Антокальскія Могілкі

Помнік гісторыі
Антокальскія могілкі
лет. Antakalnio kapinės
Антокальскія вайсковыя могілкі
Антокальскія вайсковыя могілкі
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°41′55.72″ пн. ш. 25°19′17.86″ у. д. / 54.6988111° пн. ш. 25.3216278° у. д. / 54.6988111; 25.3216278 25°19′17.86″ у. д. / 54.6988111° пн. ш. 25.3216278° у. д. / 54.6988111; 25.3216278
Першае згадваньне 1809
Антокальскія могілкі на мапе Летувы
Антокальскія могілкі
Антокальскія могілкі
Антокальскія могілкі
Антокальскія Могілкі Антокальскія могілкі на Вікісховішчы

Анто́кальскія мо́гілкі — помнік гісторыі ў Вільні. Знаходзяцца ў паўночна-ўсходняй частцы места, на Антокалі. Складаюцца з трох нэкропаляў: рэшткаў цьвінтару пры касьцёле Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, цьвінтару парафіі пад такой самай назвай і былых вайсковых могілак.

Гісторыя

Цяперашнія Антокальскія вайсковыя могілкі ўтварыліся ў 1809 годзе як шпітальныя і ад пачатку займалі плошчу 3,94 га. У 1830 годзе ўтварыўся цьвінтар пры касьцёле Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

У 1844 годзе шпітальныя могілкі пашырыліся на 2,18 га. На прапанову віленскага біскупа ў 1850 годзе тут заснавалі каталіцкую частку на плошчы 2,32 га. У 1905 годзе збудавалі першую невялікую царкву (архітэктар Уладзімер Быкоўскі).

У 1918 годзе X нямецкае войска заклала ў паўночнай частцы шпітальных вайсковыя нямецкія і расейскія могілкі. У 1919—1921 гадох утварыліся могілкі польскіх жаўнераў, палеглых у польска-бальшавіцкай вайне. У 1939 годзе тут хавалі польскіх жаўнераў, палеглых у змаганьні зь нацыстамі.

Па Другой сусьветнай вайне на вайсковых могілках збудавалі маўзалей савецкім жаўнерам, а таксама ганаровую алею. У 1991 годзе тут пахавалі летувісаў, забітых у сутычках з расейскімі вайскоўцамі пры абароне тэлевізійнай вежы і на мытным пераходзе ў Медніках. У 2003 годзе перазахавалі знойдзеныя парэшткі больш як 3000 жаўнераў напалеонаўскага войска.

Нэкропалі

Прыкасьцельны цьвінтар

Цьвінтар пры касьцёле Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Антокалі ёсьць найвялікшымі рэшткамі прыкасьцельных нэкропаляў. На мурох касьцёла, аднае з капліцаў і агароджы знаходзяцца 14 эпітафіяў з мармуру і жалеза. Пры ўваходзе ў касьцёл зьмяшчаецца табліца ў памяць пра фундатара сьвятыні, гетмана вялікага Міхала Казімера Паца.

Сярод знакамітых асобаў, пахаваных тут, прадстаўнікі роду Агінскіх і Завішаў.

Парафіяльны цьвінтар

Антокальскія Могілкі 
Парафіяльны цьвінтар

Цьвінтар парафіі касьцёла Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ёсьць трэцім віленскім захаваным да нашага часу каталіцкім цьвінтаром, такім чынам таксама займаючы месца сярод помнікаў нацыянальнае культуры. На ім знаходзяцца старажытныя пахавальныя капліцы Завішаў, Агінскіх, Сідаровічаў і Мяйштовічаў. Гэты цьвінтар ня мае статусу ахоўнай тэрыторыі і надалей актыўна выкарыстоўваецца з шкодай да старажытных помнікаў. Ахове падлягаюць толькі некалькі магілаў, сярод якіх і надмагільле Юзэфа Завадзкага(pl), заснавальніка віленскай дынастыі выдаўцоў.

Вайсковыя могілкі

Антокальскія Могілкі 
Мэмарыял ахвярам студзеньскіх падзеяў 1991 г.

Антокальскія вайсковыя могілкі знаходзяцца сярод маляўнічых Сапегаўскіх роваў і займаюць абшар, большы за 15 гектараў.

Пахаваньні нямецкіх і расейскіх вайскоўцаў часоў Першай сусьветнай вайны, польскіх жаўнераў часоў польска-бальшавіцкай і нямецка-польскай вайны, а таксама палеглых у 1991 годзе летувісаў знаходзяцца ў паўночнай частцы могілак.

Асобы, пахаваныя на могілках

Антокальскія Могілкі 
Магіла Мар’яна Зьдзяхоўскага

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Антокальскія Могілкі ГісторыяАнтокальскія Могілкі НэкропаліАнтокальскія Могілкі Асобы, пахаваныя на могілкахАнтокальскія Могілкі КрыніцыАнтокальскія Могілкі ЛітаратураАнтокальскія Могілкі Вонкавыя спасылкіАнтокальскія Могілкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ас (імя)Царква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Юрась БарысевічДрукарняДрыгавічыРадаўніцаКолерМарына ВасілеўскаяПошукавая аптымізацыяВасіль ІгнаценкаЮрась СьвіркаГарбатаГаштольд (імя)Сяргей ДавідовічDiggВойска Рымскай імпэрыіАпавядальны сказМаладосьць (часопіс)Салдускі крайЦэглаВязынка (Маладэчанскі раён)Галерэя ЎСтарабеларуская моваБеларускі клясычны правапісІнжынэрная справаЭўропаАвечкаРэжым ЛукашэнкіПадзелы Рэчы ПаспалітайПорнафільмы міжрасавыяІвонка СурвілаУніфікаваная назва рэсурсу1874ЛістападПорнгабПадатакГражына (паэма)Атрад (біялёгія)Славамір АдамовічМузыкаПалітыкаАфанасі ФіліповічДжынсавая рэвалюцыяНаркамаўкаЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўПаўднёвая АсэтыяХарэйФёдар ЛапавухаўЗьміцер БартосікАральны сэксКрэдыт1891БераПрацоўная дамоваАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаСямейства (біялёгія)Беларускі нацыяналізмМіхал ФедароўскіБесьпілётнікЦэнтральная РУУС (Менск)Карлес ПудждэмонДыназаўрТрыбадызмМагаВікісховішчаАўгуст МоцныБанкаўскі рахунакУладзімер КараткевічГрупавы сэксАлесь Кажадуб17 красавікаЧарнобыльская катастрофа🡆 More