Частасьць

Ча́стасьць, часьціня́ (частата́) — фізычная велічыня, характарыстыка ўсякіх працэсаў, якія паўтараюцца рэгулярна.

Частасьць паказвае, колькі пэрыядаў працэсу адбываецца за адзінку часу. Вымяраецца ў гэрцах.

Частасьць
Ілюстрацыя частасьці бліскаў сьвятла ад найменьшай (угары) да найбольшай (унізе). f — частасьць у гэрцах (Гц), то бок колькасьць бліскаў за сэкунду. T — пэрыяд, выражаны ў сэкундах, то бок колькасьць сэкундаў на адзін бліск. T і f — узаемна адваротныя велічыні.

Да рэгулярных працэсаў належаць як пэрыядычныя (ваганьні, вярчэньні), так і выпадковыя працэсы, якія адбываюцца непэрыядычна, аднак з пэўнай заканамернасьцю. Частасьць — адна з асноўных характарыстык шматлікіх працэсаў у прыродзе і тэхніцы. Частасьць гукавой хвалі ўспрымаецца чалавечым вухам як тон, частасьць электрамагнітнай хвалі сьветлавога дыяпазону ўспрымаецца чалавечым вокам як колер.

Адзінкі вымярэньня

Адзінкаю вымярэньня частасьці ў Міжнароднай сыстэме адзінак ёсьць гэрц (Гц), названы ў гонар нямецкага фізыка Гайнрыха Гэрца.

Частасьць — адваротная велічыня да пэрыяду T: ν = 1/T.

Частасьць 1 мГц (10−3 Гц) 1 Гц (100 Гц) 1 кГц (10³ Гц) 1 МГц (106 Гц) 1 ГГц (109 Гц) 1 ТГц (1012 Гц)
Пэрыяд 1 кс (10³ с) 1 с (100 с) 1 мс (10−3 с) 1 мкс (10−6 с) 1 нс (10−9 с) 1 пс (10−12 с)

Для характарыстыкі разнастайных працэсаў на практыцы зручна выкарыстоўваць таксама іншыя адзінкі, напрыклад, частасьць вярчэньня ў мэханічных прыладах і рухавіках часта пазначаецца ў колькасьці абаротаў на хвіліну (пазначэньне: аб/хв, 1/хв, хв−1) ці абаротаў на сэкунду (пазначэньне: аб/с, с−1).

Вызначэньне

Адрозьніваюць лінейную частасьць і цыклічную частасьць.

Лінейная частасьць — гэта колькасьць пэрыядычных працэсаў за сэкунду. Лінейная частасьць звычайна пазначаецца грэцкай літарай ν або лацінскай літарай f.

    Частасьць 

дзе T — пэрыяд.

Цыклічная або кутняя частасьць — гэта колькасьць ваганьняў за 2π сэкундаў. Цыклічная частасьць звычайна пазначаецца грэцкай літарай ω.

Цыклічная частасьць выкарыстоўцаецца ў формулах для таго, каб не пісаць множнік 2π, але лікавыя значэньні прыводзяцца для лінейнай частасьці.

Калі кажуць, што тактовая частасьць кампутара 1,8 ГГц, або, што чалавек чуе гукі частасьцю ад 20 Гц да 20000 Гц, маецца на ўвазе менавіта лінейная частасьць ν.

Крыніцы

Tags:

Гэрц (адзінка вымярэньня)Фізычная велічыняЧас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Надвор’еМіжнародны стандартны кніжны нумарМагдэбурскае праваЧашніцкі раёнРазмаўляем па-беларускуБывайце здаровыВаляр’ян ЯнушкевічВіктар ШымукМікола ГусоўскіПапаГАЗ-53Нямецка-савецкая вайнаШыла (неадназначнасьць)Мікола ПапекаСьпіс самых высокіх будынкаў Г’юстануГрамадзкі набытакПрыметнікПарнаграфія ў ЧэхііПункт (баскетбол)ГазлайтынгНавіныЁсіф СталінЭнэргіяПахаваньне Гедзіміна (карціна Казімера Альхімовіча)Пошукавая аптымізацыяРост (імя)Станіслаў ЯроцкіТутэйшыя (п’еса)Вітарыну АнтунішПавал ЛюцькоМерацкая ратушаБеларусь (выдавецтва)Сяржук Доўгушаў1874754РадзімічыМаксім БагдановічФундацыя «Вікімэдыя»АховаДвукроп’еПастава на каленяхПінскБелсатПольская акадэмія навукГеаграфічныя каардынатыНайробі (правінцыя)ДамавандМіхась Забэйда-СуміцкіБеластоцкае ваяводзтваЧарнобыльская катастрофаАндрэй ГрамыкаУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціВід (імя)ГаўдСьмерць МаргераЛетуваВалянцін ЕрмаловічГішпаніяРоварБэрнардНясьвіж🡆 More