Мікалай Парфір’евіч Клаўс

Мікалай Парфір’евіч Клаўс (19 снежня 1906, Клімавічы Магілёўскай губерні — ?), беларускі дырыжор, кампазітар і піяніст.

Мікалай Парфір’евіч Клаўс
Дата нараджэння 19 снежня 1906(1906-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 2001
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор

Біяграфія

Нарадзіўся ў Клімавічах у 1906 годзе. Скончыў Беларускі музычны тэхнікум. Разам з ім вучыліся, між іншым, спевакі Ларыса Александроўская, Балоцін, цымбаліст Жыновіч, аўтар усенародна любімых песень «Бывайце здаровы» і «Наш тост» кампазітар Любан.

Адукацыя і пачатак музычнай кар’еры

Мікалай Клаўс, які займаўся ледзь не па 24 гадзіны ў суткі, да заканчэння вучобы дасягнуў цудоўных вынікаў. Як піяніст-канцартмайстар ён быў запрошаны на работу у беларускую оперную студыю, якую ўзглаўляў знакаміты ў свой час спявак, зорка Вялікага імператарскага тэатра Антон Баначыч. Зрабіў шэраг сумесных запісаў на грампласцінкі з цымбалістам Іосіфам Жыновічам (і гэта ў пачатку 1930-х). Актыўна канцэнтраваў, суправаджаючы на фартэпіяна выступленні маладых спевакоў — будучых салістаў беларускай оперы. А як дырыжор быў ужо на роўных са сваім непасрэдным настаўнікам — выдатным оперным маэстра, заснавальнікам опернага тэатра Ільёй Гітгарцам, які меціў Мікалаю вялікае будучае. Гітгарц адкрыў у Клаўсе прыродны дырыжорскі талент і па ўласнай ініціятыве займаўся з ім. Ужо ў канцы 1930-х Клаўса як дырыжора сучаснікі параўноўвалі з вялікім Яўгенам Мравінскім.

Высокі, сухарлявы, ён быў нязменна стрыманы, нешматслоўны, адрозніваўся вельмі добрымі манерамі, якія цудоўна спалучаліся ў ім з чалавечай прыстойнасцю. У 1939 годзе Мікалая Клаўса прызначылі галоўным дырыжорам сімфанічнага аркестра Усебеларускага радыёкамітэта. Ён адпрацаваў на гэтай пасадзе да самай вайны, паставіў і агучыў у жывым эфіры буйнейшыя музыкальна-сцэнічныя творы, сярод якіх — оперы, балеты, апереты, у тым ліку ўласнага сачынення. Гэта была тытанічная музычна-асветніцкая работа.

Ваенны час

У вайну ён апынуўся ў акупацыі: спрабаваў эвакуіравацца, пайшоў пешкі з жонкай і маленькай дачкой па Магілёўскай шашы — насустрач бамбёжкам. Ён зразумеў, што можа страціць сям’ю і загінуць сам — вярнуўся назад у разбураны, ахоплены полымем Мінск. З 1941 да 1944 года Клаўс працаваў дырыжорам сімфанічнага аркестра Мінскага гарадскога тэатра. Дапамагаў музыкантам як мог. Ратаваў яўрэеў з гета, даваў магчымасць працаваць у аркестры, усяляк прыкрываў тых аркестрантаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў акцыях падпольшчыкаў. Але самай галоўнай сваёй місіяй у час акупацыі Клаўс лічыў непасрэдную работу ў тэатры. Бо ў ваенныя гады сіламі музыкантаў у разбураным Мінску ставілісь оперы «Вяселле Фігара», «Кармэн», «Севільскі цырульнік», «Цыганскі барон».

З 1944 года канцэртмайстар канцэртнай арганізацыі «Венета» ва Усходняй Германіі.

Арышт і пераслед

У 1948 годзе яго арыштавалі, абвінавацілі ў здрадзе радзіме і антысавецкай агітацыі. І прыгаварылі спачатку да растрэлу, а потым пасля перагляду справы — да 25 год пазбаўлення свабоды. Прысуд ён адбываў у Інцінскім МінЛАГе, працаваў газамершчыкам у шахце. Якісьці зняволены-інжынер з рэшткаў вадасцёкавай трубы змайстраваў цуда-механізм, які накочваў на звычайную паперу нотныя лінейкі. У тым жа лагеры знаходзіўся Аляксей Каплер, мужык Святланы Алілуевай, зяць Сталіна. Каплер працаваў з лагернай поштай і забяспечыў Клаўса па яго просьбе фанернымі вечкамі ад пасылачных скрынак. Менавіта яны паслужылі матэрыялам для пераплёта нот, якія цудам удалося захаваць пасля вызвалення. У лагеры, акрамя сачынення ўласнай музыкі, Клаўс аднавіў па памяці партытуру оперы Лысенкі «Наталка-полтавка» і сіламі зняволеных у 1950 годзе паставіў яе.

Клаўс запісаў па памяці і драматычныя фартэпіянныя балады, якія былі напісаны ў «Амерыканцы» (так неафіцыйна называюць СІЗА на вуліцы Валадарскага): «Шаги времени» і «Солнечный луч, играющий пылинкой». Ён запомніў і, калі знаходзіўся ў зняволенні, перанёс на паперу кантату «Под Северным сиянием» на вершы вядомага рускага паэта Яраслава Смелякова, які сядзеў з ім у лагеры. У 1998 годзе вядомыя беларускія музыканты Віктар Скарабагатаў, Ганна Каржанеўская, Алег Крымер гэтыя ноты і запісалі на радыё. Пасля вызвалення і поўнай рэабілітацыі Клаўс застаўся ў Рэспубліцы Комі — у Сыктыўкары яму прапанавалі пасаду галоўнага дырыжора музыкальна-драматычнага тэатра  (руск.). Там Мікалай Клаўс адпрацаваў восем гадоў, амаль да выхада на пенсію ў 1966 годзе. Ён здзейсніў пастаноўкі дзесяткаў оперных і балетных спектакляў, і ў Сыктыўкары яго памятаюць і зараз. Апошнія тры дзясяткі гадоў ён жыў у Калузе. Спачатку паспяхова супрацоўнічаў у якасці канцэртмайстра ў філармоніі, а пасля займаўся на даму са спевакамі-аматарамі. Рабіць гэта з кожным годам было ўсё цяжэй не толькі з-за старасці: яшчэ ў лагеры пасля пакут святлом у карцары ён стаў страчваць зрок. А калі памерла жонка, у пачатку 1990-х, аслеп канчаткова.

Зноскі

  • Клаус, Николай Порфирьевич (руск.)
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мікалай Парфір’евіч Клаўс, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Мікалай Парфір’евіч Клаўс БіяграфіяМікалай Парфір’евіч Клаўс ЛітаратураМікалай Парфір’евіч Клаўс19 снежня1906Клімавічы

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Мар’ян ДуксаЯ размалюю для цябе небаСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Аляксей ДудараўУладзімір Іванавіч КарызнаЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2024Нацыянальны характарАперацыя «Баграціён»МаяМікола МаляўкаФранцішак АляхновічБрэсцкая крэпасцьЭдуард Аляксеевіч БелагураўЖураўліны крыкАлег Рыгоравіч СуконкаГеоргій МарчукУліковы нумар плацельшчыкаКрасовер (тып аўтамабіля)Эфіопа-эрытрэйская вайнаСексВольга Славаміраўна БондараваШатландыяВёскаТарашкевіцаСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічПан ТадэвушСвятлана Уладзіміраўна АдзінцоваДругаснаротыяСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў БеларусіДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Уладзімір Міхайлавіч КонанМінская вобласцьДэтэктыўЛіцвіныЯнка СіпакоўСкураАркадзь КуляшоўДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьБеларускі рэспубліканскі саюз моладзіГенадзь Пятровіч ПашкоўПлошча Якуба КоласаБавоўнаНароўляКрыж Ефрасінні ПолацкайПраспект Машэрава (Мінск)Уладзімір ДубоўкаВуліца Адзінцова (Мінск)Джон фон НейманНапалеон ОрдаІван ПташнікаўАлесь АдамовічБеларуская ВікіпедыяЕфрасіння ПолацкаяПанкрэатытВікісховішчаГерб МінскаДзікае паляванне караля СтахаЮрый Аляксеевіч ГагарынСельскія населеныя пункты БеларусіРыгор БарадулінГісторыя МінскаСтараславянская моваМікола МятліцкіСуд у СлабадзеВялікае Княства ЛітоўскаеАрхітэктура БеларусіГімн любові🡆 More