Мікалай Нікалаеў (нар.
21 лютага 1955, Шчучын) — беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч. Доктар філялягічных навук (1997).
Мікалай Нікалаеў | |
Дата нараджэньня | 21 лютага 1955 (69 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Шчучын |
Месца вучобы | БДУ |
Занятак | навуковец, грамадзкі дзяяч |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] (1997) |
М. Нікалаеў — адзін з заснавальнікаў і чальцоў прэзыдыюму Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, адзін з стваральнікаў і чалец Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу.
Скончыў БДУ, спэцыяльнасьць «гісторыя, археалёгія» (1977). Працаваў у Ленінградзкім аддзяленьні Інстытуту археалёгіі АН СССР, удзельнічаў у раскопках старажытнага Наваградку, Старой Ладагі. 3 1978 у Расейскай Нацыянальнай бібліятэцы — навуковы супрацоўнік, загаднік аддзелу.
У 1988 у Санкт-Пецярбургу абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Славянская рукапісная кніга на беларускіх землях у XIV—XVIII стст.», у 1997 — доктарскую дысэртацыю «Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага».
Дасьледуе гісторыю культуры Беларусі, беларускае мастацтва, гісторыю праваслаўнай царквы ў Беларусі.
Пераклаў на беларускую мову працу І. Грыгаровіча «Беларуская ярархія» (1992). Аўтар манаграфіі «Палата кнігапісная» (1993), прысьвечанай пытаньням традыцыяў кніжнай культуры Беларусі, гісторыі старажытная кірылічнай кнігі, богаслужбовых кніг на лацінскай мове, беларускай рукапіснай кнігі.
Асноўныя публікацыі:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мікалай Нікалаеў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.