Адам Русак: беларускі паэт-песеньнік

Ада́м Гера́сімавіч Руса́к (24 траўня 1904, в.

Пясочнае Ігуменскага павету Менскай губэрні, цяпер Капыльскі раён Менскай вобласьці — 21 сакавіка 1987, Менск) — беларускі паэт-песеньнік. Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1964).

Адам Русак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 траўня 1904
в. Пясочнае каля Капылю
Памёр 21 сакавіка 1987 (82 гады)
Менск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова беларуская мова
Дэбют 27 траўня 1927, часопіс «Чырвоны сейбіт» — верш «Мая песьня»
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 24 траўня 1904 году ў вёсцы Пясочнае. У 1914 годзе скончыў Песачанскую пачатковую школу.

Працаваў на гаспадарцы. У 1922 годзе паступіў у Менскі будаўнічы тэхнікум, але ў хуткім часе пакінуў вучобу і паступіў у Беларускі музычны тэхнікум (скончыў у 1930), адначасова служыў музыкам у Чырвонай Арміі (1928—1930). У 1930—1934 вучыўся ў Ленінградзкай кансэрваторыі.

Быў салістам аркестру Ленінградзкага Малога опэрнага тэатру (з 1932), Белдзяржфілярмоніі (з 1949). Сябар Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1939 году.

3 1959 году на пэнсіі.

Пахаваны на радзіме, у в. Пясочнае Капыльскага раёну.

Творчасьць

Друкаваўся з 1927 году. Публікаваўся ў часопісе «Полымя рэвалюцыі», газэтах «Звязда», «Літаратура і мастацтва».

Першы зборнік паэзіі «На родных палетках» выйшаў у 1946 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Песьні і вершы» (1951), «Песни» (1954, па-расейску), «Пад голас баяна» (1957), «Толькі з табою» (1960), «Звонкія крыніцы» (1965), «Выбранае» (1972), «Закрасуйся, Нёман» (1978), «Песьні на словы А. Русака» (1980), «Засьцілайце сталы» (1984), «Дружбакі» (1987), «Песьні радасьці». Аўтар кніг вершаў для дзяцей «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю ўрок» (1981).

Многія ягоныя вершы сталі вядомымі песьнямі: «Бывайце здаровы», «Толькі з табою», «Не шукай» (усе — музыка І. Любана); «Дняпро» і «Не за вочы чорныя» (муз. Ю. Семянякі); «Лясная песьня» (або «Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры») і «Па-над лесам, па-над борам» (муз. У. Алоўнікава); «Узьнялося сонца яснае» (муз. Дз. Лукаса); «Дзе ты, зорка мая» (муз. І. Лучанка) і інш.

Вершы А. Русака перакладаліся на ўкраінскую, расейскую і іншыя мовы.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны», мэдалямі.

Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1964).

Ушанаваньне памяці

Імем Адама Русака названыя вуліцы ў Пясочным і Капылі.

На будынку Песачанскай школы, дзе вучыўся паэт, і на доме ў вёсцы Малінаўка, дзе ён жыў, усталяваныя мэмарыяльныя дошкі.

«Бывайце здаровы»

Ці не найбольш вядомы верш Адама Русака, які быў пакладзены на музыку — «Бывайце здаровы» — напісаны ў 1936 годзе па вяртаньні з роднае вёскі Пясочнае ў Пецярбург. Аўтарам музыкі да гэтай песьні зьяўляецца кампазытар Ісак Любан. Вэрсія ў расейскім перакладзе Міхаіла Ісакоўскага зьявілася ў «Правде» 1 студзеня 1937 году і некаторы час лічылася народнай (аўтарства не было пазначанае). Ісакоўскі фігураваў у расейскіх выданьнях як аўтар перакладу, а Ісак Любан — аўтарам музыкі. Неўзабаве адбылося паседжаньне Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, на якім аўтарства Адама Русака было даказанае, і ў 1940-м годзе Ісакоўскі даслаў яму ліст з прабачэньнямі.

Сярод першых выканаўцаў песьні народная артыстка БССР Ларыса Александроўская, якая прасьпявала яе для дэлегатаў рэспубліканскага зьезду партыі 15 чэрвеня 1937 году, і Леанід Уцёсаў. Аднак былы галоўны дырыгент сымфанічнага аркестру Беларускага радыёкамітэту Мікалай Кляўс(be) сьцьвярджаў, што ўпершыню песьня прагучала ў жывым этэры Беларускага радыё ў выкананьні дуэту Кухарава і Рубінштэйна. Запісы перадачаў у той час не вяліся.

Падчас Другой сусьветнай вайны песьня гучала на франтах у розных варыяцыях, у фільме «Канцэрт — фронту» Леанід Уцёсаў выканаў яе з вайсковымі куплетамі. Сярод пазьнейшых выканаўцаў — ансамбль «Песьняры» пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна, Ёсіф Кабзон, Зьміцер Вайцюшкевіч.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Адам Русак ЖыцьцяпісАдам Русак ТворчасьцьАдам Русак УзнагародыАдам Русак Ушанаваньне памяціАдам Русак «Бывайце здаровы»Адам Русак КрыніцыАдам Русак ЛітаратураАдам Русак Вонкавыя спасылкіАдам РусакІгуменскі павет (Расейская імпэрыя)Заслужаны дзяяч культуры БССРКапыльскі раёнМенскМенская вобласьцьМенская губэрняПясочнае

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй ЖукавецЖанчына зьверхуАляксандар ВіхорBayraktar TB2Кніга прарока ДаніілаРаскіданае гняздо (п’еса)Ас (імя)Алесь КлышкаГердаТаўканіцаРысБеласток — ГорадняАўгустоўскі каналАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаВагінальны сэксСубтытрыМакс ШчурПорнгабЗа Беларусь!БагоўкаІнструкцыя па трансьлітарацыіАдам МіцкевічПохва23 красавікаАбудШчучынРыхлікКурыцаЎСпакусьнікіБойрыкс (імя)Царква Раства Багародзіцы (Мураванка)КасілаўцыГалоўная старонкаВалерыя КуставаПружаныКлеапатраМікі МаўсРасізмНазоўны склонФранцішак СкарынаПавецьСтарыя ДарогіЛіцьвіныБеларуская ВікіпэдыяБялыніцкі абраз Маці БожайЛексычнае значэньнеАтрад (біялёгія)1989Рэжым ЛукашэнкіАртур ВольскіУрадТадзіяна КляшторнаяВольныя матэрыялыАндрэй МукавозчыкКрама (гурт)ГарнастайКузьма ЧорныБеларускі рубельАсадкаПавал ДураўМіхась БаразнаІгар ПракаповічЖодзінПрыназоўнікПрыёрбанкПастава 69ВоршаПэтэр ПэлегрыніІнтэрстэларСакуныМурза (страва)🡆 More