Індура: вёска ў Беларусі

Інду́ра — вёска ў Беларусі, на рацэ Індуры.

Цэнтар сельсавету Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1360 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Горадня — Вялікая Бераставіца.

Індура
лац. Indura
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Індурскі
Насельніцтва: 1360 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231712
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°25′0″ пн. ш. 23°50′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 23.83333° у. д. / 53.41667; 23.83333 23°50′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 23.83333° у. д. / 53.41667; 23.83333
Індура на мапе Беларусі ±
Індура
Індура
Індура
Індура
Індура
Індура
Індура: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Індура — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Індура ўпамінаецца ў пачатку XVI стагодзьдзя як двор маршалка Яна Давойнавіча, які ў 1522 годзе фундаваў тут драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, папярэдне ў 1525 годзе заснаваўшы мястэчка.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Індура ўвайшла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 2-й палове XVI—XVII стагодзьдзях маёнткам валодалі Кішкі, Радзівілы, Пацы, Валовічы, Ісайкоўскія, Млечкі, у XVIII ст. — Агінскія, Салагубы, Масальскія.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у баі каля Індуры швэдзкі генэрал Мэерфэльд атрымаў перамогу над расейска-саксонскім войскам. У 1720 годзе ў мястэчку ў часе кірмашу зьбіраўся дзеля раскладкі падаткаў Літоўскі Ваад. У 1770—1780 гадох тут жыў знакаміты цадзік Хайкель (Хаім) Індурскі, да якога зьязджаліся хасіды з усіх канцоў Вялікага Княства Літоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Індура апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Гарадзенскага павету. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні Бжастоўскіх, Казлоўскіх.

На 1833 год у Індуры працавала 8 крамаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 314 двароў, дзейнічалі касьцёл, царква, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі прыходзкая вучэльня, пошта, фэльчарскі пункт, бровар, 2 вінакурні, 16 майстэрняў, вапнавы завод і 8 корчмаў, праводзіліся таргі ў нядзелі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Індуру занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Індура абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Індура апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам сельскай і мескай гмінаў Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 4 і 6 сьнежня 1932 году ў мястэчку адбыліся дэманстрацыі сялянаў (каля 300 чал.) супраць падатковай палітыкі ўраду, у падтрымку выступленьняў сялянаў в. Баранава.

У 1939 годзе Індура ўвайшла ў БССР, дзе 1 траўня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 21 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 29 сьнежня 1949 году статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1995 год у Індуры было 562 двары, на 1997 год — 552. У 2007 годзе вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 559 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 496, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 55, жабракоў 4; 1878 год — 2426 чал., у тым ліку 2200 юдэяў; 1897 год — 2681 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1971 год — 1549 чал.; 1995 год — 1288 чал.; 1997 год — 1574 чал.; 1999 год — 1525 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1360 чал.

Інфраструктура

У Індуры працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Рагачоўскага вуліца Ваўкавыская вуліца
? Крынкаўская вуліца
? Мяшчанская вуліца
? Сынагогальны пляц

З урбананімічнай спадчыны Індуры да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Гарадзенская. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Аляксандраўская вуліца.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

На паўночна-заходняй ускраіне Індуры знаходзіцца гарадзішча XI—XIII стагодзьдзяў

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Індура ГісторыяІндура НасельніцтваІндура ЗабудоваІндура Турыстычная інфармацыяІндура ГалерэяІндура КрыніцыІндура ЛітаратураІндура Вонкавыя спасылкіІндураІндура (рака)Індурскі сельсаветБеларусьВялікая БераставіцаВёскаГарадзенская вобласьцьГарадзенскі раёнГорадня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РоварАньПарнаграфія ў сецівеЯчмень звычайныХарукі Муракамі120-я зэнітна-ракетная брыгадаЗнак бядыГерб КіеваМаргарыта ЛатышкевічГенэалёгіяМайсейФашызмКанфлікт у Паўночнай ІрляндыіКлаўдзі Дуж-ДушэўскіСанькова-МядзьвежжаПарнаграфія ў ЗША4 верасьняDebianЮзаф ГалерЗьмітрок БядуляКупал-цыбулінаЛітваІнтэрнэтКоміксПарнаграфія ў БразылііПалачкаМэлятанінКрумкачДональд ТрампЛінкальншырПарагвайВедыАляксандар I (расейскі імпэратар)Ту-22ММаркёрРасеяПІл-76Жулію БаптыстаМілян (футбольны клюб)АўкштотаЛяндаГорст КёлерРобін ЎільямзГімн БеларусіДэйвід Лойд ДжорджРычманд-ГілБісэксуальная парнаграфіяСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамОйча нашТэракт у «Крокус Сіці Холе»Вэб-дызайнАдраджэньне (1922)Маргарэт ТэтчэрДзевятковая сыстэма зьлічэньняVerbumАкторы парнафільмаўТанецКома (імя)КіляграмАральны сэксПавал ВэнтДзед ТалашАлесь ГарунЗьміцер ХведарукСувязь (тэхніка)Вэб-сайтВікіпэдыя1957ВілаНікола ТэслаДжон Фіцджэралд Кенэдзі🡆 More