Зігмас Зінкявічус

Зі́ґмас Зінкя́вічус (лет.

Zigmas Zinkevičius; 4 студзеня 1925, Юодаўсяй(lt), цяпер Вілкамірскі раён — 20 лютага 2018) — летувіскі лінгвіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, дзейны сябар Летувіскай акадэміі навук. Аўтар працаў у галіне індаэўрапеістыкі (балтыстыкі), балта-славянскіх моўных стасункаў, праблемаў летувіска-расейскага дзьвюхмоўя, анамастыкі. Дасьледаваў яцьвяскую мову, гісторыю і дыялекты летувіскае мовы.

Зіґмас Зінкявічус
Zigmas Zinkevičius
Зігмас Зінкявічус
Дата нараджэньня 4 студзеня 1925(1925-01-04)
Месца нараджэньня Юодаўсяй
Дата сьмерці 20 лютага 2018(2018-02-20) (93 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Месца пахаваньня
Месца вучобы Віленскі ўнівэрсытэт
Занятак мовазнаўца, гісторык, прафэсар унівэрсытэту, палітык
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы
Узнагароды

Жыцьцяпіс

Скончыўшы ў 1945 року гімназію ў Вількаміры, паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў лінгвістыку. У 1955 абараніў доктарскую дысяртацыю па тэме «Гістарычныя рысы залежных займеньнікаў у летувіскай мове». У 1956—1962 быў дэканам факультэту гісторыі і філялёгіі Віленскага ўнівэрсытэту. За сваю працу «Летувіская дыялекталёгія» (1966) Зіґмас Зінкявічус атрымаў ступеню габілітаванага доктара, а цераз два рокі стаў прафэсарам. У 1973 атрымаў пасаду загадчыка катэдры летувіскай мовы Віленскага ўнівэрсытэту. З 1988 — загадчык катэдры балтыйскае філялёгіі.

Чалец Каралеўскай швэдзкай акадэміі пісьмовасьці, гісторыі і старажытнасьці (1982), Летувіскае акадэміі навук (1990), Нарвэскае акадэміі навук (1991), Летувіскае каталіцкае акадэміі навук (1991) і Латвійскае акадэміі навук (1995). Валодае ангельскай, беларускай, нямецкай, польскай, расейскай, украінскай і францускай мовамі. Зінкявічус лічыцца адным з найбольш цытаваных летувіскіх лінгвістаў.

У 1996—1998 — міністар адукацыі і навукі Летувы. У 1999 абраны старшынём хрысьціянска-дэмакратычнае партыі. У 2000—2004 быў дэпутатам Сэйму Летувы.

Летувізацыя

У сваёй кнізе «Ўсходняя Летува ў мінулым і сучаснасьці» (лет. «Rytų Lietuva praeityje ir dabartyje», у 1996 годзе выйшаў расейскі пераклад рас. «Восточная Литва в прошлом и настоящем») заклікае замяніць навуковы тэрмін старабеларуская мова «больш карэктным» — «канцылярская славянская мова Летувіскай дзяржавы»:

Зігмас Зінкявічус 

…гэтая пісьмовая мова выкарыстоўвалася выняткова ў дзяржаўнай канцылярыі і зьнікла, як толькі была замененая польскай мовай

Зігмас Зінкявічус 

У расейскім перакладзе імёны вялікіх князёў літоўскіх падаюцца выняткова з канчаткамі «-us» і «-as»: Міндаўгас, Гедымінас, Альгердас, Вітаўтас і г. д. Гісторык і мовазнаўца Мікалай Нікалаеў зьвяртае ўвагу на тое, што Зінкявічус зьмешвае навуковае дасьледаваньне зь летувіскім нацыяналізмам, замоўчваючы і ігнаруючы нязручныя для летувісаў факты.

Прэміі і ўзнагароды

  • Летувіская дзяржаўная прэмія, 1968
  • Прэмія Гердэра, 1994
  • Прэмія Казімера Бугі Летувіскае акадэміі навук, 1995
  • Камандорскі крыж Ордэна вялікага князя Гедыміна, 1995
  • Прэмія нацыянальнага прагрэсу (па-летувіску: Nacionalinė pažangos premija), 2007

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Зігмас Зінкявічус ЖыцьцяпісЗігмас Зінкявічус ЛетувізацыяЗігмас Зінкявічус Прэміі і ўзнагародыЗігмас Зінкявічус КрыніцыЗігмас Зінкявічус Вонкавыя спасылкіЗігмас Зінкявічусlt:JuodausiaiАнамастыкаВіленскі ўнівэрсытэтВілкамірскі раёнЛетувіская моваЯцьвяская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Царства (біялёгія)Тадзіяна КляшторнаяБеларуская літаратураАршанскі чыгуначны вузелM (неадназначнасьць)БабёрІсьляндзкі коньПарнафільм у ФранцыіГомасэксуальнасьцьЖырандоляЧэрвеньПаўлінка (п’еса)Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануГалоўная старонкаСафі ЭвансАдлігаТыраспальСямён ШарэцкіСаргельРужанецАртур ВольскіКасмадром імя Сатыша ДгаванаГрэбляМіжнародны стандартны кніжны нумарАпавядальны сказКарбоўцыБобраСан-ФранцыскаЛеанід ДайнекаДаніла ЖульпаШвэдзкая мова@Джулія ТэйларЛюдміла СільноваСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПрыназоўнікРАУСПавал ДураўАлесь БадакЛюбарт (імя)Ягор ВосіпаўАндрусь ГорватАлег ЖданКнігаАнатоль ЗэкаўАзіяГенадзь Валер’евіч Шутаў10 студзеняМоладава (Берасьцейская вобласьць)1467Юрась СьвіркаЗямля пад белымі крыламіЯблыкРусіфікацыя БеларусіСавушкін прадуктІгар СідарукЛеанід ГалубовічМікола МаляўкаFTPДзікУзвышша (часопіс)БДСМЗьміцер СанькоДжынсавая рэвалюцыяПольшчаГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўРука (імя)Міхась Пазьнякоў🡆 More