Помнік сакральнай архітэктуры | |
Менскі езуіцкі калегіюм | |
Менскі езуіцкі калегіюм | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′11.33″ пн. ш. 27°33′15.85″ у. д. / 53.9031472° пн. ш. 27.5544028° у. д. 27°33′15.85″ у. д. / 53.9031472° пн. ш. 27.5544028° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Менскі езуіцкі калегіюм | |
Менскі езуіцкі калегіюм на Вікісховішчы |
Менскі езуіцкі калегіюм — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Менску; рымска-каталіцкая навучальная ўстанова, што давала адукацыю на ўзроўні гуманітарнага ўнівэрсытэту. Знаходзіцца на гістарычным Высокім Рынку. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны архітэктурны комплекс з Архікатэдральным касьцёлам Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі. Займаў практычна ўвесь квартал пры пляцы Высокім Рынку, абмежаваны вуліцамі Койданаўскай, Зборавай і Фэліцыянаўскай. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі большую частку комплексу, да нашага часу захавалася значна перабудаваная езуіцкая школа, у якой цяпер месьціцца музычны каледж.
Езуіты зьявіліся ў Менску ў 1654 року з фундацыі біскупа смаленскага Гераніма Сангушкі, які набыў для іх рэзыдэнцыі мураваную сядзібу з драўлянай капліцай на рагу вуліцы Койданаўскай і пляцу Высокага Рынку. Да 1686 року супольнасьць езуітаў у Менску мела статус місіі, потым — рэзыдэнцыі, а з 1714 року — калегіюму.
Будынкі рэзыдэнцыі да канца ХVІІ ст. паступова мадэрнізаваліся. У 1699 року збудавалі 2-павярховая мураваная езуіцкая школа, а 24 красавіка 1700 року адбылося ўрачыстае асьвячэньне нарожнага камня новага мураванага касьцёла. 16 красавіка 1710 року біскуп віленскі Канстантын Казімер Бжастоўскі асьвяціў касьцёл пад тытулам Езуса, Панны Марыі і Сьвятой Барбары, аднак будаваньне сьвятыні працягвалася да 1730—1732 рокаў.
У 1723 року пачалася рэканструкцыя дома Гегера і ўзьвядзеньне направа ад касьцёла 2-павярховага мураванага будынка калегіюму, у якім знаходзіліся пакоі прафэсараў і магістраў. Пазьней з боку вуліцы Койданаўскай прыбудавалі 3-павярховае крыло, дзе разьмясьціліся рэфэктар, кухня і інш. Канчатковы выгляд комплекс калегіюму набыў ў 1750 року, калі ў цэнтры ягонага фасаду скончылася ўзьвядзеньне высокай 3-яруснай, перакрытай барокавым купалам складанай формы вежы, у якой усталявалі гадзіньнік. У 1749 року побач з касьцёлам збудавалі будынак аптэкі зь лябараторыяй, а таксама гаспадарчыя і дапаможныя пабудовы. У гэты час у езуіцкім калегіюме выкладалі рыторыку, паэзію, сынтаксіс, граматыку, тэалёгію, старажытнагабрэйскую мову, этыку, матэматыку, фізыку, лёгіку, мэтафізыку. Дзейнічаў школьны тэатар і найлепшая ў месьце бібліятэка.
У 1770 року праводзілася рэканструкцыя будынка школы — уваход у яго пазначылі квадратнай у пляне вежай з купалам. У 1773 року Папа Рымскі Клімэнт XIV часова забараніў ордэн езуітаў, на базе калегіюму ўтварылася 6-рочная павятовая сьвецкая школа, а касьцёл перайшоў у ранг парафіяльных.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) касьцёл працягваў дзейнічаць. З 1799 року ў колішняй езуіцкай школе разьмясьціўся Дом губэрнатара, будынак цалкам пеабудавалі ў стылі клясыцызму.
Да 1820 року калегіюм займалі Прысутныя месцы, потым — магістрат («Гарадзкая дума»), а з 1852 року — скарбніца («Казённая палата»). Вежа калегіюму страціла свой купал і ператварылася ў дазорную вежу пажарнай аховы.
У 1951 року савецкія ўлады разабралі вежы касьцёла, зьнішчылі мастацкае аздабленьне інтэр’ераў і перабудавалі помнік у спартовы комплекс таварыства «Спартак». Будынак калегіюму і ягоную вежу ўшчэнт зруйнавалі, на іх месцы збудавалі жылы дом (пл. Свабоды, 11). Крыху пазьней, у 1968 року цалкам перабудавалі езуіцкую школу.
Рэктарамі менскага езуіцкага калегіюму былі:
Паводле прывілею ад 11 сакавіка 1773 року, па зьнясеньні закона езуітаў у Менску, аптэку пры калегіюме ўзначальваў Міхал Карыцкі. 12 сакавіка 1781 року быў унесены ягоны тэстамэнт. На час сьмерці Міхал Карыцкі займаў пасаду рэктара ўсіх школаў Менску.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000235 |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Менскі езуіцкі калегіюм, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.