Прымаж Трубар

Пры́маж Тру́бар (па-славенску:  Primož Trubar (зьвесткі); 9 чэрвеня 1508, Рашыца(sl) — 28 чэрвеня 1586, Тубінген) — славенскі першадрукар і дзяяч Рэфармацыі, перакладнік на славенскую мову Бібліі, заснавальнік і першы супэрінтэндант пратэстанцкай царквы ў Славеніі.

Яго называюць «славенскім Лютэрам».

Прымаж Трубар
Primož Trubar
Прымаж Трубар
Партрэт Прымажа Трубара з вокладкі ягонага Новага Запавету (XVI стагодзьдзе)
Дата нараджэньня 9 чэрвеня 1508
Месца нараджэньня Рашыца, Крайна, Габсбурская манархія
Дата сьмерці 28 чэрвеня 1586 (78 гадоў)
Месца сьмерці Тубінген
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак перакладнік, тэоляг, перакладнік Бібліі, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, evangelical theologian, пратэстанцкі рэфарматар, пастар
Дзеці Felicijan Trubar[d] і Primus Truber[d]

Жыцьцяпіс

Прымаж Трубар нарадзіўся ў Рашыцы (цяпер у грамадзе Вяліке Ляшчэ) ў сям’і заможнага млынара і цесьляра. Навучаўся ў Рыецы, пасьля ў Зальцбургу. Стаў сьвятаром. У 1524 року пазнаёміўся зь біскупам трыесцкім Пятром Банома, вядомым на той час гуманістам. У Трыесьце Прымаж прабыў па 1527 року, пасьля вярнуўся ў Крайну (тагачасная назва Славеніі), дзе атрымаў першы досьвед прапаведніцтва.

У 1528 паступіў у Венскі ўнівэрсытэт; аднак у наступным року навучаньне было перарванае з-за наступу туркаў. У 1530 Прымаж Трубар вярнуўся на радзіму, парафіяльным сьвятаром у мястэчка Ляшка(sl). У 1535 року Трубар прызначаны сьвятаром катэдры ў Любляне. Тут ён усё болей схіляецца да пратэстанцтва. Пэўны час яго не чапаюць дзякуючы падтрымцы біскупа Банома. У 1542 Трубара нават прызначаюць канонікам і прапаведнікам. Аднак люблянскі біскуп з падазрэньнем ставіўся да ягонага вучэньня, таму Прымаж Трубар быў вымушаны пакінуць парафію Сьв. Барталямэя, якою ён загадваў з 1546 року.

У 1547 року за распаўсюд пратэстанцкіх ідэяў Трубар быў высланы з краіны і пераехаў у Нямеччыну. На новым месцы Прымаж Трубар стаў прапаведнікам у Ратэнбургу-над-Таўбэрам, а пасьля парафіяльным сьвятаром Кэмптэна й Ураху каля Тубінгену. Ва Ўраху Трубар адчыніў славенскую друкарню. Тут ён выдаў першую друкаваную славенскую кнігу «Абэцэдар»(en) (1550) і першую перакладную кнігу на славенскую мову — «Катэхізіс»(en) (1551, зь нямецкай).

Тым часам Рэфармацыя моцна ўкаранілася ў Крайне, і ў 1560 року скупшчына(uk) герцагства запрасіла Трубара заняцца кіраваньнем і парадкаваньнем пратэстанцкай царквы сярод славенцаў. Прымаж склаў новы малітоўнік на аснове Вюртэмбэрскага, Нюрнбэрскага ды Мэкленбурскага царкоўных рэглямантаў. Не зважаючы на перашкоды з боку каталіцкай улады, Трубар з двума перапынкамі быў настаяцелем пратэстанцкай царквы ў Крайне да 1565 року, калі эрцгерцаг Карл Габсбург навечна выслаў яго па-за межы сваёй дзяржавы.

Трубар вярнуўся ў Нямеччыну і ў 1566 року пераклаў і надрукаваў славенскаю моваю Псалтыр. Увесь далейшы час прысьвяціў перакладу Новага Запавету. Пераклад быў скончаны ў 1581 року, у 1586 скончыў пераклад «Postilla» Марціна Лютэра. Выдаў таксама славенскія пераклады Аўгсбурскага, Вюртэмбэрскага і Саксонскага вызнаньняў пад назваю «Articuli», гімны і царкоўныя сьпевы.

Памёр сьвятаром у мястэчку Дэрэндынген пад Тубінгенам, дзе й пахаваны.

Памяць

Прымаж Трубар 
Помнік Прымажу Трубару ў Любляне скульптара Франца Бэрнэкера. Белы мармур, 1910

У 1986 року Славенскае тэлебачаньне паказала тэлесэрыял, зрэжысаваны Андрэем Строянам паводле сцэнару Драга Янчара, у якім у галоўнай ролі Прымажа Трубара зьняўся Польдэ Бібіч.

Трубар выяўлены на 10-толяравай банкноце ўзору 1992 року, на 1-эўравай славенскай манэце (2007) і на 2-эўравай памятнай манэце (2008), выбітай у год сьвяткаваньня 500-й гадавіны нараджэньня Прымажа Трубара. Таксама ў гонар сьвяткаваньня была выдадзеная паштовая марка зь ягонай выявай.

У 2009 року высілкамі дабраахвотнікаў быў перавыдадзены Катэхізіс Трубара ў адаптацыі на сучасную славенскую мову з паралельным арыгінальным тэкстам.

З 2010 року 8 чэрвеня ў Славеніі адзначаюць як Дзень Прымажа Трубара.

Крыніцы

Літаратура

  • Primus Truber. Der slowenische Reformator und Württemberg, hg. von Sönke Lorenz, Anton Schindling, Wilfried Setzler (Veröffentlichung der Kommission für geschichtliche Landeskunde in Baden-Württemberg), Stuttgart 2011, ISBN 978-3-17-021273-2.
  • Siegfried Raeder, Art. Trubar, Primož, in: Religion in Geschichte und Gegenwart, 4., völlig neu bearb. Aufl., Bd. 8, 2005, 638. ISBN 3-16-146948-8.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Прымаж Трубар ЖыцьцяпісПрымаж Трубар ПамяцьПрымаж Трубар КрыніцыПрымаж Трубар ЛітаратураПрымаж Трубар Вонкавыя спасылкіПрымаж ТрубарSl-Primož Trubar.ogasl:Rašica, Velike LaščeАўдыёБібліяМарцін ЛютэрРэфармацыяСлавенская моваСлавеніяТубінгенФайл:Sl-Primož Trubar.oga

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тэрарыстычны акт у менскім мэтроАлесь РазанаўКлеапатраНемежВольга ЧамаданаваМенскАмонімДанюшаваБеларуская ВікіпэдыяСыстэма кіраваньня зьместам1 траўняБраціславаВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ВялейкаІльля ДубінецЛюдвік НарбутАсочнікіНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьВялікабрытанія.anАкторы парнафільмаўБайкаРасейскі фашызмНаступствы Чарнобыльскай катастрофыНіна МацяшПаўстаньне 1830—1831 гадоўМісіс ДаўтфайрThe BeatlesМаксім ГарэцкіСаўгутМядзьведзічыБудзьма беларусамі!ДзеяслоўЛёнданТураўГердаПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Францішак АляхновічЯгайла (імя)ГрэнадаТудаўлянскія гаворкіБеларускае слова (1920)Ісьляндзкі конь1871Вацлаў ЛастоўскіПрапойскі раёнМігель СэрвантэсУладзімер КараткевічГлеб ЛабадзенкаСтаніслаў ШушкевічАнатоль СербантовічВалошкаІгар СідарукПіт ПаўлаўЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Баруны)Канстытуцыя БаўгарыіУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСтаражытнаруская моваАфарызмЭратычнае мастацтваМаёнтакНазоўнікРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)СлановыяСьпіс вуліц ПружанаўНямецка-савецкая вайнаПолымя (часопіс)Гісторыя Вугоршчыны🡆 More