Уладзімер Алоўнікаў: беларускі кампазытар

Уладзі́мер Уладзі́меравіч Ало́ўнікаў (1919, Бабруйск, цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь — 1996, Менск, Беларусь) — беларускі кампазытар.

Уладзімер Алоўнікаў
Дата нараджэньня 16 студзеня 1919
Месца нараджэньня Бабруйск, Беларуская ССР
Дата сьмерці 31 ліпеня 1996
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар
Месца працы
Гады дзейнасьці 1937—1994
Жанры араторыя, кантата, раманс, саната, сымфонія, сюіта
Інструмэнты фартэпіяна
Лэйблы Беларуская акадэмія музыкі
Дзеці Ігар Алоўнікаў[d]
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
залаты мэдаль імя Аляксандрава (1982)

Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1957), народны артыст Беларусі (1970), прафэсар (1980). Бацька піяніста і народнага артыста Ігара Алоўнікава. Матыў ягонай музыкі да песьні «Радзіма мая дарагая» стаў пазыўнымі Беларускага радыё.

Жыцьцяпіс

У 1940 годзе падчас 1-ы дэкады беларускага мастацтва ў Малой зале Маскоўскай кансэрваторыі выканалі 2 п’есы Алоўнікава для фартэпіяна — «Недагаворанае» і «Прэлюд». У 1940 годзе стаў сябрам Саюзу кампазытараў Беларусі. 22 чэрвеня 1941 году скончыў Беларускую кансэрваторыю па клясах кампазыцыі Васіля Залатарова і фартэпіяна Міхаіла Бергера. Удзельнічаў у Другой сусьветнай вайне. У 1945 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Беларусі, дзе з 1966 году абіраўся сябрам Цэнтральнага камітэту. У 1947—1994 гадах выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі. У 1955 годзе атрымаў годнасьць заслужанага артыста Беларусі. У 1957 годзе стаў заслужаным дзеячом мастацтваў Беларусі. У 1960—1970-я гады быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларускай ССР 6—9-га скліканьняў. У 1962—1982 годзе быў рэктарам Беларускай акадэміі музыкі. У 1970-м атрымаў годнасьць народнага артыста Беларусі, а ў 1980-м — годнасьць прафэсара катэдры кампазыцыі. У 1982 годзе быў узнагароджаны залатым мэдалём імя Аляксандрава за вайскова-патрыятрычныя песьні.

Творчасьць

У 1937 годзе напісаў п’есу для фартэпіяна «Недагаворанае», у 1938-м — «Маленькую баляду», а ў 1940-м — «Прэлюд» і «Санату». У 1948 годзе стварыў рамансы пра каханьне «І зноў былое ажыло» (на словы Анатоля Астрэйкі), «Ты прыйдзі» (на словы Янкі Купалы) і «Дазволь цябе любіць» (на словы Зьмітрака Бядулі), а ў 1949 годзе на словы Якуба Коласа — эпічныя рамансы «Дуб» і «Лес». У 1948-м таксама напісаў 5 прэлюдыяў для фартэпіяна. У 1948 годзе напісаў да агульнабеларускага конкурсу 1-ю песьню «Разгарэлася зорачка ясная». Пазьней стварыў звыш 40 лірыка-драматычных і эпічных песьняў, у тым ліку «Песьню пра Гараўца» і «Песьню пра Веру Харужую».

Напісаў сымфанічныя творы: паэмы «Партызанская быль» (1952) і «Нарач» (1954), сюіта «Песьні міру» (1958) і араторыя «Партызанскія песьні» (1988). Быў аўтарам камэрна-інструмэнтальнай і вакальнай музыкі, хораў («На Палесьсі гоман, гоман») і рамансаў, а таксама славутых песьняў «Радзіма мая дарагая» (на словы Алеся Бачылы, стала пазыўнымі Беларускага радыё), «Лясная песьня» і «Недзе ў пасёлку». Пісаў музыку для дзяцей, да спэктакляў («Берасьцейская крэпасьць» Кастуся Губарэвіча) і кінафільмаў («Міколка-паравоз», 1957). Таксама жыцьцёвасьцьвярджальнасьцю і лірычнай пранікнёнасьцю вызначаліся яго «Песьня пра Брэсцкую крэпасьць», «Песьня пра Заслонава» і «Песьня аб Менску». Сярод іншага, напісаў кантату для дзяцей «Усім піянэрам таварыш і брат» (1968, на словы Артура Вольскага) памяці Марата Казея, «Урачыстую прэлюдыю» і эскіз «Куранты Берасьцейскай крэпасьці» (1975) для сымфанічнага аркестру, сюіту «На Палесьсі» (1953) і музычную карцінку «Зорка Вэнэра» (1958) для аркестру беларускіх народных інструмэнтаў, а таксама п’есы для фартэпіяна і скрыпкі.

Памяць

У Бабруйску (Магілёўская вобласьць) імя Ўладзімера Алоўнікава носіць дзіцячая школа мастацтваў № 2.

Крыніцы

Tags:

Уладзімер Алоўнікаў ЖыцьцяпісУладзімер Алоўнікаў ТворчасьцьУладзімер Алоўнікаў ПамяцьУладзімер Алоўнікаў КрыніцыУладзімер АлоўнікаўБеларусьКампазытарМагілёўская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Максім БагдановічАранджэловацКрыж Эўфрасіньні ПолацкайВольга КараткевічІнданэзіяЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Сусьветная служба Бі-Бі-СіМузыкаIP-адрасМадэль OSIУрадАснабрукЛюцыян ЖалігоўскіЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)У краіне райскай птушкіГерб БеларусіЗімаМольКарусь КаганецЧорны сьпіс ЭўразьвязуСакавікПалітыкМутГімн Беларускай ССРСамілаВуліца Янкі Лучыны (Менск)ВымяАркадзь КуляшоўХлопчык як пальчык.orgЗьміцерТутэйшыя (выраз)СяброўстваМарат Казей1896Сьвір (мястэчка)Таварыства філярэтаўРадзівілыАлесь БадакАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаГенадзь КарпенкаДыплёмМараторыйМіхась РудкоўскіСадаводчае таварыстваЯн ГляўбіцТроп (літаратуразнаўства)Кінатэатар12 гадоў рабства (фільм)Магутны БожаПолацкае ваяводзтваЛіндаПарнаграфія для жанчынТхор стэпавыDiggТалачынІксвідэаВоршаСтаніслаў ВалодзькаМікола МятліцкіЛістападЛезьбіянстваАральны сэкс🡆 More