Алег Праляскоўскі

Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар.

1 кастрычніка 1963, Загорск, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — міністар інфармацыі Беларусі (2009—2014), прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Алег Праляскоўскі
Міністар інфармацыі Беларусі
4 сьнежня 2009 — 4 чэрвеня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Уладзімер Русакевіч
Наступнік: Лілія Ананіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 кастрычніка 1963(1963-10-01) (60 гадоў)
Загорск, Маскоўская вобласьць, РСФСР
Палітычны рух: Белая Русь
Адукацыя:

Біяграфія

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1963 году ў горадзе Загорск (цяпер Сергіеў Пасад) Маскоўскай вобласьці ў сям’і працоўнага.

У 1985 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітную ракетную вучэльню СПА. У 1998 годзе — юрыдычны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці правазнаўства.

Служыў у Групе савецкіх войскаў у Нямеччыне, з 1990 па 2002 гады — у Менскім ВІЗРУ, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь на розных пасадах, у Службе бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, дзе ўзначальваў аддзел. Працаваў генэральным дырэктарам «Беларускага тэлеграфнага агенцтва» (БЕЛТА).

25 сакавіка 2003 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №125 прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

9 студзеня 2007 году прызначаны памагатым прэзыдэнта — начальнікам Галоўнага ідэалягічнага кіраваньня Адміністрацыі прэзыдэнта РБ. 10 студзеня 2008 году вызвалены ад пасады і прызначаны дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта.

4 сьнежня 2009 году прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі. 4 чэрвеня 2014 адстаўлены.

Уваходзіць у кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь».

Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандара Лукашэнкі

У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасьля здушэньня апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 року Алег Праляскоўскі стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду. У сваім рашэньні Эўрапейская рада(be) назвала Праляскоўскага «адной з асноўных крыніцаў і галасоў дзяржаўнай прапаганды і ідэалагічнай падтрымкі рэжыму. Яго павысілі да пасады міністра, і з таго часу ён працягваў актыўна прапагандаваць і падтрымліваць дзеяньні рэжыму ў адносінах да дэмакратычнай апазыцыі й грамадзкай супольнасьці».

Узнагароды й дасягненьні

Прысвоены першы кляс службоўцы дзяржаўнага апарату.

Сям’я

Жанаты. Мае двух дачок.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алег Праляскоўскі БіяграфіяАлег Праляскоўскі Узнагароды й дасягненьніАлег Праляскоўскі Сям’яАлег Праляскоўскі КрыніцыАлег Праляскоўскі Вонкавыя спасылкіАлег ПраляскоўскіМаскоўская вобласьцьРСФСРРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

8 сакавікаБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеТытанікФрыдрых ШылерЭякуляцыяНаваполацакПершая сусьветная вайнаТэмпэратураРожаваСадавінаСубэтнасРэформа беларускага правапісу 1933 годуУладзімер КонанОда салаўюСпакусьнікіУ краіне райскай птушкіПарнаграфія ў БеларусіКнігаДжынсавая рэвалюцыяЗдароўеОй у лузі червона калинаСэрбская моваКантынэнтГеалёгіяЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)КамаіРамантызмЛацінкаКарпацкая ЎкраінаЛохUbuntuГомельЧорны замак Альшанскі (фільм)ГейтартГенадзь Карпенка10 студзеняШвэцыяДаўконтЮры ГагарынЖаночая рыфмаУладзімер ЛенінПаўстаньне 1794 годуГалерэяАндрэй ХадановічПтушкіЗіновій ПрыгодзічСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАндрэй ДынькоСакрат ЯновічЛяхавіцкі замакСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваМіхаіл МураўёўФрыдрыхУсевалад ІгнатоўскіКарл Фрыдрых ГаўсПолк імя Кастуся КаліноўскагаЛінкарДрама (аповесьць)1919Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняHTMLАлегорыяПошукавая сыстэмаВэб-сайтСьпіс праектаў ВікімэдыіБАТЭ Барысаў🡆 More