Акадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1930 Году

Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году — праект рэформы беларускага правапісу, распрацаваны акадэмічнай Правапіснай Камісіяй у 1927—1929 гадох (карэктура праекту зьявілася на мяжы 1929—1930 гадоў, калі савецкія ўлады ўжо пачалі разгортваць антынацдэмаўскую кампанію).

Перадумовы

У пэўных выпадках кадыфікацыя Браніслава Тарашкевіча замацавала паралельныя граматычныя формы, што у пачатковы пэрыяд станаўленьня літаратурнай мовы выклікалася імкненьнем адлюстраваць як мага больш чыстабеларускіх моўных асаблівасьцяў, каб у працэсе функцыянаваньня літаратурнай мовы праверыць іх жыцьцяздольнасьць. Стваральнік беларускай граматыкі разьлічваў на тое, што той узус, які пазьней стане адзінай нормаю, выкрышталізуецца ў час моўнай практыкі.

Пашырэньне сфэраў ужываньня беларускага пісьма прывяло да актуалізацыі пытаньняў з далейшага ўнармаваньня артаграфіі, што выявілася ў 1920-я гады ў працах найперш Язэпа Лёсіка. У 1926 годзе ў Менску адбылася прадстаўнічая міжнародная Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі, якая выявіла неразьвязаныя пытаньні, пазначыла магчымыя шляхі іх разьвязаньня, але не прыняла ніякіх дакумэнтаў кадыфікацыйнага характару. Увосень 1927 году ўтварылася Правапісная Камісія ў складзе акадэмікаў Сьцяпана Некрашэвіча (старшыня), Язэпа Лёсіка, Вацлава Ластоўскага, Яна Луцэвіча (Янкі Купалы), дацэнта БДУ Анатоля Багдановіча (сакратар), доктара навук Пятра Бузука, навуковых супрацоўнікаў Інбелкульту Янкі Бялькевіча і Ўладзіслава Чаржынскага.

У 1929 годзе з прыходам да ўлады ў СССР Сталіна і наступным згортваньнем палітыкі беларусізацыі, Саўнаркам БССР звольніў Сьцяпана Некрашэвіча з пасады віцэ-прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук, адначасна была спыненая праца Правапіснай камісіі. Аднак нягледзячы на неспрыяльную палітычную каньюнктуру, вынікі яе дзейнасьці выйшлі з друку ў 1930 годзе.

Існасьць зьменаў

Гэты праект пераважна працягваў і разьвіваў Тарашкевічаў правапіс. У прыватнасьці, у ім захоўваліся тыя напісаньні, што ў пазьнейшых кадыфікацыйных працах падлягалі зьменам: да прыкладу, аб’ежчык; парыскі, чэскі; гарадзкі, людзкі; бяз нас, ня руш і г. д.

У друкаванай рэдакцыі праекту была прапанова скасаваць асыміляцыйную мяккасьць. Аднак яна зьявілася ў праекце толькі ў карэктуры — гэта значыць на мяжы 1929—1930 гадоў, калі пачала раскручвацца антынацдэмаўская кампанія. Дагэтуль Правапісная Камісія згадзілася на тым, што мяккі знак варта прыбраць выняткова ў падоўжаных ньн, льл, зьз, сьс, дзьдз, цьц (насенне, сьмецце, суддзя або судздзя). Скасаваць мяккі знак у іншых пазыцыях катэгарычна не згаджаўся старшыня Камісіі Сьцяпан Некрашэвіч, які на момант рыхтаваньня дакумэнту да друку страціў свае званьні й дажываў апошнія месяцы на волі. Рашуча не прыняў гэтага скасаваньня і Янка Купала.

Праект зьмяшчаў і іншыя кардынальна новыя прапановы, адкінутыя савецкімі ўладамі. Пэўныя зь іх, урэшце, прынялі пры нармалізацыі клясычнага правапісу 2005 году — гэта:

  • пашырэньне яканьня ў лічэбніках: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць;
  • адмова ад правядзеньня яканьня ў 2-м складзе перад націскам, калі ў першым пераднаціскным няма а/я: невысокі, беспрытульны;
  • увядзеньне аканьня ў пазычаньнях: маналёг, каапэрацыя, фанэтыка.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Акадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1930 Году ПерадумовыАкадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1930 Году Існасьць зьменаўАкадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1930 Году Глядзіце таксамаАкадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1930 Году КрыніцыАкадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1930 Году ЛітаратураАкадэмічны Праект Рэформы Беларускага Правапісу 1930 ГодуБеларускі клясычны правапісНацыянальная акадэмія навук БеларусіСавецкія рэпрэсіі ў Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КубаДаласБеларуская вайсковая камісіяМэдыяВікіСакавік9 красавікаПаэзіяЧорны замак АльшанскіКейстут (імя)1923Алена МаслаБадвілаУкраінцыЛекі-адпаведнікі1874Аляксей ДудараўРэспубліка КітайСтрахаваньнеЛевэркузэнІгуменАнатоль ВярцінскіСавушкін прадуктЯнка КупалаЗянон ПазьнякАлтайHromadske.TVСэксуальныя цацкіПрыслоўеУсяслаў Чарадзей1919СпакусьнікіАфарызмАлейкаВінцэнт Дунін-МарцінкевічАляска (штат)НаркамаўкаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуІван Мележ.uzБеларускі альфабэтАнатоль СысВінцэсь МудроўМагілёўСэрвалюксЛітСтаніслаў Булак-Балаховіч16 красавікаВетразьISSNКаскадныя табліцы стыляўСпадчына (часопіс)Баер ЛевэркузэнБеларусыЛагойскАгар (імя)КрасавікЗаходняя БеларусьПаронімыАндрэй ФедарэнкаУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьВэб-дызайнАлеся (часопіс)Дабрабыт (банк)Родная моваПалестынаКарлес Пудждэмон🡆 More