Дабрамысьлі

Дабрамы́сьлі — вёска ў Беларусі, на рацэ Чарніцы.

Цэнтар сельсавету Лёзьненскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад мястэчка і чыгуначнай станцыі Лёзна, за 55 км ад Віцебску; на аўтамабільнай дарозе Лёзна — Арэхаўск.

Дабрамысьлі
лац. Dabramyśli
Дабрамысьлі
Першыя згадкі: 1749
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лёзьненскі
Сельсавет: Дабрамысьлінскі
Насельніцтва: 1110 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2138
СААТА: 2230825021
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°55′51.4″ пн. ш. 30°40′16.1″ у. д. / 54.930944° пн. ш. 30.671139° у. д. / 54.930944; 30.671139 30°40′16.1″ у. д. / 54.930944° пн. ш. 30.671139° у. д. / 54.930944; 30.671139
Дабрамысьлі на мапе Беларусі ±
Дабрамысьлі
Дабрамысьлі
Дабрамысьлі
Дабрамысьлі
Дабрамысьлі
Дабрамысьлі
Дабрамысьлі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дабрамысьлі — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся мураваны касьцёл у стылі барока і драўляная Пятніцкай царква, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

Гісторыя

Дабрамысьлі 
Рынак і касьцёл па маскоўскай перабудове. Малюнак А. Кабішчар-Якерсон, 1925 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра мястэчка Дабрамысьлі датуецца 1749 годам. Паселішча ўвайходзіла ў склад Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У 1754 годзе ў мястэчку збудавалі мураваны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Дабрамысьлі 
Пятніцкая царква. Малюнак А. Кабішчар-Якерсон, 1925 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дабрамысьлі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1850 годзе ў мястэчку збудавалі новую драўляную царкву Сьвятой Параскевы Пятніцы. Па здушэньні паўстаньняў расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў у мястэчку дзеялі 2 царквы і юдэйская малітоўная школа, працавала народная вучэльня (з 1875 году). На 1910 год — 215 двароў, дзеялі царква і юдэйскі малітоўны дом, працавалі народная вучэльня, 5 хлебных крамаў, млын.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дабрамысьлі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Дабрамысьлі вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну савецкія войскі ўзарвалі касьцёл, помнік архітэктуры XVIII ст.

На 1971 год у Дабрамысьлях было 146 двароў, на 1997 год — 466. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 350 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 459 чал. у мястэчку Дабрамысьлі і 68 чалавек у вёсцы Лагунах або Дабрамысьлі; 20 жніўня 1919 году — 603 чал.; 1971 год — 425 чал.; 1997 год — 1236 чал.; 1999 год — 1242 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1110 чал.

Інфраструктура

У Дабрамысьлях працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, лякарня, амбуляторыя, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Касьцёл (1754)
  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1850)

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Дабрамысьлі ГісторыяДабрамысьлі НасельніцтваДабрамысьлі Турыстычная інфармацыяДабрамысьлі ЗаўвагіДабрамысьлі КрыніцыДабрамысьлі ЛітаратураДабрамысьліАграгарадокАрэхаўскБеларусьВіцебскВіцебская вобласьцьДабрамысьлінскі сельсаветЛёзнаЛёзьненскі раёнЧарніца (прыток Лучосы)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Род (біялёгія)Мужчынская зборная Славаччыны па баскетболеРаман Тармола-МірскіСьвяты ЯзэпУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамМастаўтСьцяг КіеваЛіцэнзіі Creative CommonsРобін ЎільямзГайла (імя)Генрык ВалезыГроўлінгВытворнае словаНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)ФільмСяргей КартэсГалоўная старонкаРасейская акупацыя БеларусіБітва пад АўстэрліцамЖыгімонтФранкісцкая ГішпаніяВірусTikTokПадзелы Рэчы ПаспалітайСысуныЧас UnixКуршыБраўзэрАдраджэньне (1922)БагоўкаІнфармацыйныя тэхналёгііПорнгабМіхась СтральцоўВольныя матэрыялыКампанееўскі раёнМаркёрРасейская мова ва ЎкраінеЛетуваСлуцкі збройны чынАляксандар ЛукашэнкаКарлес ПудждэмонБітва на НёманеРадзівілыАдольф ГітлерДжон АдамзДругая сусьветная вайнаGoogle searchКоміксДагестанЯнотавыяАнгельская моваЖулію БаптыстаПружанскі РА СК РБСяргей СахарукВіктар АстроўскіБеларусы2008Фундацыя «Вікімэдыя»БайтКіева-Пячэрская лаўраЧэрвеньКаскадныя табліцы стыляўМазанМаніфэст Часовага рабоча-сялянскага ўраду БеларусіЗлаві мяне, калі зможашУзброеныя сілыСтаніслаў МанюшкаУладзімер ПуцінБэртальдЗнак бяды🡆 More