Вольна

Во́льна — вёска ў Беларусі, на рацэ Рудзіцы.

Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 678 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы; на аўтамабільнай дарозе СталавічыМір.

Вольна
трансьліт. Voĺna
Траецкая царква
Траецкая царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Вольнаўскі
Насельніцтва: 678 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225367
СААТА: 1204807016
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°17′54″ пн. ш. 26°13′49″ у. д. / 53.29833° пн. ш. 26.23028° у. д. / 53.29833; 26.23028 26°13′49″ у. д. / 53.29833° пн. ш. 26.23028° у. д. / 53.29833; 26.23028
Вольна на мапе Беларусі ±
Вольна
Вольна
Вольна
Вольна
Вольна
Вольна
Вольна Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вольна — старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне. Да нашага часу тут захаваліся сядзібна-паркавы комплекс Сьлізняў, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў, і царква Сьвятой Тройцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся манастыр базылянаў (XVIII ст.), зруйнаваны расейскімі ўладамі, і палац Сьлізьняў (XIX ст.), зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню ўпамінаецца ў сярэдзіне XVI ст. як сяло Вольнае. У 1567 годзе маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Юрыя Хадкевіча, які выстаўляў у войска 4 коньнікі. У 1571 годзе Вольна перайшла да Соф’і Слуцкай, а пазьней да Астафея Валовіча. У гэты час на тэрыторыі сядзібы былі 4 дамы, скляпы («піўніцы»), бровар, іншыя гаспадарчыя будынкі. Каля маёнтку разьмяшчаліся царква, млын і карчма.

У 1632 годзе ўладальнікі Вольна стольнік наваградзкі Крыштап Каменскі і яго жонка Алена Друцкая-Горская фундавалі ў вёсцы царкву і манастыр базылянаў. У 1768 годзе базыляне збудавалі ў Вольне мураваную царкву Сьвятой Тройцы. Пры базылянскім манастыры існавала школа, у якой навучаўся мастацтвазнавец, архітэктар і скульптар Рафал Сьлізень.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вольна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Чэрніхаўскай воласьці Наваградзкага павету. Некаторы час у маёнтку працаваў паэт Ян Чачот.

У 1839 годзе расейскія ўлады ліквідавалі манастыр базылянаў. У яго будынкі ў 1840 годзе перавялі жаночы манастыр Маскоўскага патрыярхату з Наваградку, які праіснаваў да 1873 году. У 1879 годзе мясцовы прыход налічваў каля 5 тыс. вернікаў (зь іх 5 % пісьменных). На 1886 год у сяле Вольне быў 61 двор, дзеяла царква, працавала народная вучэльня (адкрылася ў 1863 годзе), побач зь сялом — вінакурны завод і млын. У 1890 годзе адкрылася царкоўна-прыходзкая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Вольне было 99 двароў, дзеяла царква, працавалі народная вучэльня (у 1900 годзе 100 хлопчыкаў, настаўніца Г. Тарановіч), хлебазапасны магазын, кузьня, шынок; існаваў помнік у гонар вызваленьня сялянаў ад прыгоннай залежнасьці. На 1909 год — 107 двароў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вольна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вольна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 125 двароў, побач зь вёскай існаваў аднайменны фальварак (7 двароў). 27 сьнежня 1925 году Вольна стала цэнтрам гміны.

У 1939 годзе Вольна ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Гарадзішчанскага раёну, з 25 сьнежня 1962 году Баранавіцкага раёну Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай вобласьцяў. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

На 1970 год у Вольне было 336 двароў, на 1992 год — 341, на 1998 год — 370, на 2005 год — 316. У 2000-я гады Вольна атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1886 гады — 470 чал.; 1897 год — 341 чал.;
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 724 чал. у вёсцы Вольне і 35 чал. у фальварку Вольне; 1939 год — 941 чал.; 1959 год — 641 чал.; 1970 год — 519 чал.; 1992 год — 898 чал.; 1996 год — 861 чал.; 1998 год — 854 чал.; 1999 год — 808 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 764 чал.; 2010 год — 678 чал.

Інфраструктура

У Вольне працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

Цэнтар экспэрымэнтальнай базы «Вольна-Чэрніхава».

Турыстычная інфармацыя

Вольна 
Палац, да 1939 г.

Інфраструктура

Дзее Вольнаўскі краязнаўчы музэй (адкрыўся ў 1995 годзе пры школе). Будынак дома культуры ўпрыгожвае мэмарыяльная дошка ў памяць скульптара Рафала Сьлізьня.

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Манастыр базылянаў (XVIII ст.)
  • Палац Сьлізьняў (XIX ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Вольна  Вольнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вольна ГісторыяВольна НасельніцтваВольна ЭканомікаВольна Турыстычная інфармацыяВольна ГалерэяВольна КрыніцыВольна ЛітаратураВольна Вонкавыя спасылкіВольнаАграгарадокБаранавіцкі раёнБаранавічыБеларусьБерасьцейская вобласьцьВольнаўскі сельсаветМір (Гарадзенская вобласьць)ПагарэльцыРудзіцаСталовічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ян ГляўбіцКанюшынаКаліфорніяКрыжГісторыя Летувы30 красавікаПадзелы Рэчы ПаспалітайЭўрапейскі ЗьвязВэб-сайтКанада1918Старое места (Ерусалім)БальшавікіРодныя гоні (1927)МінэтАлесь СавіцкіАмонімСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіПалестынцыКляса (праграмаваньне)Беларускае нацыянальнае адраджэньнеПавал ДураўЛеанід ГалубовічЗакон ПарэтаВільдаViberEnejБАТЭ БарысаўВалійская моваПростыя сказыГратэскЦытрусЭнэргіяАрктыкаЧэрвеньСяргей СматрычэнкаГрэбляРусіфікацыя БеларусіІсьляндзкі коньМазырскі паветВэб-дызайнВерасеньЭлектронная поштаВіктар ШніпМаладэчнаАрыштВасіль БыкаўНаркотыкСьвятая ЛюцыяЛацінская моваПарнаграфія ў БеларусіКарта растэрміноўкіЗбожжаІзраільІндыяКрысталь БойдГісторыя БабруйскуФіксікіЖанчына зьверхуURLГалосныяАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыАтлянтычны гандальАлесь АркушСкураБеларусьБеларуская моваДзяржаўны лад Рэспублікі Беларусь🡆 More