Осьлё: сталіца Нарвэгіі

О́сьлё (па-нарвэску: Oslo) — сталіца і набуйнейшы горад Нарвэгіі.

Осьлё зьяўляецца эканамічны і ўрадавым цэнтрам краіны. Ён таксама зьяўляецца цэнтрам нарвэскага гандлю, банкаўскай справы, прамысловасьці і суднаходзтва, важным цэнтрам марской прамысловасьці і марскога гандлю ў Эўропе. У месцы базуюцца офісы шматлікіх кампаніяў, якія ўваходзяць у марскі сэктар, а некаторыя зь якіх адносяцца да ліку найбуйнейшых у сьвеце суднаходных кампаніяў, суднавых брокераў і марскіх страхавых брокераў.

Осьлё
нарв. Oslo
Осьлё
Осьлё: Гісторыя, Геаграфія, Гарады-сябры
Герб Осьлё
Дата заснаваньня: 1048
Краіна: Нарвэгія
Рэгіён: Эстлян
Кіраўнік: Eirik Lae Solberg[d]
Плошча: 454 км²
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 629 313 чал.
шчыльнасьць: 1386,15 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 0001–1299
Геаграфічныя каардынаты: 59°54′48″ пн. ш. 10°44′20″ у. д. / 59.91333° пн. ш. 10.73889° у. д. / 59.91333; 10.73889 10°44′20″ у. д. / 59.91333° пн. ш. 10.73889° у. д. / 59.91333; 10.73889
Осьлё на мапе Нарвэгіі
Осьлё
Осьлё
Осьлё
Осьлё: Гісторыя, Геаграфія, Гарады-сябры Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.oslo.kommune.no/
Осьлё: Гісторыя, Геаграфія, Гарады-сябры
Осьлё

Па стане на студзень 2014 году горад мае насельніцтва ў 634 000 чалавек. Насельніцтва ў цяперашні час павялічваецца рэкорднымі тэмпамі, што робіць яго адным з самым хуткарослых буйных местаў у Эўропе.

Гісторыя

Паводле скандынаўскіх сагаў, Осьлё быў заснаваны каля 1049 году каролём Гаральдам III Сыгурдсанам. Апошнія археалягічныя дасьледаваньні выявілі хрысьціянскія пахаваньні, якія могуць быць датаваныя да 1000 году, што сьведчыць аб існаваньні папярэдняга гарадзкога паселішча.

Места стала сталіцай пачынаючы з панаваньня караля Гокана V Магнусана (1299—1319), першы кароль які стала пачаў жыць у горадзе. Ён таксама пачаў будаўніцтва замку Акерсхус. Праз стагодзьдзе пасьля гэтага Нарвэгія пачала слабець у выніку асабістай вуніі з Даніяй, і роля Осьлё зводзілася да правінцыйнага адміністрацыйнага цэнтру, у той час як агульны манарх пражываў у Капэнгагене. Той факт, што ўнівэрсытэт Осьлё быў заснаваны толькі ў 1811 годзе вырабіў нэгатыўны ўплыў на разьвіцьцё краіны.

Осьлё быў разбураны некалькі разоў у выніку пажару, і пасьля чатырнаццатага падобнага бедзтва ў 1624 годзе, кароль Крыстыян IV замовіў перабудаваць горад на новым месцы, праз заліў, побач з замакам Акерсхус. Новае паселішча атрымала назоў Хрыстыянія. У 1814 годзе Хрыстыянія стала сапраўднай сталіцай калі зьвяз з Даніяй быў ануляваны.

Шматлікія славутасьці былі пабудаваныя ў горадзе ў XIX стагодзьдзі, у тым ліку Каралеўскі палац (1825—1848), будынак Стортынгу (1861—1866), унівэрсытэт, нацыянальны тэатар і фондавая біржа. Сярод сусьветна вядомых мастакоў, якія жылі тут у гэты пэрыяд варта адзначыць Гэнрыка Ібсэна й Кнута Гамсуна, апошні зь іх быў ганараваны Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры. У 1850 годзе Хрыстыянія апярэдзіла Бэрген і стала самым густанаселеным горадам у краіне. У 1877 годзе горад быў перайменаваны ў Крыстыянія. Арыгінальная назва Осьлё была адноўлена ў 1925 годзе.

Геаграфія

Осьлё займае тэрыторыю на самым паўночным канцы Осьлёф’ёрду. На процілеглым узьбярэжжы маецца яшчэ адзін ф’ёрд, ва ўсіх астатніх кірунках Осьлё акружаны зялёнымі ўзгоркамі й гарамі. У межах гораду маецца 40 выспаў, найбуйнейшай зь якіх зьяўляецца Мальмёя, ейная плошча складае 0,56 км². У Осьлё маецца 343 азёры, найбуйнейшым зь якіх Марыдальсванэ (плошча 3,91 км²). Яно зьяўляецца асноўнай крыніцай пітной вады для большай часткі гораду.

Хоць Усходняя Нарвэгія мае шэраг рэк, ніводная зь іх не ўпадае ў акіян праз Осьлё. Замест гэтага ў горадзе маюцца дзьве малыя рэчкі, Акерсэльва й Альна. Вадаспады Акерсэльвы выкарыстоўваліся як крыніцца энэргіі для першай сучаснай прамысловасьці Нарвэгіі ў 1840 годзе да канца стагодзьдзя. Рака стала сымбалем стабільнага й пасьлядоўнага эканамічнага й сацыяльнага ўзрушэньня Осьлё.

Не зважаючы на тое, што насельніцтва гораду мае даволі малую колькасьць ў параўнаньні з большасьцю эўрапейскіх сталіцаў, Осьлё займае незвычайна вялікую тэрыторыю, зь якой дзьве траціны складаюць ахоўныя тэрыторыі лясоў, пагоркаў і азёраў. Ягоныя межы ахопліваюць многія паркі й адкрытыя пляцоўкі, надаючы гораду прасторны і зялёны выгляд.

Клімат

Наогул умераны, розьніцы ў тэмпэратуры ўлетку і ўзімку не асабліва вялікія; сярэдняя гадавая тэмпэратура дасягае +5,3 °C, сярэдняя тэмпэратура ліпеня — +16,6 °C, сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,8 °C. Колькасьць атмасфэрных ападкаў даволі значная; сярэдняя колькасьць дажджу ў год — 671 мм.

Гарады-сябры

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Осьлё ГісторыяОсьлё ГеаграфіяОсьлё Гарады-сябрыОсьлё Глядзіце таксамаОсьлё КрыніцыОсьлё Вонкавыя спасылкіОсьлёГандальНарвэгіяНарвэская моваЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЦытрусДжынсавая рэвалюцыя701Уладзімер КараткевічСэкс па тэлефонеЮрась СьвіркаБеларуская энцыкляпэдыяJavaАлесь КажадубСэм’юэл Тэйлар КолрыджПарнаграфія ў БразылііСоня садоваяЭратычнае мастацтваІнданэзіяEBayНямеччынаЦэнтральная разьведвальная ўправаПарнаграфія ў Японіі1997Вэб-дызайнЯзафат Кунцэвіч1891ЮрмалаРумынская моваДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Ёган Вольфґанґ фон ҐётэЛацінская моваЗямля (неадназначнасьць)Алесь АркушЖанчына зьверхуКрасавікЛос-АнджэлесПлястмасаРабінаКомсомольская правдаІмёны ліцьвінаўХмараІракПанцеляймон ПанамарэнкаМіхась ДаніленкаНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАМарына ВасілеўскаяПінгвіныЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)Ніл ГілевічУладзіслаў ГарбацкіГісторыя БеларусіСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіБісэксуальная парнаграфіяСтрахаваньнеЭлізабэт ТэйларВікіцытатнікІван МележВасіль Пятровіч ШаранговічБізантыйскі каляндарМаўнтын-Вію (Каліфорнія)ЦмокАрхеалёгіяАрхангельскІндыяŠАлег ЖданПадгорыцаЛявон ВашкоЯўген ПанасенкаўГарбатаШвайцарыяДзень жартаўВалошка🡆 More