Вялікая Сініца: від птушак

Вялі́кая сіні́ца (па-лацінску: Parus major) — самы буйны і найболей шматлікі з усіх сустракаемых у Беларусі відаў сініцавых птушкаў.

Насяляе ў Эўропе, Азіі і Паўночна-заходняй Афрыцы. У дзікай прыродзе сустракаецца ў разнастайных лясах, звычайна на адкрытых участках, узьлесках, па берагах вадаёмаў. За невялікім выключэньнем, размножваецца з канца студзеня па верасень, робячы два кладзеньня за сэзон. Гняздуецца ў дуплах і пустэчах дрэваў, а таксама ў разнастайных нішах як прыроднага, так і антрапагеннага паходжаньня.

Вялікая Сініца: Апісаньне, Фотагалерэя, Крыніцы
Вялікая сініца

Імкнецца да жыльля чалавека, часта сустракаецца ў буйных гарадах і іншых насэленых пунктах, у прыгарадах, у садах і парках. Сілкуецца пераважна дробнымі казуркамі і іншымі бесхрыбтовымі. Зьнішчаючы вялікую колькасьць шкоднікаў лесу, прыносіць несумнеўную карысьць прыродзе. Узімку зьбіваецца ў зьмяшаныя зграйкі зь іншымі птушкамі і вандруе ў пошуках карма. Ахвотна наведвае кармушкі, дзе корміцца семечкамі сланечніка, несоленым салам, сьліўкамі з малочных пакетаў.

Апісаньне

Вонкавае аблічча

Рухомая, вяртлявая птушка. У Эўропе самая буйная сініца — памерам прыкладна з вераб’я, мае досыць доўгі хвост. Даўжыня 13—17 гл, маса 14—21 г, размах крылаў 22—26 гл. Мае даволі яркае апярэньне, сярод іншых птушкаў вылучаючыся першым чынам ярка-жоўтым брушкам з «гальштукам» — шырокаю чорнаю паласою ад грудзей да задка. Верх галавы, ці капялюшык, чорны зь сінім мэталічным бляскам. Шчокі белыя. На патыліцы жаўтлява-белая пляма. Вакол шыі чорная паласа-нашыйнік, горла і грудзі чорныя зь невялікім блакітнаватым адлівам. Сьпіна жоўта-зялёная або блакітнавата-шэрая зь невялікім аліўкавым адценьнем на плячах, крылы і хвост блакітнаватыя. На трох крайніх рулявых маюцца белыя вяршыні, разам утваралыя папярочную сьветлую палоску. На крыле таксама прыкметная тонкая белая папярочная паласа.

Самкі падобныя на самцоў, аднак у цэлым трохі больш цьмяныя — чорныя тоны на галаве і грудзі маюць больш цёмна-шэрае адценьне, нашыйнік і чорную паласу на пузе танчэй і часам можа перарывацца. Аблямоўка на верхніх і сярэдніх крылах хутчэй зелянява-шэрая, чым чым зелянява-сіняя ў самцоў. Падхвосьцее бялейшае. Маладыя птушкі падобныя на самкаў, аднак капялюшык у іх хутчэй бураваты або буровата-аліўкавы, а пляма на патыліцы маленькая і расплывістая. У відзе добра выяўлена геаграфічная зьменлівасьць — вылучаюць больш за 30 падвідаў, выдатных па адценьнях афарбоўкі сьпіны, надхвосьці, грудзі, бакоў, інтэнсіўнасьці белага колеру на рулявых. Акрамя таго, шэраг падвідаў дэманструюць невялікія экалягічныя адрозьненьні.

Фотагалерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вялікая Сініца АпісаньнеВялікая Сініца ФотагалерэяВялікая Сініца КрыніцыВялікая Сініца ЛітаратураВялікая Сініца Вонкавыя спасылкіВялікая СініцаБеларусьБіялягічны відЛацінская моваПтушкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аўстралійскія АльпыІндаэўрапейскія мовыХэрсонРымейкаМы выйдзем шчыльнымі радамі.rwІгумен22.myГадуцішкіКілямэтарЗянон ПазьнякЯкуб КоласІгар ТурПрапаршчыкБерасьце.anБірутаГораждзеМінэт.neToyota.cuРасеяЖнівеньскі путч.alЯвілЮры Селівёрстаў1926.tdЛіцьвіны16Нямецкая імпэрыя2020.pr.io20021326ФПершая Ўстаўная граматаБеларуская думка (1919).in.tpСанкт-Пецярбург.nzДрысаВалеры МаракоўХвойнікі2014Прэзыдэнт БеларусіБеларуская энцыкляпэдыяЛатвія.ro.lvГерманішкіАмсьціслаўМараньнёнКарэйваАнаплязмаБутывіл.va27 сакавікаВыруЛацінская моваПалкоўнік1980Memento mori🡆 More