Андэрс Бэрынг Брэйвік

Андэрс Бэрынг Брэйвік (нар.

1979, Осьлё) — арганізатар і выканаўца выбуху ва ўрадавым квартале Осьлё і нападу на палітычны моладзевы летнік Нарвэскай працоўнай партыі 22 ліпеня 2011 году. З 16 красавіка па 22 чэрвеня 2012 году ў акруговым судзе Осьлё прайшлі слуханьні, у ходзе якіх 17 красавіка Андэрс Брэйвік заявіў, што ўчыніў абодва напады ў сувязі з «крайняй неабходнасьцю». 24 жніўня 2012 г. Брэйвіка выраклі на 21 год пазбаўленьня волі ў турме, што было найбольшым тэрмінам зьняволеньня ў Нарвэгіі.

Андэрс Брэйвік
нарв. Anders Behring Breivik
Андэрс Бэрынг Брэйвік
Род дзейнасьці бізнэсмэн, тэрарыст
Дата нараджэньня 13 лютага 1979 (45 гадоў)
Месца нараджэньня Осьлё, Нарвэгія
Месца вучобы
Занятак трэйдэр, прадавец, прадпрымальнік, mass murderer, тэрарыст, conspiracy theorist
Навуковая сфэра тэрарызм
Псэўданімы Andrew Berwick, Sigurd Jorsalfar і Sigurd the Crusader
Бацька Эйнс Брэйвік
Маці Вэнке Бэрынг
Сайт sites.google.com
Дадаткова вядомы як выканаўца нападаў у Нарвэгіі 2011 году

Жыцьцяпіс

Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камэрцыйнай школе Осьлё і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансэрватыўным нацыяналістам. У першай палове 2000-х быў ініцыятыўным чальцом Партыі прагрэса Нарвэгіі (FrP) і ейнага моладзевага крыла FpU, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненьне жорсткасьці сваіх поглядаў. У сацыяльных мэдыя ён вызнаваў сабе паклоньнікам нарвэскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрляндзкага палітыка Герта Вільдэрса і сацыяльна-лібэральнага філёзафа Джона Ст’юарта Міла. У якасьці сваіх зацікаўленасьцяў ён пазначаў «бодзібілдынг, кансэрватыўную палітыку і масонства». У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Ст’юарта Міла: «Адзін чалавек зь верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы», датаваны 17 ліпеня.

Паводле газэты VG раней ён ня меў стыкаў з паліцыяй за выняткам парушэньня правілаў дарожнага руху. Паводле той жа газэты на імя Брэйвіка зарэгістраваныя пісталет Glock, вінтоўка і драбавік. Пад канец чэрвеня ці ў пачатку ліпеня ён пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осьлё, дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm». Выказваліся меркаваньні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцьця вялікай колькасьці штучных угнаеньняў і іншых хімічных рэактываў для стварэньня аміакавай салетры. У траўні фірме Брэйвіка было прададзена шэсьць тон угнаеньняў.

Напады

22 ліпеня 2011 г. а 15:25 падарваў начыненую выбухоўкай машыну ва ўрадавым квартале Осьлё. У выніку загінулі 8 чалавек. Праз 2 гадзіны, а 17:22, даехаў да моладзевага летніка на востраве Ўтоя і пераапрануты ў форму паліцыянта адкрыў страляніну па ўдзельніках мерапрыемства Працоўнай партыі Нарвэгіі, якая кіравала ўрадам краіны. Колькасьць забітых у выніку 2-га нападу склала 69 чалавек, зь іх двое загінулі пры ўцёках: 1 упаў з абрыва, другі ўтануў. інцыдэнта на востраве.

Быў арыштаваны адразу пасьля ўчыненага замаху на моладзевы лягер. У часе затрыманьня быў паранены. Пры расьсьледаваньні паліцыя таксама спачатку меркавала, што ў яго быў саўдзельнік. Пасьля свайго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста. Намесьнік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсэн апісаў падазраванага як «хрысьціянскага фундамэнталіста».

Кніга

За колькі гадзінаў да нападу 22 ліпеня 2011 г. Брэйвік выклаў у сеціва сваю ангельскамоўную нявыдадзеную кнігу «Дэклярацыя незалежнасьці Эўропы 2083 году» (анг. 2083 — A European Declaration of Independence) на 1500 старонак, якую пісаў папярэднія 9 год і 12-хвілінны відэаролік, што сьцісла перадаваў яе зьмест. Сярод задачаў нападаў былі распаўсюд і працягненьне ўвагі да напісанага.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Андэрс Бэрынг Брэйвік ЖыцьцяпісАндэрс Бэрынг Брэйвік КнігаАндэрс Бэрынг Брэйвік КрыніцыАндэрс Бэрынг Брэйвік Вонкавыя спасылкіАндэрс Бэрынг БрэйвікНапады ў Нарвэгіі (2011)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛіцьвіныМы выйдзем шчыльнымі радаміСлаваччынаМузыкаШумэр8 сакавікаВасіль Тацішчаў1917Гальяш ЛеўчыкХойнаўскі сельсаветНэалітВялікая француская рэвалюцыяМаларыцкі раёнБеларуская ВікіпэдыяАгульная тэорыя адноснасьціАднадольныяГаналулуВольга ГаварцоваМіхаіл ГарбачоўСаудаўская АрабіяЛеанід БрэжнеўМанТравеньРымНауруУберАндрэа БачэльліРухавікСьнежаньЯнаўЮвэнтус ТурынАдрыяна ЧэлентанаКрэменецкі раёнГран-пры Саудаўскай АрабііМалоткавіцкі сельсаветМіхал Сэрвацы Вішнявецкі1918КанадаДэсмонд ТутуВульканМіхаіл БулгакаўХваля ПінскВільняЛіцка-Сенская жупаніяБацьвіньнеПачаеўГрыб-парасон пярэстыУладзімер ВысоцкіВацлаў Іваноўскі1581Рэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуТаль (імя)20 лютагаСвая моваМэдыяВікіРаманскія мовыДзед ТалашДэпрэсіяРыбалка25 сакавікаГербВэнэсуэлаКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)Чырвоны колерСмаленскСошненскі сельсаветМігдалыНевельскі сельсаветВэб-сайт🡆 More