Акадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1933 Году

Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году — праект рэформы беларускага правапісу, распрацаваны групай навукоўцаў Інстытуту мовазнаўства ў 1930—1933 гадох.

Нягледзячы на свой заўважны русіфікацыйны ўхіл, адкінуты кіраўніцтвам СССР як занадта памяркоўны ў справе набліжэньня беларускай мовы да расейскай.

Перадумовы

У лютым — жніўні 1930 году паводле справы «Саюзу вызваленьня Беларусі» НКВД БССР арыштаваў шэсьць з васьмі аўтараў папярэдняга праекту рэформы беларускага правапісу, складзенага ў 1927—1929 гадох.

У 1930 годзе групе навукоўцаў Інстытуту мовазнаўства даручылі складаньне новага, пазбаўленага «нацдэмаўскага ўплыву», праекту рэформы беларускага правапісу. У наступным годзе кіраўніком Інстытуту прызначылі Пятра Бузука — раней арыштаванага, але ў адрозьненьне ад іншых беларускіх мовазнаўцаў, вызваленага праз сваё небеларускае паходжаньне. Пры гэтым існуюць зьвесткі, што прафэсар лічыў існы правапіс найлепшым адлюстраваньнем жывой народнай гаворкі, таму выступаў супраць ягоных рэформаў.

Новы праект, у адрозьненьне ад свайго папярэдніка, мусіў адпавядаць цэламу сьпісу супярэчлівых адно аднаму, узаемавылучных, не заўсёды выканальных (або наагул невыканальных) патрабаваньняў:

  • У сьвятле «змаганьня з нацдэмаўшчынай» — дыстанцыявацца ад прынцыпаў і даробку «нацдэмаў», што азначала найперш адмову ад зьменаў, прапанаваных Праектам-1930, а на роўні прынцыпаў — ад пурызму.
  • Як новы праект, рэфармацыйны — істотна адрозьнівацца ад тарашкевіцы.
  • Адгукаючыся на патрэбу пашырэньня пісьменнасьці — быць істотна прасьцейшым за тарашкевіцу, што на практыцы магло спрыяць або фанэтызацыі («як чуецца — так і пішацца»), або русіфікацыі (стаць наборам мэханічных адпаведнасьцяў расейскаму пісьму або наўпрост адлюстроўваць расейскія напісаньні).
  • Ухіляючыся ад «вялікадзяржаўніцкіх тэндэнцый, якія выяўляліся ў імкненьні даныя факты замежных слоў перадаваць абавязкова ў рускім вымаўленьні (лампа, сацыалогія, арыхмеціка, фанэціка)» (с. 8) — захоўваць традыцыйнае, уласьцівае тарашкевіцы афармленьне, не дапускаючы расейскага ўплыву.
  • Улічваючы патрабаваньне збліжацца з мовамі іншых народаў СССР — масава ўводзіць саветызмы (найперш маскалізмы й расейскія наватворы з савецкага навамоўя, а таксама «ідэалягічна правільныя» інтэрнацыяналізмы), што адчувальна ўплывала на аблічча мовы, на яе графічны бок.
  • У выпадках значнай дыялектнай разьбежнасьці пэўных фанэтычных зьяваў — улічваць іх лінгвагеаграфію, выбіраючы найбольш пашыраныя.
  • «Чуйна прыслухаючыся да народнае мовы, да мовы гарадзкога і сельскага пралетарыяту, беднякоў і сераднякоў, а не кулацтва, шляхты й мяшчанства» — прасяваць моўны матэрыял празь сіта палітычнае цэнзуры.
  • Беручы пад увагу пэрспэктыву аб’яднаньня беларускіх этнічных тэрыторыяў («далейшае разьвіцьцё сусьветнае рэвалюцыі») — не абмінаць моўных праяваў з Заходняе Беларусі, найперш дыялектных.

Існасьць зьменаў

Нягледзячы на тое, што праца ішла ў моцна палітызаванай атмасфэры эскаляцыі русіфікатарскіх тэндэнцыяў, змаганьня з «нацдэмаўшчынай», сталінскіх рэпрэсіяў і гвалтоўнай калектывізацыі, праект выявіўся надзвычай супярэчлівым і рознавэктарным. Так, разам зь зьменамі, скіраванымі на відавочнае набліжэньне беларускай мовы да расейскай, у ім былі дыямэтральна супрацьлеглыя прапановы, у прыватнасьці: падпарадкаваньне лічэбнікаў яканьню (дзявяты, дзясяты, пяцьдзясят); правядзеньне аканьня ў пазычаньнях (маналёг, каапэрацыя, фанэтыка, Арджанікідзэ, Афэнбах; але нэто, інкогніто, солё, Лёкарно); сьцягненае напісаньне падоўжаных ньн, льл, зьз, сьс, дзьдз, цьц, жж, шш, чч — н, л, з, с, дз, ц, ж, ш, а таксама ў лічэбніках цц — (насене, галё, зяе, рызё, калосе, судзя, жыцё, збожа, заціша, ночу; адзінацаць, трыцаць); увядзеньне асобных літараў для гукаў [дз], [дж].

Такім чынам, у галіне правапісу ўласнабеларускіх словаў дакумэнт прапаноўваў глыбокую рэвізію ранейшай практыкі, у афармленьні іншамоўнае лексыкі — захоўваў тарашкевіцкую аснову і амаль паўтараў праект 1930 году, нягледзячы на абвешчаную яго стваральнікамі вайну «нацдэмаўскім устаноўкам».

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Акадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1933 Году ПерадумовыАкадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1933 Году Існасьць зьменаўАкадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1933 Году Глядзіце таксамаАкадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1933 Году КрыніцыАкадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1933 Году ЛітаратураАкадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1933 ГодуІнстытут мовазнаўстваБеларускі клясычны правапісРусіфікацыя БеларусіСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Людміла РублеўскаяАлаіза ПашкевічСмаленскЗлучаныя Штаты АмэрыкіАнгельская моваРэжым ЛукашэнкіАдвечным шляхамУладзімер КараткевічНыркаЭйтмінПавал ДураўСлавамір АдамовічАЛанеўскія-ВоўкЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)Дзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьЖанчына зьверхуТожабеларусЭліза АжэшкаРэстаранВялікае Княства ЛітоўскаеЗнак рашоткі (актаторп)МачанкаБэрнатКузьма ЧорныВэб-дызайнЮры Гумянюк27 красавікаПюі-дэ-ДомІнфляцыяМаксім ТанкЧэрвеньФранцішак СкарынаСьпіс гарадоў БеларусіМустафа Кемаль АтатуркЛюдвік Канстантын ПацейBayraktar TB2Максім ЛужанінСельская гаспадаркаСадавінаОндрэй ДудаРодШвэцыяМіхась БаразнаНямецкая моваВіктар МарціновічПаўлюк ТрусСяргей ДавідовічЛесьбійская эротыкаРасізмПаляндвіцаАрцём АрашонакБел-чырвона-белы сьцягЭМаларытаСтрахМікола ПапекаРыгор БарадулінC++КарупцыяАркадзь Куляшоў1769АнтонімыВікіманіяАляксей БелыСказДзед ТалашДругая сусьветная вайнаTor Band2022ПарнафільмПрыродаАўтамабільны знак🡆 More