красавіка 1891 году ў вёсцы Кузьніца Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні. Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэту Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Выключаны з-за нясплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасейскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбурскай газэты «Воскресная вечерняя газета» (па-беларуску: «Нядзельная вечаровая газэта»), часопісаў «Зритель» (па-беларуску: «Глядач»), «Театральное обозрение» (па-беларуску: «Тэатральны агляд»), быў сакратаром рэдакцыі газэты «Столичные вести» (па-беларуску: «Сталічныя весьці») і сакратаром «Таварыства незалежных журналістаў».

Палітычная дзейнасьць

У 1917 годзе стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады. Прадстаўляў беларускія арганізацыі ў Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэньня аб выбарах ва Ўсерасейскі Ўстаноўчы сход. У жніўні 1917 году прымаў удзел у Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве. Прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе з 14(27) верасьня па 23 верасьня(6 кастрычніка) 1917, як прадстаўнік Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў. Быў абраны ў склад Дэмакратычнай Рады, што была пераўтворана ў Часовую Раду Расейскай рэспублікі (Перадпарлямэнт) , затым быў камісарам юстыцыі й ўнутраных справаў Вялікай беларускай рады (1917), старшынём і міністрам замежных справаў Народнага сакратарыяту БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР. З выхадам з ураду ў красавіку 1918 году Івана Макрэева ўзначаліў таксама міністэрства ўнутраных справаў. З расколам БСГ увайшоў у склад Беларускае партыі сацыялістаў-фэдэралістаў. У траўні-ліпені 1918 старшыня Рады Пяцёх, міністар унутраных і замежных справаў. У кастрычніку 1918 увайшоў у склад Рады Народных міністраў БНР як міністар унутраных справаў. Быў рэдактарам часопісу «Варта», газэты «Беларускі народ».

З 1918 году жыў у Коўне. Стаў міністрам беларускіх справаў ва Ўрадзе Летувіскай Рэспублікі (1918—1920), зь вясны 1921 старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з восені 1922 старшыня Беларускай грамады ў Коўне. Адначасова рэдактар беларускага часопісу «Часопісь» (Коўна, 1919—1920) і рэдактар-выдавец расейскамоўнай штодзённай газэты «Вольная Литва» (па-беларуску: «Вольная Літва») (чэрвень 1921 — люты 1922, зь перапынкамі) і яе дадатку — часопісу «Зеркало» (па-беларуску: «Люстэрка») (1921). Свае вершы ў расейскамоўных выданьнях падпісваў псэўданімам Юрий Вегов.

Аўтар брашураў «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (па-беларуску: «Беларускае пытаньне да моманту Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс») (Коўна, 1919), «Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд. 2 выд.» (Коўна, 1920), «Gudų klausimas» (па-беларуску: «Беларускае пытаньне»).

Позьнія гады

У 1923 зьехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амэрыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газэту «Беларуская трыбуна», вёў беларускія й расейскія праграмы на радыё.

Памёр 4 чэрвеня 1952 году ў Чыкага. Пахаваны ў прыгарадзе Чыкага Рывэр Гроўв на могілках «Элмвуд могільнік і Маўзалей» .

Папярэднік
Старшыня ўраду БНР
21 лютага 1918 — 22 ліпеня 1918
Наступнік
Раман Скірмунт
Папярэднік
Міністар замежных справаў БНР
21 лютага 1918 — 22 ліпеня 1918
Наступнік
Антон Луцкевіч
Папярэднік
Іван Макрэеў
Міністар унутраных справаў БНР
красавік 1918—1918
Наступнік
Кузьма Цярэшчанка
Папярэднік
Міністар беларускіх справаў Летувы
1918—1920
Наступнік
Дамінік Сямашка

Бібліяграфія

  • Язэп Варонко. Беларуская справа да міравой нарады ў Вэрсалі. Гістарычна-палітычны нарыс. — Коўна: Т-ва імя Ф. Скарыны, 1919.
  • J. J. Voronko. Gudų klausimas : Versalės Taikos Koferencijos metu : istorijos politikos rašinys. — Kaunas: F. Skorynos vardo Bendrovés, 1919. — 39 с.
  • Я. Варонко. Беларускі Рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд. — Коўна: Т-ва імя Ф. Скарыны. Друкарня А. Бака і Х. Манкес. Коўна. Вуліца Арэшчыхі, 5., 1920. — 34 с.
  • Іосифъ Воронко. Письма въ редакцію. Гражданинъ редакторъ. / Вадим Белов // Свободное слово. Ежедневная демократическая національная газета : газэта. — Ревель: Прогрессъ, 31.05.1921. — № 35. — С. 4.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Язэп Варонка  Язэп Варонкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Язэп Варонка Раньнія гадыЯзэп Варонка Палітычная дзейнасьцьЯзэп Варонка Позьнія гадыЯзэп Варонка БібліяграфіяЯзэп Варонка ЗаўвагіЯзэп Варонка КрыніцыЯзэп Варонка ЛітаратураЯзэп Варонка Вонкавыя спасылкіЯзэп ВаронкаБНРВікіпэдыя:Спасылкі на крыніцыЗШАКузьніцаМіністры замежных справаў БНРРасейская імпэрыяЧыкага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрыметнікЯкуб Наркевіч-ЁдкаНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняКойданаўРадаўніцаСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваРужанецСказНіл ГілевічАкторы парнафільмаўБацькаўшчынаПалесьсеАндрэй ХадановічЯўген КантылёўЕва ВежнавецСтраўнікЧасьціна мовыЗносіны1980Уладзімер ДубоўкаКунілінгусГенадзь Валер’евіч ШутаўАляксандар МарозСаюз вызваленьня БеларусіМікола МаляўкаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРоксі ПантэрІван МележВялейкаБортніцтваПалітыкЯўгенія ЯнішчыцОда салаўюГісторыя БеларусіРажава (Беларусь)СалігорскОйча нашПаляшукКамаіАнгельшчынаМіхась ЗарэцкіДаўмонт (імя)ЦмокВадзім СаранчукоўАнатоль ЗэкаўДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Zuzana (зброя)Мішэль ВайлдЗаходнерусізмОкельМіхась ЧаротЗафіраМіхал Клеафас АгінскіЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіГеакэшынгFTPІвонка СурвілаМенская вобласьцьМарыя МартысевічВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Бісэксуальная парнаграфіяАлесь Чумакоў🡆 More