Інжынэрная Справа: дастасоўная навука

Інжынэ́рная спра́ва, інжынэ́рыя (па-француску: Ingénierie, таксама інжынірынг ад анг.

Engineering, зыходна ад лац. Ingenium — вынаходлівасьць; выдумка; веды, майстэрскі) — вобласьць чалавечай інтэлектуальнай дзейнасьці, дысцыпліна, прафэсія, задачай якой зьяўляецца прымяненьне дасягненьняў навукі, тэхнікі, выкарыстаньне законаў і прыродных рэсурсаў для вырашэньня канкрэтных праблемаў, мэтаў і задач чалавецтва.

Інжынэрная Справа: Этымалёгія, Гісторыя, Крыніцы
Паравы рухавік Вата, які стаўся сымбалем прамысловай рэвалюцыі

Інакш кажучы, інжынэрыя ёсьць сукупнасьць прац прыкладнога характару, якая ўключае перадпраектныя тэхніка-эканамічныя дасьледаваньні й абгрунтаваньні плянаваных капіталаўкладаньняў, неабходную лябараторную й экспэрыментальную дапрацоўку тэхналёгіяў і прататыпаў, іхную прамысловую прапрацоўку, а таксама наступныя паслугі й кансультацыі. Спэцыялістамі, які займаюцца інжынэрай справай называюць інжынэрам. Шырокая інжынэрная дысцыпліна ўключае ў сябе шэраг больш спэцыялізаваныя паддысцыпліны, кожная зь якіх мае больш канкрэтны акцэнт на пэўныя вобласьці навукі й тэхналёгіі.

Этымалёгія

Інжынэрыя існуе са старажытных часоў, калі людзі зрабілі фундамэнтальныя вынаходзтвы, як то вынаходзства шківа, рычага й кола. Кожнае з гэтых вынаходзтваў, у адпаведнасьці з сучасным вызначэньнем тэхнікі, выкарыстоўвае асноўныя мэханічных прынцыпы для распрацоўкі карысных інструмэнтаў і аб’ектаў.

Тэрмін «інжынэрыя» сам па сабе мае значна больш позьнюю этымалёгію, якая вынікае са слова «інжынэр», якое ў сваю чаргу ўзыходзіць да 1325 году, калі слова engine’er (у літаральным сэнсе — «той, хто прыводзе ў дзеяньне рухавік»), першапачаткова азначала «канструктара ваенных машынаў». Такім чынам панятак «рухавік» ставіўся да ваеннай машыны, гэта значыць да мэханічнага збудаваньня, якое выкарыстоўвалася ў вайне, як то катапульта. На сёньняшні дзень гэтае вызначэньне слова «інжынэрыя» састарэла, аднак прыкметным выключэньнем састарэлага выкарыстаньня й па сёньняшні дзень ёсьць ваенна-інжынэрныя корпусы, як то інжынэрны корпус арміі ЗША.

Слова «рухавік» у сваю чаргу ёсьць яшчэ больш старажытным, і ў канчатковым рахунку, яно выніке з лацінскага слова ingenium (каля 1250 году), што азначае «прыроджаная якасьць, асабліва разумовыя здольнасьці».

Пазьней, для канструяваньня грамадзянскіх структур, як то мастоў і будынкаў, сфармаваўся новы панятак «цывільная інжынэрыя», які ўвайшоў у лексыкон як спосаб правесьці адрозненьне паміж той дысцыплінай, якая спэцыялізуецца на будаўніцтве неваенных праектаў і той, якая ставіцца да ваеннай тэхнікі.

Гісторыя

Антычнасьць

Інжынэрная Справа: Этымалёгія, Гісторыя, Крыніцы 
Мадэль рымскага вадзянога збожжавага млына, апісаная Вітрувіюсам.

Фарос Александрыйскі, піраміды ў Эгіпце, Вісячыя сады Сэміраміды, Акропаль і Парфэнон у Грэцыі, рымскія аквэдукі, Вія Апія й Калізэй, Тэатыўакан, гарады й піраміды імпэрыяў мая, інкаў і ацтэкаў, Вялікая Кітайская сьцяна, храм Брыхадэшварар й грабніцы Індыі, сярод шматлікіх іншых, ёсьць сьведчаньнем вынаходлівасьці й майстэрства старажытных грамадзянскіх і ваенных інжынэраў.

Самым раньнім вядомым інжынэрам-будаўніком быў Імхатэп. У якасьці аднаго са службовых асобаў фараона Джасэра, ён, верагодна, распрацаваў і кіраваў будаўніцтвам пірамідаў Джасэра ў Сакары ў Эгіпце каля 2630—2611 гадоў да н. э.. Ён таксама быў адказным за першае вядомае выкарыстаньне калёнаў у архітэктуры.

У Старажытнай Грэцыі былі створаны машыны, як у грамадзянскай, гэтак і ў ваеннай галінах інжынэрыі. Мэханізм Антыкітэра ёсьць першым вядомым мэханічным кампутарам, а мэханічных вынаходзтвы Архімэда зьяўляюцца прыкладамі раньняга машынабудаваньня. Некаторыя з вынаходзтваў Архімэда, а таксама мэханізм Антыкітэра патрабуюць глыбокія ведаў дыфэрэнцыяльнай перадачы або плянэтарнай перадачы, два ключавых прынцыпы ў машыннай тэорыі, з дапамогаў якіх былі распрацаваны зубчастых перадачы ў прамысловай рэвалюцыі, і да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца сёньня ў самых розных галінах, як то робататэхніка й аўтамабільная тэхніка.

Кітайскія, грэцкія й рымскія войскі выкарыстоўвалі складаную ваенную тэхніку й вынаходзтвы, як то артылерыю, якая была распрацавана грэкамі каля IV стагодзьдзя да н. э., трырэмы, балісты й катапульты. У Сярэднявеччы ваеннымі інжынэрамі быў распрацаваны трэбушэт.

Эпоха Рэнэсанса

Першым інжынэрам-электрыкам лічыцца Ўільям Гілбэрт, які ў 1600 годзе выдаў публікацыю «De Magnete», у якім упершыню выкарыстоўваецца тэрмін «электрычнасьць».

Першая паравая машына была пабудавана ў 1698 годзе інжынэрам-мэханікам Томасам Сэвэры. Разьвіцьцё гэтай прылады прывяло да прамысловай рэвалюцыі ў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі пасьля таго, улічваючы пачатак масавай вытворчасьці.

З ростам інжынэрыі як прафэсіі ў XVIII стагодзьдзі тэрмін інжынэрная справа стаў прымяняцца да больш вузкай практычнай сфэры навукі, у цеснай сувязі з матэматыкай і натуральнымі навукамі. Акрамя таго, у дадатак да ваенна-грамадзянскай сфэры да панятка было далучана мэханістычнае мастацтва.

Крыніцы

Глядзіца таксама

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Інжынэрная Справа ЭтымалёгіяІнжынэрная Справа ГісторыяІнжынэрная Справа КрыніцыІнжынэрная Справа Глядзіца таксамаІнжынэрная Справа Вонкавыя спасылкіІнжынэрная СправаАнгельская моваЛацінская моваНавукаТэхнікаФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Летнія Алімпійскія гульні 2020 годуПрыметнікСьцяг БеларусіІнтэлектуальная ўласнасьцьІвонка СурвілаБісэксуальная парнаграфіяМаёмасьцьЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)Парнафільм у ФранцыіУкраінцыАнжаліка АгурбашСьпіс палітычных партыяў БеларусіМіхал Баброўскі25 сакавікаАдам МіхнікСтыў ДжобсБ̣Пятрусь БроўкаБеларусыЛетувісыЭнцыкляпэдыяЗборная Аргентыны па футболеДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьСалідарнасьць (прафсаюз)Ваеннае становішчаВарацэвічыУладзіслаў ПаўлюкоўскіСтаніслаў МанюшкаВялікая сініцаАлаіза ПашкевічЮр’яРаспад СССРАтэізмДругая сусьветная вайнаГайла (імя)Міцкевіч на скале Аю-ДагАўганска-савецкая вайнаSun MicrosystemsШахматыВайна ў ВіетнамеГімн Беларускай ССРБеларуская літаратураГомельКрымУладзімер ДубоўкаАргульПратэсты ў Польшчы (1970)КунілінгусАрлінгтан (Тэхас)Юльян ДрэйзінСяржук Сокалаў-ВоюшМоваЯзэп НайдзюкКубінскі крызісЛязо Окама1980ЛохВітаўтСлонімская гарадзкая арганізацыя БНФКітайФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўЦэнтральная разьведвальная ўправаПрастытуцыя ў Беларусі🡆 More