Зьмі́цер Са́ўка (26 ліпеня 1965, Менск — 9 красавіка 2016) — беларускі філёляг.
Адзін з аўтараў сучаснай нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу (2005).
Зьміцер Саўка | |
2015 г. | |
Дата нараджэньня | 26 ліпеня 1965 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 красавіка 2016 (50 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1988) |
Занятак | мовазнаўца, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | Тэлеканал «Белсат» |
Вядомы як | Суаўтар сучаснай нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу 2005 году |
Дзеці | Юстына Дзмітрыеўна Саўка[d] |
Дзед па бацьку Іван Маркавіч Саўка паходзіў зь мястэчка Сьвіслач (Бабруйскі павет, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя; цяпер Асіпавіцкі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь), зь сям’і плытагона. Падчас першай сусьветнай вайны быў ад’ютантам лётчыка. Пасьля вайны, у Бабруйску ўступіў у Камуністычны саюз моладзі. Тамсама ажаніўся з дачкой рабіна Яўгеніяй Абэлеўнай Рывай (паводле пасьведчаньня асобы — Адольфаўнай), сям’я якой паходзіла зь места Сянно (Магілёўская губэрня; цяпер Віцебская вобласьць). Бацька нарадзіўся ў Менску (Беларуская ССР, СССР) у 1931 годзе. Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт, па сканчэньні якога вярнуўся ў Менск. Маці прыехала ў Менск на будоўлю ў 1957 годзе зь вёскі Сенькавічы (Івацэвіцкі раён, Берасьцейская вобласьць) бязь веданьня расейскай мовы.
З 4-й клясы (з 1976 г.) прыяжджаў на лета да бабулі па маці ў вёску Сенькавічы (Івацэвіцкі раён, Берасьцейская вобласьць), што паспрыяла захаваньню беларускамоўнасьці насуперак расейскамоўнаму школьніцтву ў Менску. У 1982 г., пасьля ўдзелу ў Гуканьні вясны ў Заслаўі (Менскі раён), пачаў друкаваць на фотапаперы гістарычныя кнігі з нэгатываў ад Вінцука Вячоркі, які ачольваў грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня» (1979—1984). У чэрвені 1982 году скончыў сярэднюю школу № 61 Менску (цяпер гімназія № 3). Улетку 1983 г. паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1988 годзе. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школе №48 Менска (1986), школе №66 Менска (1988-1989), на курсах павышэньня кваліфікацыі Дзяржтэлерадыё БССР(1989-1990), МДЛУ (1990-1998).
З 2001 году працаваў на радыё «Рацыя» (Беласток, Падляскае ваяводзтва). У 2010—2016 гадах працаваў на тэлеканале «Белсат». Быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале. У 2015 годзе разам з моўнаю службаю «Белсату» й пры дапамозе валянцёраў стварыў моўны анлайн-сэрвіс «Добрапіс».
Меў чатырох дзяцей. Двое першых (Уладзь (1988 г.н.) і Юстына (1995 г.н.)) народжаныя ад першай жонкі. Першынец сын Уладзіслаў нарадзіўся 30 кастрычніка 1988 году на Дзяды. З другой жонкай Ілонай Ўрбановіч-Саўкай меў 2 дзяцей: дачку Караліну (1996 г.н.) і сына Стэфана (2004 г.н.).
Адзін з асноўных удзельнікаў Суполкі сыстэматызацыі беларускай кампутарнай тэрміналёгіі (2010—2012).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Зьміцер Саўка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.