Джон Нокс (па-ангельску: John Knox; каля 1513—1514, Гадынгтан, Шатляндыя — 24 лістапада, 1572, Эдынбург, Шатляндыя) — шатляндзкі сьвятар й лідэр пратэстанцкай Рэфармацыі, які стаў пачынальнікам рэфарматарскай царквы Шатляндыі.
Ён атрымаў адукацыю ва ўнівэрсытэце Сэнт-Эндруса й быў пасьвечаны ў каталіцкія сьвятары ў 1536 годзе. Пад уплывам раньніх рэфарматараў царквы, як то Джордж Ўісгорт, ён далучыўся да руху па рэфармаваньні шатляндзкай царквы. Нокс браў удзел у падзеях, як то забойства кардынала Бітана ў 1546 годзе й зрушэньне рэгента Шатляндыі Марыі дэ Гіз. Ён быў узяты ў палон францускімі войскамі і ў наступным годзе сасланы ў Ангельшчыну, дзе быў вызвалены ў 1549 годзе.
Джон Нокс | |
John Knox | |
Род дзейнасьці | рэфарматар, пастар, прэсьбітэрыянец |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 1513—1514 |
Месца нараджэньня | Гадынгтан, Шатляндыя |
Дата сьмерці | 24 лістапада 1572 |
Месца сьмерці | Эдынбург, Шатляндыя |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | шатляндзец |
Месца вучобы | |
Занятак | тэоляг, сьвятар, пісьменьнік, палітык |
Дзеці | Elizabeth Knox[d] |
Знаходзячыся ў эміграцыі, вялебны Джон Нокс атрымаў права на працу ў Царкве Ангельшчыны, дзе прайшоў шлях да каралеўскага капляна караля Эдўарда VI. Ён вырабіў уплыў на зьмяненьне тэксту «Кнігі агульных малітваў». У Ангельшчыне ён пазнаёміўся й ажаніўся са сваёй першай жонкай Мэрджары. Калі Марыя Т’юдар узышла на сталец і аднавіла актыўную дзейнасьць рыма-каталіцтва, Нокс быў вымушаны адмовіцца ад пасады й зьехаць з краіны. Нокс пераехаў у Жэнэву, а затым у Франкфурт. У Жэнэве ён сустрэў Жана Кальвіна, ад якога набыў досьвед і веды рэфармацкай прэсьбітэрыянскай тэалёгіі й дзяржаўнага ладу. Празь нейкі час Нокс пакінуў Жэнэву, каб узначаліць ангельскую царкву ў Франкфурце, але ён быў вымушаны пакінуць яе з-за рознагалосьсяў наконт літургіі, скончыўшы такім чынам сваю сувязь з англіканствам.
Па вяртаньні ў Шатляндыю ён узначаліў пратэстанцкую Рэфармацыю ў Шатляндыі ў партнэрстве з шатляндзкай пратэстанцкай шляхтай. Нокс дапамог напісаць новае вызнаньне веры й царкоўнага парадку для зноў створанай рэфармацкай царквы.
Джон Нокс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Прадвесьнікі Асноўныя падзеі Рэфарматары Па краінах |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Джон Нокс, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.