Генэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі

27°33′59″ у. д. / 53.91028° пн. ш.

27.56639° у. д. / 53.91028; 27.56639

Генэральны штаб Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь — галоўная вайсковая ўстанова Беларусі, якая ажыцьцяўляе бягучае кіраваньне Ўзброенымі сіламі Беларусі, наладжвае ўзаемадзеяньне і ўзгадняе дзейнасьць Узброеных сілаў і іншых войскаў, установаў дзяржаўнай бясьпекі і вайсковых фармаваньняў, створаных дзеля абароны краіны.

Генэральны штаб Узброеных сілаў Беларусі
Генэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі
Эмблема
Абрэвіятура ГШ УС РБ
Дата ўтварэньня 3 сакавіка 1992 (32 гады таму)
Тып вайсковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта ваенная бясьпека i ўзброеная абарона Беларусі
Месцазнаходжаньне Менск, Цэнтральны раён, вул. Камуністычная, д. 1
Начальнік Віктар Гулевіч
1-ы намесьнік Сяргей Купрык
Намесьнік (галоўнае апэратыўнае кіраўніцтва) Павал Муравейка
Намесьнік (галоўнае арганізацыйна-мабілізацыйнае кіраўніцтва) Аляксандар Шкірэнка
Асноўныя асобы Павал Ціханаў (галоўнае выведвальнае кіраўніцтва), Алег Крыванос (ваенна-навуковае кіраўніцтва), Андрэй Пасека (кіраўніцтва тэрытарыяльнай абароны)
Матчына кампанія Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Зьвязаныя кампаніі Сілы спэцыяльных апэрацыяў УС РБ, факультэт Генштаба УС Беларусі
Сайт mil.by/by/
Колішняя назва Галоўны штаб Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь (да 21 сьнежня 2001 г.), штаб Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (да 21 сакавіка 1992 г.)

Уваходзіць у склад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і складаецца з галоўных кіраўніцтваў і кіраўніцтваў. Забясьпечвае стратэгічнае кіраваньне вайсковымі ўстановамі Беларусі ў выпадку ваеннага становішча на даручэньне галоўнакамандавальніка Ўзброенымі сіламі Беларусі. Пасаду начальніка Генштаба Ўзброеных сілаў Беларусі займае 1-ы намесьнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

Будова

На 2018 год Генэральны штаб Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь улучаў:

  • 3 галоўныя кіраўніцтвы — апэратыўнае, арганізацыйна-мабілізацыйнае і выведвальнае;
  • 10 кіраўніцтваў — 1) ваенна-навуковае (інфармацыйна-аналітычнае); 2) інжынэрных войскаў; 3) навігацыйна-тапаграфічнае,; 4) радыёэлектроннай барацьбы; 5) радыяцыйнай, хімічнай, біялягічнай (РХБ) абароны і экалёгіі; 6) ракетных войскаў і артылерыі; 7) «7-е»; 8) «8-е»; 9) сувязі; 10) тэрытарыяльнай абароны;
  • арганізацыйны аддзел і фінансавая група.

Паўнамоцтвы

Генэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі 
Сьцяг Генштаба Ўзброеных сілаў Беларусі

Паводле 10-га артыкула Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне» 1992 году, Генэральны штаб ажыцьцяўляе 17 паўнамоцтваў:

  • «ажыцьцяўляе ва ўзаемадзеяньні з органамі вайсковага кіраваньня іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў аналіз вайскова-палітычнага становішча і тэарэтычную распрацоўку пытаньняў павышэньня абароназдольнасьці дзяржавы;
  • падтрымлівае баяздольнасьць і баявую гатоўнасьць Узброеных сілаў на ўзроўні, які гарантуе забесьпячэньне ваеннай бясьпекі i ўзброеную абарону Рэспублікі Беларусь;
  • каардынуе дзейнасьць органаў вайсковага кіраваньня іншымі войскамі i воінскімі фармаваньнямі ў ходзе стратэгічнага і апэратыўнага плянаваньня прымяненьня Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў як у мірны, гэтак і ў ваенны час;
  • распрацоўвае плян прымяненьня Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў у ваенны час, мабілізацыйныя пляны, а таксама плян апэратыўнага абсталяваньня тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у мэтах абароны;
  • забясьпечвае ў ваенны час на даручэньне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стратэгічнае кіраваньне вайсковай арганізацыяй дзяржавы;
  • распрацоўвае і рэалізуе плян будаўніцтва Ўзброеных сілаў, прапановы па структуры, колькасьці, баявым складзе, дысьлякацыі Ўзброеных сілаў;
  • арганізуе тэрытарыяльную абарону;
  • плянуе і арганізуе ва Ўзброеных сілах мерапрыемствы па інфармацыйным забесьпячэньні, каардынуе дзейнасьць органаў вайсковага кіраваньня іншымі войскамі і воінскімі фармаваньнямі ў галіне інфармацыйнага супрацьдзеяньня;
  • арганізуе ўзаемадзеяньне Ўзброеных сілаў зь іншымі войскамі і воінскімі фармаваньнямі ў галіне абароны;
  • ажыцьцяўляе арганізацыю апэратыўнага абсталяваньня тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і разьвіцьця камунікацыяў,
  • аптымізуе сыстэму дысьлякацыі Ўзброеных сілаў, арганізуе разьвіцьцё вайсковай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь;
  • плянуе і арганізуе мерапрыемствы па падтрыманьні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў у мэтах абароны, кантроль за яе станам;
  • ажыцьцяўляе бягучае і пэрспэктыўнае плянаваньне забесьпячэньня матэрыяльнымі сродкамі мабілізацыйнага разгортваньня Ўзброеных сілаў;
  • вызначае ў межах сваіх паўнамоцтваў колькасьць асабовага складу відаў Узброеных сілаў, родаў войскаў, спэцыяльных войскаў, вайсковых навучальных установаў і арганізацыяў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у адпаведнасьці з канцэпцыяй будаўніцтва Ўзброеных сілаў;
  • плянуе і арганізуе накіраваньне грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, закліканых на вайсковую службу і службу ў рэзэрве, у воінскія часткі, а таксама звальненьне вайскоўцаў і рэзэрвістаў у запас;
  • плянуе і арганізуе падрыхтоўку і перападрыхтоўку вайскоўцаў запасу, правядзеньне закліку грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на вайсковую службу па мабілізацыі і звальненьня ў запас вайскоўцаў па дэмабілізацыі ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • ажыцьцяўляе мерапрыемствы па захаваньні дзяржаўнай i службовай таямніцы ва Ўзброеных сілах і супрацьдзеяньні замежным тэхнічным выведкам».
Генэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі 
Будынак Мінабароны Беларусі, дзе месьціцца Генштаб (2011 г.)

Паводле 6-га артыкула Палажэньня «Аб Генэральным штабе Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь» 2006 году, Генэральны штаб ажыцьцяўляе яшчэ звыш 50 паўнамоцтваў:

  • «плянуе і арганізуе выведвальную дзейнасьць у інтарэсах абароны і ваеннай бясьпекі Рэспублікі Беларусь;
  • ажыцьцяўляе ва ўзаемадзеяньні з органамі вайсковага кіраваньня іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў аналіз вайскова-палітычнай і вайскова-стратэгічнай абстаноўкі, і ацэньвае характар ​​ваенных пагрозаў Рэспубліцы Беларусь;
  • вызначае тэндэнцыі разьвіцьця сродкаў ўзброенай барацьбы, формаў і спосабаў вядзеньня ваенных дзеяньняў;
  • ўдзельнічае ў плянаваньні і рэалізацыі захадаў стратэгічнага стрымліваньня і прадухіленьня ваенных пагрозаў Рэспубліцы Беларусь;
  • удзельнічае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў міжнароднай вайсковай і вайскова-тэхнічнай супрацы з ўзброенымі сіламі іншых дзяржаваў;
  • арганізуе распрацоўку і ўдакладненьне плянаў абароны Рэспублікі Беларусь і своечасовай падрыхтоўкі Рэспублікі Беларусь да абароны;
  • распрацоўвае і ўдакладняе плян прымяненьня Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў на ваенны час, мабілізацыйны плян Узброеных сілаў, а таксама плян апэратыўнага абсталяваньня тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у мэтах абароны;
  • вывучае апэрацыйныя напрамкі, плянуе і арганізуе апэратыўнае абсталяваньне тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, разьвіцьцё камунікацыяў і вайсковай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь;
  • вызначае апэратыўныя і іншыя задачы відаў Узброеных сілаў, апэратыўных камандаваньняў Сухапутных войскаў, злучэньняў і воінскіх частак цэнтральнага падпарадкаваньня, арганізуе кантроль за іх выкананьнем;
  • плянуе і арганізуе ва Ўзброеных сілах мерапрыемствы па інфармацыйным супрацьдзеяньні;
  • арганізуе ва Ўзброеных сілах комплекснае рашэньне задачаў па радыёэлектроннай барацьбе, плянуе і вызначае парадак выкарыстаньня радыёчастотнага спэктру ў мэтах абароны, забясьпечвае электрамагнітную сумяшчальнасьць радыёэлектронных сродкаў;
  • плянуе і арганізуе ўсе віды стратэгічнага забесьпячэньня сумеснага прымяненьня Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў (у тым ліку вылучаных у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі) для ўзброенай абароны дзяржавы;
  • арганізуе тэрытарыяльную абарону дзяржавы, кіруе яе разгортваньнем і вядзеньнем;
  • вызначае пералік, нормы і аб’ёмы запасаў ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, вайскова-тэхнічнай маёмасьці па намэнклятуры Ўзброеных сілаў для тэрытарыяльных войскаў;
  • ажыцьцяўляе плянаваньне мерапрыемстваў па забесьпячэньні рэжыму ваеннага становішча;
  • арганізуе ажыцьцяўленьне органамі вайсковага кіраваньня захадаў забесьпячэньня рэжыму ваеннага становішча на тэрыторыі, дзе вядуцца баявыя дзеяньні»;
  • узгадняе дзейнасьць «рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, пры выкананьні мерапрыемстваў па стварэньні і разьвіцьці адзінай сыстэмы кіраваньня дзяржавай ва ўмовах ваеннай пагрозы і ваеннага часу;
  • узгадняе дзяржаўным органам, у якіх прадугледжаная вайсковая служба, штаты і табэлі да штатах органаў вайсковага кіраваньня, злучэньняў і воінскіх частак, якія прыцягваюцца да вырашэньня задачаў абароны;
  • ажыцьцяўляе выкананьне функцыяў Міністэрства абароны па дзяржаўным рэгуляваньні выкарыстаньня паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь;
  • забясьпечвае разьвіцьцё сыстэмы кіраваньня Ўзброенымі сіламі, іншымі войскамі і воінскімі фармаваньнямі, павышэньне яе абароненасьці, кіруе распрацоўкай і ўкараненьнем аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня войскамі;
  • плянуе і арганізуе Ў межах сваёй кампэтэнцыі выкананьне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленьне адзінай сеткі электрасувязі Рэспублікі Беларусі з улікам патрэбаў абароны, а таксама спалучэньне сетак электрасувязі Узброеных сілаў, іншый войскаў і воінскіх фармаваньняў зь іншымі сеткамі электрасувязі;
  • арганізуе і ажыцьцяўляе бесьперапыннае кіраваньне Ўзброенымі сіламі;
  • плянуе і арганізуе выкананьне мерапрыемстваў па падтрыманьні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці Ўзброеных сілаў, іншый войскаў і воінскіх фармаваньняў у зацікаўленасьцях абароны, ажыццяўляе кантроль за яе станам;
  • ажыцьцяўляе кантроль за станам мабілізацыйнай гатоўнасьці тэрытарыяльных войскаў, а таксама іншых сілаў і сродкаў тэрытарыяльнай абароны праз адпаведныя дзяржаўныя органы»;
  • плянуе і ладзіць «апэратыўнае разгортваньне Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў на апэрацыйных напрамках, стратэгічныя перагрупаваньні войскаў, стварэньне і выкарыстаньне стратэгічных рэзэрваў;
  • вызначае патрэбы Ўзброеных сілаў ва ўзбраеньні, ваеннай тэхніцы, боепрыпасах і іншых матэрыяльных сродках, і ажыцьцяўляе бягучае і пэрспэктыўнае плянаваньне мабілізацыйнага разгортваньня Ўзброеных сілаў;
  • кіруе баявым дзяжурствам ва Ўзброеных сілах і ажыцьцяўляе кантроль за выкананьнем яго задачаў;
  • плянуе, арганізуе і ажыцьцяўляе кантроль за апэратыўнай і мабілізацыйнай падрыхтоўкай ва Ўзброеных сілах, транспартных войсках, арганізуе і ажыцьцяўляе кантроль за баявой падрыхтоўкай у злучэньнях і воінскіх частках, непасрэдна падпарадкаваных Генэральнаму штабу;
  • распрацоўвае і ўносіць для зацьвярджэньня міністру абароны плян падрыхтоўкі Ўзброеных сілаў на навучальны год, а таксама пляны правядзеньня сумесных мерапрыемстваў па апэратыўнай і баявой падрыхтоўцы Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў (у тым ліку вылучаных у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі);
  • узгадняе пляны падрыхтоўкі віду Ўзброеных сілаў, транспартных войскаў, апэратыўных камандаваньняў Сухапутных войскаў, родаў войскаў, спэцыяльных войскаў, злучэньняў і воінскіх частак цэнтральнага падпарадкаваньня на навучальны год;
  • распрацоўвае праекты канцэптуальных дакумэнтаў і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь па будаўніцтве і разьвіцьці Ўзброеных сілаў;
  • распрацоўвае прапановы па структуры, баявым складзе, дысьлякацыі і колькасьці Ўзброеных сілаў, а таксама структуры і колькасьці тэрытарыяльных войскаў;
  • забясьпечвае выкананьне функцыяў Міністэрства абароны па распрацоўцы і рэалізацыі захадаў, накіраваных на папярэджаньне, выяўленьне і спыненьне тэрарыстычнай дзейнасьці ва Ўзброеных сілах, удзеле ў правядзеньні контартэрарыстычных апэрацыяў і забесьпячэньні бясьпекі паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь;
  • удзельнічае ў распрацоўцы праектаў дзяржаўнай праграмы ўзбраеньня і дзяржаўнага абароннага заказу;
  • вядзе ўлік складу і дысьлякацыі войскаў, плянуе і ажыцьцяўляе арганізацыйна-штатныя мерапрыемствы, у тым ліку вядзеньне штатаў, табэль да штатаў органаў вайсковага кіраваньня, аб’яднаньняў, злучэньняў, воінскіх частак і арганізацыяў Узброеных сілаў;
  • вызначае ў межах сваёй кампэтэнцыі колькасьць асабовага складу відаў Узброеных сілаў, родаў войскаў, спэцыяльных войскаў, установаў адукацыі і вайсковых факультэтаў установаў сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія ажыцьцяўляюць падрыхтоўку кадраў па спэцыяльнасьцях (напрамках спэцыяльнасьцяў, спэцыялізацыях) для Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў Рэспублікі Беларусь, і іншых арганізацыяў Узброеных сілаў у адпаведнасьці з канцэпцыяй будаўніцтва Ўзброеных сілаў;
  • распрацоўвае прапановы па вызначэньні колькасьці грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія падлягаюць закліку на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзэрве, і разьмеркаваньні яе між Узброенымі сіламі, іншымі войскамі і воінскімі фармаваньнямі;
  • удзельнічае ў забесьпячэньні правядзеньня закліка грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на тэрміновую вайсковую службу (службу ў рэзэрве);
  • плянуе і арганізуе накіраваньне грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, закліканых на тэрміновую вайсковую службу (службу ў рэзэрве), у воінскія часткі, а таксама звальненьне вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы (рэзэрвістаў) з вайсковай службы (службы ў рэзэрве);
  • ажыцьцяўляе кантроль за камплектаваньнем Узброеных сілаў вайскоўцамі тэрміновай вайсковай службы, падрыхтоўкай малодшых камандзіраў і спэцыялістаў для Ўзброеных сілаў і іх разьмеркаваньнем;
  • арганізуе прыём грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на вайсковую службу па кантракце на воінскія пасады, якія падлягаюць замяшчэньню салдатамі і сяржантамі;
  • плянуе і арганізуе заклік грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на вайсковую службу пры абвяшчэньні мабілізацыі і звальненьне з вайсковай службы ў запас вайскоўцаў па дэмабілізацыі ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • удзельнічае ў ажыцьцяўленьні мерапрыемстваў па падрыхтоўцы грамадзянаў Рэспублікі Беларусь да воінскай службы, іх закліку на тэрміновую вайсковую службу (службу ў рэзэрве), ажыцьцяўляе падрыхтоўку і перападрыхтоўку вайсковаабавязаных запасу;
  • разьлічвае патрэбы Ўзброеных сілаў у матэрыяльных каштоўнасьцях, якія падлягаюць ўтрыманьню ў складзе дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзэрваў, рэзэрвы стратэгічнага ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі і матэрыяльна-тэхнічных сродкаў Узброеных сілаў;
  • распрацоўвае прапановы па разьмеркаваньні ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і іншых матэрыяльных сродкаў між відамі Ўзброеных сілаў, родамі войскаў, адмысловымі і тэрытарыяльнымі войскамі, злучэньнямі, воінскімі часткамі цэнтральнага падпарадкаваньня і арганізацыямі Ўзброеных сілаў;
  • каардынуе распрацоўку нормаў эшэлянаваньня запасаў ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і іншых матэрыяльных сродкаў;
  • удзельнічае ў распрацоўцы прапановаў па праекце рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год у частцы выдаткаў на нацыянальную абарону;
  • ажыцьцяўляе агульнае кіраваньне вайсковымі камісарыятамі, арганізуе іх дзейнасьць па ўліку і плянаваньні закліку грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на тэрміновую вайсковую службу (службу ў рэзэрве) і пастаўках транспартных сродкаў ва Ўзброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фармаваньні пры абвяшчэньні мабілізацыі, а таксама па стварэньні мабілізацыйнага матэрыяльнага рэзэрву;
  • плянуе і каардынуе правядзеньне ў Рэспубліцы Беларусь мерапрыемстваў па ўдасканаленьні і ўніфікацыі воінскага ўліку;
  • ажыцьцяўляе ўлік асабовага складу ва Ўзброеных сілах;
  • плянуе і арганізуе выкананьне мерапрыемстваў па абароне дзяржаўных сакрэтаў, інфармацыйных рэсурсаў, схаванаму кіраваньню войскамі ва Ўзброеных сілах, супрацьдзеяньні тэхнічным сродкам выведак замежных дзяржаваў;
  • арганізуе службу войскаў і ажыцьцяўляе кантроль за яе станам, арганізацыяй і правядзеньнем мерапрыемстваў, зьвязаных з умацаваньнем дысцыпліны і падтрыманьнем правапарадку ва Ўзброеных сілах;
  • вызначае асноўныя напрамкі разьвіцьця ваеннай стратэгіі і апэратыўнага мастацтва;
  • удзельнічае ў распрацоўцы асноўных напрамкаў разьвіцьця ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі;
  • распрацоўвае новыя формы і спосабы прымяненьня Ўзброеных сілаў;
  • распрацоўвае ва ўзаемадзеяньні з органамі вайсковага кіраваньня іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў тэарэтычныя пытаньні павышэньня абароназдольнасьці дзяржавы».

Задачы

Генэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі 
Начальнікі Генштабоў Беларусі і Расеі Алег Белаконеў (зьлева) і Валеры Герасімаў (2014 г.)

Паводле 5-га артыкула Палажэньня «Аб Генэральным штабе Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь» 2006 году, «Асноўнымі задачамі Генэральнага штаба ёсьць:

  • удзел у падрыхтоўцы і рэалізацыі прапановаў па фармаваньні дзяржаўнай палітыкі ў галіне абароны, у тым ліку ваеннай палітыкі i Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыя стратэгічнага плянаваньня абароны дзяржавы;
  • плянаваньне прымяненьня Ўзброеных сілаў і кіраваньня імі;
  • плянаваньне сумеснага прымяненьня Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў (у тым ліку вылучаных у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі) і арганізацыя ўсіх відаў стратэгічнага забесьпячэньня такога прымяненьня;
  • арганізацыя ўзаемадзеяньня і каардынацыя дзейнасьці структурных элемэнтаў вайсковай арганізацыі дзяржавы пры ажыцьцяўленьні стратэгічнага плянаваньня і выкананьні мерапрыемстваў у галіне абароны як у мірны, гэтак і ў ваенны час;
  • кіраваньне стварэньнем і разьвіцьцём адзінай сыстэмы кіраваньня дзяржавай ва ўмовах ваеннай пагрозы і ваеннага часу;
  • падтрыманьне баяздольнасьці і баявой гатоўнасьці Ўзброеных сілаў, арганізацыя і ажыцьцяўленьне бесьперапыннага кіраваньня імі, ажыцьцяўленьне кантролю за стратэгічным разгортваньнем Узброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў;
  • арганізацыя і правядзеньне мерапрыемстваў апэратыўнай і мабілізацыйнай падрыхтоўкі Ўзброеных сілаў, каардынацыя апэратыўнай і мабілізацыйнай падрыхтоўкі іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў у мэтах абароны Рэспублікі Беларусь;
  • плянаваньне мерапрыемстваў па будаўніцтве і разьвіцьці Ўзброеных сілаў і арганізацыя іх выкананьня;
  • плянаваньне падрыхтоўкі ваеннанавучанага рэзэрву, арганізацыя яго воінскага ўліку і ўліку транспартных сродкаў, якія прадстаўляюцца дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі i грамадзянамі Ўзброеным сілам, іншым войскам і воінскім фармаваньням пры іх мабілізацыйным разгортваньні;
  • плянаваньне і арганізацыя абароны дзяржаўных сакрэтаў, інфармацыйных рэсурсаў ва Ўзброеных сілах, схаванага кіраваньня войскамі, службай войскаў;
  • разьвіцьцё тэорыі ваеннага мастацтва, распрацоўка новых формаў і спосабаў прымяненьня Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў у мэтах ўзброенай абароны дзяржавы (у тым ліку сумесна з Генэральным штабам Узброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі па пытаньнях прымяненьня рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі)».

Мінуўшчына

Генэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі 
Мікалай Чуркін, 1-ы начальнік Галоўнага штаба УС Беларусі (фота 2008 г.)

3 сакавіка 1992 году стварылі штаб Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на аснове штаба Беларускай вайсковай акругі. 21 сакавіка 1992 году яго пераўтварылі ў Галоўны штаб Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, які 21 сьнежня 2001 году атрымаў сучаснае найменьне.

22 сакавіка 2006 году ў Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь адчынілі факультэт Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, які за 10 гадоў скончылі каля 200 слухачоў.

Начальнікі

Генэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі 
Аляксандар Чумакоў (2000 г.)
  • Мікалай Чуркін(ru) (1992 — 10 жніўня 1994)
  • Леанід Мальцаў (10 жніўня 1994 — 10 кастрычніка 1995)
  • Аляксандар Чумакоў(be) (8 сьнежня 1995 — 11 студзеня 1997)
  • Міхаіл Казлоў (1 красавіка 1997 — 5 лютага 2001)
  • Сяргей Гурулёў (6 лютага 2001 — 4 сьнежня 2009)
  • Пётар Ціханоўскі (4 сьнежня 2009 — 9 сьнежня 2013)
  • Алег Белаконеў (11 студзеня 2014 — 17 лістапада 2019)
  • Аляксандар Вальфовіч (20 студзеня 2020 — 26 студзеня 2021)
  • Віктар Гулевіч (з 11 сакавіка 2021 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Генэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі БудоваГенэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі ПаўнамоцтвыГенэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі ЗадачыГенэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі МінуўшчынаГенэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі КрыніцыГенэральны Штаб Узброеных Сілаў Беларусі Вонкавыя спасылкіГенэральны Штаб Узброеных Сілаў БеларусіГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Браніслаў ТарашкевічЛеанард ПацейПолацакПрыматыПарнаграфія ў ЗШАБеларуская моваМэдыяВікіКрычаўскі палацЯва (імя)Красны Бераг (Гомельская вобласьць)Унівэрсальны каардынаваны часТадзіяна КляшторнаяЗянон Пазьняк25 красавіка.slВільняПарнаграфія ў ЧэхііВіктар ГардзейУладзімер ПуцінРыгор КастусёўВагінальны сэксВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)Жан-Поль СартрЛявон ВаласюкПокуцьРаман СкірмунтMemento moriМастурбацыяЛявон ВашкоКарлес ПудждэмонЭўропаЭль НіньнёМікіта КрыўцоўПАладкіЯганэсбургМастацкі творНацыяналізмЯнка КупалаЮлі ТаўбінАнальны сэксГенадзь ПашкоўСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіКантмінMelbetМаксім ГарэцкіВінцэсь МудроўБанкаўскі рахунакМачанкаЭўразьвязВэб-дызайнБесьпілётнікКастусь КаліноўскіСяржук Сокалаў-ВоюшЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)Ігар СідарукАндрэй АлександровічHromadske.TVВіды сувязі словаўПростыя сказыГама (літара)Сярэдняя школа №104 (Менск)ІнфляцыяВіцебская вобласьцьАнатоль СысАрмэніяСакрат ЯновічЦеплавы рухавікАндраш ШэфэрАдам МіцкевічПратэстанцкая Рэфармацыя🡆 More