Уладзімер Русакевіч: беларускі палітычны дзяяч, дыплямат

Уладзіме́р Васі́льевіч Русаке́віч (нар.

13 верасьня 1947 году, в. Выганашчы, Берасьцейская вобласьць) — беларускі палітычны дзяяч, дыплямат, міністар інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2003—2009).

Уладзімер Русакевіч
Міністар інфармацыі Рэспублікі Беларусь
6 жніўня 2003 — 4 сьнежня 2009
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Міхаіл Падгайны
Наступнік: Алег Праляскоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 верасьня 1947(1947-09-13) (76 гадоў)
Партыя:
Адукацыя: Гарадзенскі пэдагагічны інстытут, Менская вышэйшая партыйная школа, Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут
Узнагароды:
ордэн Пашаны ордэн Францішка Скарыны

Біяграфія

Нарадзіўся 13 верасьня 1947 году ў вёсцы Выганашчы Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1970 годзе з адзнакай скончыў біёляга-хімічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту.

Працоўную дзейнасьць пачаў у 1963 годзе загадчыкам бібліятэкай, настаўнікам у Хатыніцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёну. У 1970—1971 гадах быў дырэктарам Турнянскай васьмігадовай школы Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1971—1972 гадах служыў у шэрагах Савецкага войску.

У 1972 годзе абраны другім сакратаром, а ў 1973 годзе першым сакратаром Івацэвіцкага райкаму камсамолу. Дэпутат раённага, абласнога Савету дэпутатаў (1973—1994). У 1975 годзе зацьверджаны загадчыкам аддзелам камсамольскіх арганізацый Берасьцейскага абкаму ЛКСМ Беларусі. З 1977 году працаваў загадчыкам арганізацыйным аддзелам Берасьцейскага райкаму КПБ. У 1981 годзе залічаны слухачом Менскай вышэйшай партыйнай школы, пасьля сканчэньня якой (1983) працаваў інструктарам аддзела арганізацыйна-партыйнай працы Берасьцейскага абкаму КПБ. У 1983 годзе скончыў Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут, абраны другім сакратаром Ганцавіцкага райкаму КПБ. У 1986 годзе абраны старшынём Ганцавіцкага райвыканкаму Савету народных дэпутатаў Берасьцейскай вобласьці. У 1990 годзе быў прызначаны намесьнікам старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму, дэпутат Вярхоўнага савету Беларусі (1990—1995), чалец Камісіі па пытаньнях працы Савету народных дэпутатаў і разьвіцьці самакіраваньня. У сакавіку 1994 году быў абраны намесьнікам старшыні Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь XII скліканьня.

Зь сьнежня 1994 году зьяўляўся выканаўцам абавязкаў віцэ-прэм’ера, а затым — і віцэ-прэм’ерам. Курыраваў пытаньні культуры, адукацыі, навукі, спорту, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, рэлігіі, нацыянальных меншасьцяў. 15 ліпеня 1997 году ўказам прэзыдэнта №386 вызвалены ад пасады намесьніка старшыні Савету міністраў (яго месца заняў Уладзімер Замяталін) і прызначаны першым намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (заняў месца Міхаіла Сазанова). На гэтым пасту курыруе пытаньні, зьвязаныя з плянаваньнем і арганізацыяй мерапрыемстваў з удзелам прэзыдэнта. Ажыцьцяўляў агульнае кіраўніцтва дзейнасьцю галоўнага кіраваньня кадравай палітыкі, галоўнага кіраваньня арганізацыйнага забесьпячэньня, канцылярыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, кіраваньні па працы са зваротамі грамадзян. 16 чэрвеня 2000 году вызвалены ад пасады першага намесьніка главы Адміністрацыі прэзыдэнта «ў сувязі з пераходам на іншую працу». Замест яго пасаду заняў Уладзімер Замяталін.

21 ліпеня 2000 году ўказам прэзыдэнта прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. 31 жніўня 2000 году акрэдытаваны ў якасьці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь у КНР.

6 жніўня 2003 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №351 прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 4 сьнежня 2009 году. Неаднаразова карыстаўся мэханізмам цэнзуры і ціску на незалежныя СМІ.

З 2007 году Русакевіч знаходзіцца ў Сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША. У 2006—2008 і 2011—2013 гадах супраць Русакевіча дзейнічалі санкцыі Эўрапейскага Зьвязу.

Навуковая дзейнасьць

Ганаровы доктар Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А. Пушкіна (1994), доктар філязофіі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналёгіяў (1998). Валодае нямецкай і польскай мовамі.

Узнагароды

28 чэрвеня 2000 году ўказам прэзыдэнта №356 узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Спартовая дзейнасьць

Кандыдат у майстры спорту СССР па вольнай барацьбе (1969).

Сям’я

Жанаты, трое дзяцей.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Уладзімер Русакевіч БіяграфіяУладзімер Русакевіч Навуковая дзейнасьцьУладзімер Русакевіч УзнагародыУладзімер Русакевіч Спартовая дзейнасьцьУладзімер Русакевіч Сям’яУладзімер Русакевіч КрыніцыУладзімер Русакевіч Вонкавыя спасылкіУладзімер РусакевічБерасьцейская вобласьцьВыганашчы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Антон ЛуцкевічДзед ТалашЧарнобыльская катастрофаКірыл СтаселькаОндрэй ДудаБеларуская ВікіпэдыяРоксі ПантэрАнатоль ІвашчанкаБрыгада (войска)Алесь АркушЖанна Некрашэвіч-КароткаяГолас Часу (1945)Сафі ЭвансЯн ЧэрскіДрама (аповесьць)СадавінаІтальянская моваРАУСДотык пісі рукоюПолк імя Кастуся КаліноўскагаРэлігія ў БеларусіЖомайдзь (Клецкі раён)СамасейБортніцтваУкраінская моваІгар ТурАхоўны статусVPN16 красавікаВалеры ГапееўГрошыВіялянчэльНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіРука (імя)Аркадзь КуляшоўСлуцакЗлучнікУладзіслаў ГарбацкіМоладава (Берасьцейская вобласьць)Янка БрыльСельская гаспадарка БеларусіСаюз вызваленьня БеларусіСяргей ДавідовічМаксім ТанкАнгельская моваМарфэмная будова словаЭразм ЦёлакСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўШвэцыяБазыліка Сьвятога ЭгідыяАлесь СавіцкіGoogleВікіАляксей БелыЗьміцер СаўкаМіс СусьветМаркетынг1874Сэксуальныя пазыцыіМіра (імя)Францішак СкарынаСьпіс гарадоў БеларусіГенадзь Валер’евіч ШутаўВольга КараткевічГрамадзкі набытакЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіБудзьма беларусамі!Дарожная сеткаФартэпіянаM (неадназначнасьць)🡆 More