Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Армя́нская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (коратка АрмССР, або Армянская ССР) — саюзная рэспубліка на поўдні СССР і на поўдні Закаўказьзя.

Мела мяжу з краінамі: Турэччына і Пэрсыя. Плошча АрмССР 29,8 тыс. км².

Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Հայկական Սովետական Սոցիալիստական Հանրապետություն
Сьцяг Армянскай ССР Герб Армянскай ССР
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Гімн Армянскай ССР»
Месцазнаходжаньне Армянскай ССР
Афіцыйная мова армянская, расейская
Сталіца Ерэван
Найбуйнейшы горад Ерэван
Форма кіраваньня савецкая дэмакратыя
Плошча
 • агульная

28 900 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1989)

3 287 000
Валюта Савецкі рубель

Насельніцтва

Насельніцтва паводле стану на 1985 год — 3 317 000 чал., зь іх мяшчан 68%. Армянаў у АрмССР было 2 725 000 чалавек паводле стану на 1979 год. Астатнія былі азэрбайджанцы, расейцы й інш.

Земскі падзел

Армянская ССР ня мела абласьцей і дзялілася на 37 раёнаў.

АрмССР мела 27 местаў, 31 пасёлак гарадзкога тыпу.

Сталіца Армянскае ССР — Ерэван.

Краявід

Армянская ССР мела горную паверхню, займала Армянскае нагор’е і акружанае гарамі Малы Каўказ. Іх вышыня 3000—4000 м. На паўднёвым захадзе быў міжгорны Арарацкі падол. Надвор’е гарачае. Сярэдняя цеплыня ў перадгор’і ліпеня 24—26°C, студзеня —5°C, ападкаў 200—400 мм у год; у горных мясьцінах — ліпеня 18—20°C, студзеня ад —2 да —14°C, ападкаў да 500 мм.

Рэкі — Аракс і возера Сэван.

Землі рудыя, жоўтыя чорныя й інш.

Лясы ў асноўным у гарах і лісьцевыя. Запаведнікі: Дыліжанскі, Хазроўскі. Быў «Сэванскі народны сад».

Мінуўшчына

У 9—6 стст. да н. э. была на землях АрмССР дзяржава Урарту. У 2-ой палове 1-га тысячагодзьдзя да н. э. у асноўным скалася армянская народнасьць. У 6—3 стст. да н. э. армянскае царства знаходзілася пад уплывам Пэрсіі і Блізкага ўсходу. У 1 ст. да н. э. землі АрмССР былі пад уплывам Парфіі і Грэцыі. У 3—4 стст. армянская дзяржава ў залежнасьці ад Пэрсіі і была падзеленая паміж Пэрсіяю і Грэцыяю. У 7—15 стст. землі АрмССР былі пад уладаю Арабскае дзяржавы, Пэрсіі, Грэцыі. У 13—14 стст. пад уладаю манголаў. У 15—19 стст. землі АрмССР былі месцам барацьбы паміж Асманамі і Пэрсіяю. У 1805—1828 г.г. усход земляў АрмССР далучаны да Расеі (Эрыванская губэрня). У 1861 годзе было скасаванае прыгоннае права. У канцы 19 ст. пачалі стварацца гурткі сацыял-дэмакратаў. У 1902 годзе заснаваны Саюз армянскіх сацыял-дэмакратаў. У 1905 — гурток Расейскае СДРП у Эрывані. У 1917 годзе пачалі стварацца саветы, аднак уладу на землях АрмССР захапілі праціўнікі бальшавікоў — дашнакі. У 1918 годзе землі АрмССР былі захопленыя асманамі, а затым ангельцамі.

Незалежнасьць (1919—1920)

З 1919 па 1920 гады землі АрмССР сталі часткаю незалежнае Армэніі.

Савецкая ўлада (1920—1991)

У 1920 годзе землі АрмССР захопленыя РСФСР. 29 лістапада 1920 году створаная Армянская ССР. З 12 сакавіка 1922 АрмССР у складзе Закаўкаскае СФСР. Зь 5 сьнежня 1936 АрмССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Улада саветаў існавала да 1991 году.

Узнагароды

Армянская ССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:

  • Леніна (1958, 1968, 1978)
  • Кастрычніцкай рэвалюцыі (1970)
  • Дружбы народаў (1972)

Кампартыя

Камуністычная партыя Армэніі (коратка КПАрм) пачынае сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Армэніі.

Паводле стану на 1 студзеня 1986 году КПГ мела 179 138 сябраў і 7 499 кандыдатаў сябраў партыі. 1 565 000 сябраў рабочых саюзаў, 625 047 сябраў камсамолу.

Гаспадарка

Пад уладаю бальшавікоў АрмССР пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. У 1984 годзе вальны выраб АрмССР перавысіў 1940-ы год у 56 разоў. Найважнейшыя галіны прамысловасьці:

  • каляровая мэталюргія
    • горна-мэталюргічны камбінат Алавэрды
    • медна-малібдэнавыя камбінаты ў Каджаране і Агараку і інш.
  • машынабудаўніцтва — Эрывань, Кіравакан, Ленінакан
    • электратэхнічныя вырабы
    • прыборы
    • станкі
    • вылічальныя машыны
  • хімічная прамысловасьць — Эрыван, Кіравакан, Раздан, Алавэрды
    • серная вада
    • серна-сольная вада
    • штучная гума
    • смолы і плястмасы
    • хімічныя валокны
    • мінэральныя ўгнаеньні й інш.
  • выраб будаўнічых матэрыялаў
  • лёгкая прамысловасьць
    • тэкстыльная
    • гарбарна-абутковая і інш.
  • харчовасмакавая прамысловасьць
    • вінаробства
    • кансэрваваная і інш.

Вытворчасьць электраэнэргіі (паводле стану на 1984) 14,8 млрд кВт/г. Найвялікшыя электрастанцыі — гурт Сэвана-Разданскіх ГЭС.

Сельская гаспадарка

Вальная вытворчасьць Армянскай ССР у сельскай гаспадарцы ў 1984 годзе вырасла ў 5,4 разы ў параўнаньні з 1940 годам. Сельская гаспадарка мела разьвітую малочна-мясную жывёлагадоўлю. У 1984 годзе быў 281 калгас і 505 саўгасаў. У сельскай гаспадарцы важнае значэньне мелі вырошчваньне вінаграду, агародніна і садавіна. Вальная плошча садоў і агародаў паводле стану на 1984 год — 88 тыс. га, збор 458 тыс. т, у тым ліку вінаграду 228 тыс. т. Пасяўная плошча паводле стану на 1984 год была 449 тыс. га ворыва. Зь іх сеялі 31% зернавыя (пшаніца, ячмень), кармавыя 57%. Вырошчвалі бульбу, садавіну, тытунь, цукровыя буракі. Плошча паліўных земляў 307 тыс. га.

Жывёлагадоўля была ў асноўным малочна-мясным вытворчасьці скаціны і мясной сьвінагадоўлі. Меліся птушкагадоўля, зьверагадоўля, пчалярства. Вальная колькасьць паводле стану на 1985 год буйной рагатай скаціны 875 000, авечак і козаў — 1 969 000. Быў выраб воўны.

Транспарт

Армянская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 760 км, а для возаў — 10 400 км (1984), у тым ліку з цьвёрдым покрывам — 9100 км.

Суднаходзтва не было, акрамя возера Сэван.

Навука

У 1984 годзе АрмССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 915 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 13 ВНУ было 57, 5 тыс. студэнтаў, у 66 сярэдніх навучальных установах 47,5 тыс. студэнтаў.

У АрмССР была свая асобная Акадэмія навук, заснаваная ў 1943 годзе.

Было 15 тэатраў.

Лекары

На 10 000 насельнікаў АрмССР было 37,1 лекараў.

Найбольш вядомым у СССР былі курорты: Арзьні, Джэрмук, Дзіліжан, Сэван, Цахкадзар і інш.

Заўвагі

Tags:

Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка НасельніцтваАрмянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Земскі падзелАрмянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка КраявідАрмянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка МінуўшчынаАрмянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка УзнагародыАрмянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка КампартыяАрмянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ГаспадаркаАрмянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка НавукаАрмянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ЛекарыАрмянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ЗаўвагіАрмянская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЗакаўказьзеПэрсыяСССРСаюзная рэспубліка СССРТурэччына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РэклямаЖанчына зьверхуКанстытуцыя ССРБ 1919 годуЧорны кот (арганізацыя)Дыялект1955ТравеньМэдыяВікіВершаваны памерЯленскіяФабрыкацыя супраць труса РоджэраЭтнічная тэрыторыя беларусаўІсьляндзкі коньХарэй2020Пошукавая аптымізацыяСтанаГрупавы сэксВештартМаскваКарлес ПудждэмонАзартная гульняТаронта2015Анатоль БутэвічНідэрляндыДругая сусьветная вайнаМіхаіл МураўёўНямеччынаМарыя АнтуанэтаМагілёўПалестынцы2022Парнаграфія для жанчынAndroidБелазарТутэйшыя (п’еса)Якасныя прыметнікіАзіяMemento moriВольга КараткевічЭразм ЦёлакЯн ЧэрскіПарнаграфія-гонзаНаймановічыГарбатаСукенкаАндрэй ХадановічЛексычнае значэньнеБеларуская ВікіпэдыяГрамадзтваАндрэй СаньнікаўЛетуваУрад Беларускай Народнай РэспублікіМалайзіяЛепельФМіл (імя)Кругаварот рэчываў у біясфэрыАгоньАтлянтычны акіянАкіянЧорны сьпіс ЭўразьвязуМар’ян ДуксаРоварПрыслоўеІгнат ДамейкаАляксандар ЛукашэнкаПрыродаДзяжаУладзімер СьцяпанКастрычнік.com🡆 More