Аўкштайцкі Дыялект

Аўкшта́йцкі дыяле́кт (лет.

Aukštaičių tarmė) — у тэрміналёгіі летувіскіх мовазнаўцаў назва аднаго з дыялектаў летувіскае мовы, на якім размаўляюць у сучасных афіцыйных летувіскіх этнаграфічных рэгіёнах «Аўкштайція», «Дзукія» і «Сувалкія». Складае аснову літаратурнае летувіскае мовы. Частка гістарычнае жамойцкае мовы — архаічных гаворак ваколіцаў Коўна, Шаўляў і Клайпеды.

Аўкштайцкі дыялект
Aukštaičių tarmė
Ужываецца ў Летуве
Рэгіён «Аўкштайція», «Дзукія», «Сувалкія»
Колькасьць карыстальнікаў няма ацэнак
Клясыфікацыя Індаэўрапейскія мовы
Афіцыйны статус
Коды мовы
Аўкштайцкі Дыялект
Мапа дыялектаў летувіскае мовы (Зінкявічус, Гірдэніс, 1965 г.). Гаворкі аўкштайцкага дыялекту пазначаюцца адценьнямі зялёнага й сіняга колераў. Больш падрабязную легенду гл. у апісаньні, націснуўшы на файл.

Клясыфікацыя

Паводле клясыфікацыі, прапанаванай летувіскімі лінгвістамі Зігмасам Зінкявічусам і Алексасам Гірдэнісам, аўкштайцкі дыялект падзяляецца на тры паддыялекты, якія адрозьніваюцца адзін ад аднаго паводле крытэру вымаўленьня зьмяшаных дыфтонгаў an, am, en, em і літараў з дыякрытычным знакам «агонэк», ą ды ę:

  • Заходнеаўкштайцкі. Ёсьць найбліжэйшым да стандартнае летувіскае мовы, захоўвае вымаўленьне дыфтонгаў і галосных. Сваім парадкам падзяляецца на дзьве гаворкі:
    • Ковенскую. Пашыраную перадусім у афіцыйным этнаграфічным рэгіёне «Сувалкія». У ёй выразна вылучаюцца даўжыня і кароткасьць галосных гукаў, а таксама націскныя канчаткі словаў.
    • Шавельскую. Мае пашырэньне ў паласе паміж рэгіёнамі «Жэмайція» і «Аўкштайція». У гэтай гаворцы існуе зьява амаль паўсюднага скарачэньня ненаціскнога падоўжанага галоснага (dumẽlis замест dūmelis (бел. «дымок»), vãgis замест vagys (бел. «злодзей»), lãpu замест lapų (бел. «лісьце»)) і перасоўваньня націску з канцу слова (напрыклад, ràsa замест rasà (бел. «расá»), tỹliu замест tyliù (бел. «я маўчу»), žmònos замест žmonõs (бел. «жонкі»)).
  • Паўднёвааўкштайцкі. У вымаўленьні захоўваюцца дыфтонгі, аднак ą ды ę замяняюцца на ų ды į (напрыклад, (žųsis замест žąsis (бел. «гусь»), skįsta замест skęsta – (бел. «тоне»)). Пашыраны ў асноўным у рэгіёне «Дзукія» і праз гэта вядомая пад назвай дзукійская.
  • Усходнеаўкштайцкі. Мае рысы зьмены некаторых дыфтонгаў (напрыклад, pasumda замест pasamdo (бел. «найманьне»), romstis замест ramstis (бел. «падтрымка»)) і некаторых галосных з знакам «агонэк» (напрыклад, grųštas або groštas замест grąžtas (бел. «сьвідраваць»), grįšt замест gręžti (бел. «сьвідраваць»)). Пашыраны галоўным парадкам у рэгіёне «Аўкштайція», падзяляецца на шэсьць падгаворак.

Крыніцы

Літаратура

  • Janina Jašinskienė Tradicijos. Iliustruota Lietuvos enciklopedija. — Kaunas: Šviesa, 2005. — 55 с. — ISBN 5-430-04158-0

Tags:

АўкштотаДзукіяЖамойцкая мова (неадназначнасьць)КлайпедаКоўнаЛетуваЛетувіская моваЛітаратурная моваСувалкіяШаўлі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сувязь (тэхніка)ЖырандоляЛірыкаРасеяНацыяналізацыяЖывапісЧасьціна мовыТутэйшыя (фільм, 2007)БуценьДзейнікСалігорскІнданэзіяСтаніслаў МанюшкаБеларуская АЭСМіхаіл ГуцарыеўЧарнобыльская катастрофаБабёрМухаедыСэкс па тэлефонеГісторыя МенскуСямейныя традыцыі славян (манэты)Віленскі ўнівэрсытэтЗлучнікАзіяСуд Маскоўскага раёну (Менск)ГомасэксуальнасьцьКліменці ШутМікола ГусоўскіHromadske.TVКазахстанВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняКітабыВялікае Княства ЛітоўскаеБаранавіцкі раёнЯн ЗбажынаSQLПошукавая аптымізацыяТаксіЛацкая моваМакс ШчурРужанецВячаслаў АдамчыкНіл Гілевіч@Zuzana (зброя)Маладняк (часопіс)Моладава (Берасьцейская вобласьць)Кірыл КоктышГрамадзянінГалерэяЮрась СьвіркаГрэбляРоднае слова (часопіс)Уладзімер Арлоў (гісторык)Сьпіс гарадоў Беларусі202428 красавікаЛіза КудроўВольга КараткевічАлег ЖданРодныя гоні (1927)КонаАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьВікіпэдыяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуІмёны ліцьвінаўМікіта НескаромныХарвацкая мова🡆 More