Ісфаган (па-пэрсыдзку: اصفهان, трансьл.
Разьмешчаны за 340 км на поўдзень ад Тэгерану. Насельніцтва складае 1 908 609 чалавек (трэці паводле колькасьці насельніцтва горад Ірану пасьля Тэгерану ды Мэшгеду). Паводле перапісу 2011 году, насельніцтва аглямэрацыі Ісфагану складала 3 793 101 чалавек (трэці паводле колькасьці насельніцтва раён Ірану пасьля Тэгерану ды Мэшгеду). У мэтрапалітэнскі раён уваходзяць гарады Зарын-Шагр, Фуладшагр, Наджафабад, Хамэйні-Шагр. Адзін з найбольшых гарадоў у сьвеце.
Ісфаган | |
пэрс. اصفهان | |
Краіна: | Іран |
Астан: | Ісфаган |
Мэр: | Мартэза Сакеян Нэджад |
Плошча: | 280 км² |
Вышыня: | 1590 м н. у. м. |
Насельніцтва (2012) | |
колькасьць: | 1 908 968 чал. |
шчыльнасьць: | 6817,74 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3:30 |
Тэлефонны код: | 031, 0913 |
Паштовы індэкс: | 811 |
Геаграфічныя каардынаты: | 32°39′9″ пн. ш. 51°40′29″ у. д. / 32.6525° пн. ш. 51.67472° у. д. 51°40′29″ у. д. / 32.6525° пн. ш. 51.67472° у. д. |
Ісфаган | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://isfahan.ir/ |
Ён квітнеў ад 1050 да 1722 году, асабліва ў 16 стагодзьдзі падчас кіраваньня дынастыі Сэфэвідаў, калі ён стаў сталіцай Пэрсіі ў другі раз у гісторыі. Нават сёньня горад захаваў большасьць сваёй былой славы. Ён вядомы сваёй ісламскай архітэктурай, з мноствам прыгожых бульвараў, крытых мастоў, палацаў, мячэтаў ды мінарэтаў. З гэтай нагоды зьявілася пэрсыдзкая прымаўка «Esfahān nesf-e jahān ast» (Палова сьвету — гэта Ісфаган).
Ісфаган (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ісфаган (горад), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.